|
|
|

Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. 1947) - беларускі палітык, журналіст, навуковец.
Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна – квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (1990 – 1994). Старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994 – 1999). Палітолаг. Галіна – палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах "Веснік БДУ", "Весці АН РБ", дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію "Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце" (2003). Публіцыст. Друкаваўся ў "ЛІМе", "Маладосці", "Дзеяслове", "ARCHE" і інш. Выдаў кнігу "Паслухайце нацыяналіста" (2000). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. 8 чэрвеня 2010 г. у Мінску прайшла прэзентацыя чарговай кнігі А. Астапенкі пад назовам "Игде зродилися иускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму".
Крыніца: be.wikipedia.org
У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам – гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам... Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага я не дам рады. Але калі гэта так, калі Госпад даў мне жыццё ў гэтай нацыі, то значыць так трэба, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні ... Więcej »
Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўля... Więcej »
Што такое нацыяналізм? Гэтае паняцце вырашаецца аўтарам у станоўчым сэнсе. Нацыяналізм – ідэалогія ХХ стагоддзя. Знойдзены вытокі нацыяналізму ў хрысціянстве, абгрунтавана іх непарыўная сувязь. Кніга будзе цікавая навукоўцам, палітыкам і хрысціянскім дзеячам розных канфесій. Нашым чытачам прапануецца першае даследаванне нацыяналізму і нацыянальнага руху ў кантэксце хрысціянскай цывілізацыі. Więcej »
* Выбух і шмон: беларускі міні-Асьвенцім. Круглы стол у рэдакцыі «ARCHE» * Астапенка Анатоль, Аб беларускай нацыянальнай ідэі і так званай «беларускай інтэлектуальнай прасторы» * Бабятынскі Конрад, Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.) * Белы Алесь, Лацінскі акцэнт * Белы Алесь, Сага аб Палестры * Белы Алесь, Эвалюцыя палітычнага народу ВКЛ у Сярэднявечча і Новы час * Бул... Więcej »
* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з п'есы * Астапенка Анатоль, Беларускі нацыяналізм: учора, сёньня, заўтра. Палемічны артыкул * Бахарэвіч Альгерд, Пасьля фейерверку... Więcej »