|
|
|

Славамір Адамовіч нарадзіўся 8.3.1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці. Беларус. Бацькі: Юзэфа Чантарыцкая, Генрых Адамовіч. Бабуля па кудзелі - Тэрэза (Тарэса) Чантарыцкая з дому Адамовічаў, дзед - Павел Чантарыцкі. Бабуля па мячы - Грызельда (Грасільда) Адамовіч з дому Роўдаў, дзед - Станіслаў Адамовіч. У 1977 годзе аўтар "Турэмнага дзёньніка" скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979г. - Свірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе "Будслаўскі"; служыў у савецкім войску (1980-1982гг.); ізноў працаваў - на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986-1992гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991г. па 1995г. працаваў у "Настаўніцкай газеце". У лістападзе 1995г. напісаў верш "Убей президента!", за што быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку; праз дзесяць месяцау зьняволеньня адпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997г. зрабіў акт індывідуальнага супраціўленьня антыбеларускаму рэжыму - на адным зь мітынгаў публічна зашыў сабе рот.
У 2000 годзе Славамір Адамовіч знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. Меў усе падставы прасіць палітычнага прытулку, але вярнуўся ў Беларусь, каб займацца тым, што можа найлепей - ствараць "забойчыя" вершы.
У 2001-м набыў сабе аднапакаёвую кватэру ў Менску.
У верасьні 2002-га,ня маючы з чаго жыць, у пошуках заробку выехаў у Нарвегію, дзе атрымаў від на жыхарства і дазвол на работу. У лютым 2005-га на паэта быў зроблены напад, яго зьбілі ва ўласнай кватэры. Паліцыя так і не знайшла злачынцаў, аднак у адпаведнасьці з нарвежскімі законамі Каралеўства выплаціла пацярпеламу грашовую кампенсацыю.
У Нарвегіі С.Адамовіч пражыў 8 гадоў.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999г.).
Даволі актыўна публікуецца ў сваім блогу:berserk5.livejournal.com
Існуе таксама жж-суполка by_slavamir.livejournal.com
Выдаў зборнікі вершаў:
- "Кальварыйскія клёны" (Менск, 1990);
- "Зямля Ханаан" (Полацак, 1993);
- "Зваротныя правакацыі" (Полацак, 1994);
- "Каханьне пад акупацыяй" (Менск, 1996);
- "Сьпіраль Бруна" (Менск, 1997);
- "Плавільшчыкі расы" (Вільня, 1999);
- "Турэмны дзёньнік" (Менск,2001).
„Turemny dzionnik” (dziennik więzienny) Sławomira Adamowicza –to nie literatura piękna, a książka – dokument, książka brutalna i nieprzyjemna. Niesie od niej klozetem i ludzką podłością, kołchozową oborą i złą krwią, wyszywanymi podrostkami i…prezydentem. Ale przy całym swoim diabelstwie książka ta ma jeden istotny walor - jest obiektywna, prawdziwa. Czytelnik przenosi się do rzeczywistości więzienia, gdzie rządzi prawo: wygrywa silniej... Więcej »»
«Плавільшчыкі расы» – шосты паэтычны зборнік Славаміра Адамовіча. Першая, яшчэ савецкая кніжка называлася «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Наступныя – «Зямля Ханаан» і «Зваротныя правакацыі» выйшлі адпаведна ў 93-м і 94-м у Полацку, пазначыўшы тагачасны рэнэсанс беларускіх рэгіёнаў. Кніжка... Więcej »
Я чуў, каханая, што ты будуеш дом / вялікі дом для ўласнага сямейства / а твой ваюе рыфмамі са злом / спаўзаючы паціху ў фарысэйства (...) / Бягуць гады (банальная раскладка) / мне трыццаць тры, ты замужам нібы / ды кожны раз, калі занадта гладка / мы заадно і прагнем барацьбы. Więcej »
Дождж прайшоў. Сонца. Трава расьце. Блішчаць валуны. I мы расьцём, дужэем, наліваемся моцай і гартуем наш дух. Мы высока. Абапершыся на плячо маланкі і на поўныя грудзі ўдыхаючы азон, мы гаворым з самім Перуном. Мы памятаем сказанае: «Мы – дамо! Мы – сіла! Мы – права!» Бо мы маем нашу зямлю. Зь яе мы паўсталі, яе любім, у ейнае ўлоньне мы вернемся. I ў гэтым вечным кругабегу нам наканавана зьдзяйсьняць волю ёю народжаных – нашу волю д... Więcej »
Я — маё любімае слова, мой знак сэнсабыцьця. Гаспадар майго цела ня любіць прышлых. Толькі ён і толькі Я. На двох у нас адзін твар, адныя вочы, што ўвабралі ў сябе чысьціню й бруд мільёнасьветаў. Хто іх зразуліее — вочы? Хіба той, хто вырасьце потым на вольных прасторах зямлі Ханаан. Зямля людзей памёрла. Толькі ў нашых зялёных вачах засталося жыцьцё. Я і мой Гаспадар — мы падаем тварам у гліну. Więcej »
Pierwszą, jeszcze radziecką, publikacją Sławomira Adamowicza jest książka „Kalwaryjskija klony”. To lata 1990. Czas, gdy produkcja samizdatów zaczęła po trochu się legalizować i według spisu treści nie zawsze można było odróżnić książkę ocenzurowaną od nielegalnej. Jak pisze w króciutkiej przedmowie – epigrafie sam Sławomir Adamowicz: „Bogiem w mojej duszy była i pozostanie Matka – przyroda, jej niewyczerpalny duch. Jedno jest dążenie –... Więcej »»
Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў,... Więcej »
Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Więcej »
* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай інтуіцыяй * ДАНІЛЬЧЫК Аксана, Паўночны анёл * Дзядзенка Зьміцер, Аршанскія здані * Дранько-Майсюк Леанід, Ня... Więcej »
* Адамовіч Славамір, Сны эмігранта * Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Акуліч Алесь, Захаваць сваё нацыянальнае "Я" * Арсеньнева Натальля, "Не наракаю на долю..." * Барадулін Рыгор, На ўскрайку Вечнасьці * Быкаў Васіль, Прыпавесьці\ * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Драч Іван, Душа * Іпатава Вольга, З напятай боскай цецівы... * Карамазаў Віктар, Гарачая кроў Джото * Кіт Бары... Więcej »