Арашонак Арцём

Арцём Яўгенавіч Арашонак (нар. 27 ліпеня 1981, Віцебск), пісьменнік, перакладчык.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 2007). Лаўрэат літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003) Беларускага ПЭН-цэнтра.

Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "нямецкая і англійская мовы".

У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг "Сэнр'ю" (сэнр'ю, танка, кароткая проза, 2007) і "Суткі без цябе" (проза, 2008).

Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях ("Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", "Дзеяслоў", "ARCHE" і інш.), альманаху "Дзвіна", "Шагаловском международном ежегоднике". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку "12+1", зборніку мужчынскіх апавяданняў "Паветраны шар". Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу "Галасы з-за небакраю".

Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ "Сідхартха" (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых.

Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

 

Арашонак Арцём :: Publikacje

Арашонак Арцём, Суткі без цябе

Суткі без цябе

Проза

Арашонак Арцём

Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак. Іншымі словамі, перад намі ўсё тая ж спроба тлумачэння свету і чалавека ў ім праз ірацыянальнае чалавечай псіхікі. (Максім Хлусевіч) Więcej »


Арашонак Арцём, Сэнр’ю

Сэнр’ю

Сэнр’ю, танка, кароткая проза

Арашонак Арцём

Арцём Арашонак — празаік, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай беларускага ПЭН-цэнтра (2003). Аўтар перакладу кнігі Германа Гесэ “Сідхартха” (2007). Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 г. у Віцебску. Жыве ў Віцебску. Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі ад адной цывілізацыі да другой, ад культуры да культуры. Więcej »


ARCHE, 02(36)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

02(36)2005

* «Сёньняшняй уладзе выгадна, каб беларушчына драбілася...». Гутарка зь ЛЕАНІДАМ ГАЛУБОВІЧАМ * «Цяпер мне падабаецца толькі опэра». Гутарка з АЛЕГАМ ЛАТЫШОНКАМ * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Мой спосаб чытаньня * АРАШОНАК АРЦЁМ, Сны дзяцей * Астравец Сяргей, Як мы збудавалі Бабілёнскую вежу * БАЦЮКОЎ АЛЯКСЕЙ, Паміж імпэрыяй і нацыяй * БОГДАН СЯРГЕЙ, Беларусь, убачаная арыенталістам * БУСЕЛ МІКОЛА, Рэпліка * Б... Więcej »


Дзеяслоў, 12

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * АРАШОНАК АРЦЁМ, Маўчу * Багданава Галіна, Рыцар сваёй Беларусі * Брыль Янка, Запісы * Бураўкін Генадзь, Адзінокая зорка * Варонік Святлана, Гліняны сьвет * Велет Цемрык, Я вяртаюся ў горад * Жукоўскі Тадэвуш, Белы каменьчык * Зянкевіч Сяргей, "Той, хто саджае на палю", альбо Вандроўка ў край Дракулы * Лукша Міра, Акно * Мяльгуй Анатоль, Паўстаньне эл... Więcej »