|
|
|

Нарадзіўся 29.01.1965 у Гомелі. Тата, Ігар Яўхімавіч – інжынер завода РТО, маці Ірына Канстанцінаўна, -- выкладчыца Гомельскай музычнай вучэльні ім. Сакалоўскага. Празаік, кінасцэнарыст, драматург. Вучыўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля (1972-78), Сярэдняй Спецыяльнай Музычнай Школе пры Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978-1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981-1984), Беларускай Дзяржаўнай Кансэрваторыі (1984-89, клас Цветаевай І. А.). Лаўрэат нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-ая прэмія). Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса “Крыніца”, рэдактарам аддзела часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты “Культура”, рэдактарам газеты беларусаў у Польшчы “Ніва” (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі.
Прадстаўнік у Беларусі маскоўскага выдавецтва “Эксмо”.
Першае апавяданне – часопіс “Бярозка” (1988).
Працуе ў вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам з’яўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана.
Аўтар кніг прозы “Здані і пачвары Беларусі” (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), кінараман “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве” (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Тэорыя змовы” (2011).
Аўтар п’есы “Русалка Камсамольскага возера” (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам).
Апавяданні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, славацкую і польскую мовы.
Паводле рамана “Жулик” (Масква, 2004, рускай мовай) напісаў кінсцсэнарый фільма, кінасерыял “Жулик” (16 серый, Масква, “Парадзіз-прадакшн”, рэжысёр Р. Фрунтаў, 2008, http://ruskino.ru/mov/11021).
Пад шматлікімі псеўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т.з. камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваныя.
Жанаты, трое дзяцей.
Жыве ў Менску і ў Чарнігаве.
Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі ... Więcej »
Падзеі адбываюцца ў нашы часы на ўзбярэжжы Камсамольскага возера горада Мінска, а таксама ў яго акваторыі і на яго дне. Więcej »
Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя пра... Więcej »
«Здані і пачвары Беларусі» — аскепак «тутэйшаўскай» праграмы напісаньня беларускіх маскультурных кніг — займальна-пацяшальных і разам з тым нацдэмаўскіх. Аўтары, пра сапраўдныя імёны якіх можна толькі здагадвацца, паставілі сабе за мэту «дасьледаваньне арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных істотаў». Сваеасаблівая міталягізацыя жыцьця Беларусі напрыканцы ХХ стагодзьдзя. Усіх сучасных зданяў і пачвараў аўтары рассартава... Więcej »
Паэзія * Генадзь Бураўкін. Зорка вечаровая. Вершы * Аксана Данільчык. Нанова вучуся хадзіць. Вершы * Сяргей Балахонаў. Перламутравае порна... Вершы * Юрась Шамецька. Атаўскага неба палёт. Вершы * Віктар Вабішчэвіч. Паратунак знаходжу я ў слове. Вершы * * Проза * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман. (Заканчэнне) * Анатоль Івашчанка. Плошча Перамогі. Тры аповеды * Алесь Тарановіч. Бабіна лета. Паэма Берліну * Рыгор Сітніца. Ой, х... Więcej »