Бібліятэка Бацькаўшчыны

Бібліятэка Бацькаўшчыны


Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны” заснавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам).

Патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары слаба даследавана ў Беларусі. Амаль траціна нашай нацыі пражывае па-за межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, працягваюць з ёй повязь, засноўваючы беларускія асяродкі, школы, цэрквы, самаахвярна працуючы на карысць беларускай нацыі. Яны не толькі захоўваюць сваю беларускасць, але і становяцца іміджавымі цэнтрамі Беларусі ў краінах свайго пражывання. Аднак у самой Беларусі іх вялізны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі застаюцца малавядомымі. Адна з асноўных прычын гэтага палягае ў адсутнасці спецыяльнай навуковай установы, якая б вывучала гісторыю і сучаснасць беларускай дыяспары, і галоўнае – збірала і сістэматызавала набыткі беларускай дыяспары. Таму часткова гэтую ролю ўзяло на сябе МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Кнігі гэтай серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэй для суайчыннікаў у Беларусі, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця суайчыннікаў у той ці іншай краіне, а таксама даведацца пра вядомых беларусаў замежжа.

У серыі пабачылі свет кнігі:

«Месца выданьня — Парыж»: Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948–1954)
«Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
Наталля Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
Лявон Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
Марыя Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
Ірына Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
«Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947–2000) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
«Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Аляксандр Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў»: Зборнік успамінаў
«Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост»: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі (укладальнік А. Любіч)
Валянціна Грыцук. «Мы стваралі сваю Беларусь»: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
«Урачыстасьць у садзе»: Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя (укладальнік В. Нікіфаровіч) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Кастусь Акула. «Заўтра ёсьць учора»: раман (аўтарызаваны пераклад з англійскай І. Варабей)
Алег Гардзіенка. “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Сяргей Шабельцаў. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў.
Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі.

У падсерыі «Людзі Беларусі» (заснавана ў 2008 г.) выдадзены:

Радзім Гарэцкі. «Браты Гарэцкія”.
Сяргей Шапран. «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”: у 2-х тамах (Супольна з “Гарадзенскай бібліятэкай”)

У падсерыі “Пераклады” (заснавана ў 2010 г.) выдадзены:

Курт Вонэгут. “Бойня № 5 або Крыжовы паход дзетак”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.
Паўлін Джонсан-Текеянўакей. “Легенды Ванкувера”. Пераклад Ірыны Варабей (у падрыхтоўцы)

Бібліятэка Бацькаўшчыны :: Publikacje

Юрэвіч Лявон, Шматгалосы эпісталярыум

Шматгалосы эпісталярыум

гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні

Юрэвіч Лявон

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці... Więcej »


Віцьбіч Юрка, Лшоно Габоо Бійрушалайм

Лшоно Габоо Бійрушалайм

Даваенная проза

Віцьбіч Юрка

Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу... Więcej »


Гардзіенка Наталля, Беларусы ў Вялікабрытаніі

Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гардзіенка Наталля

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, шт... Więcej »


Гардзіенка Алег, Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі

(БККА)

Гардзіенка Алег

Na przeciągu ostatnich 200 lat wychodźcy z Białorusi szukali lepszego życia, przygód czy pomocy w Nowym Świecie. Najbardziej masowy charakter miało wychodźstwo po drugiej wojnie światowej, gdy setki tysięcy Białorusinów, uciekało przed radzieckimi represjami najpierw do Niemiec, a potem do USA. W końcu lat 40. i na początku 50. XX wieku w Ameryce Północnej zaczęły powstawać białoruskie organizacje emigracyjne, a wśród nich Komitet Kon... Więcej »»


Шабельцаў Сяргей, Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.)

Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээмігр...

Зборнік дакументаў і ўспамінаў

Шабельцаў Сяргей

У кнізе "Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.)", што з'яшляецца 17-й у серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", размешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычгую дзейнасць ў Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і ў... Więcej »


Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 1

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Wasil Bykau, nazywany sumieniem Białorusi, swoją postawą społeczną i życiową, bezkompromisowo stał na stanowisku białoruskiej Prawdy. Gdy w 2003 odszedł z życia, powstało poczucie osierocenia i wynikło pragnienie lepszego poznania człowieka, który był punktem orientacyjnym dla kilku pokoleń Białorusinów. Choć niedługo przed śmiercią Wasila Bykawa ukazała się jego autobiograficzna książka „Douhaja daroha da domu”, to jednak Białorusini j... Więcej »»


Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 2

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каве... Więcej »


Барадулін Рыгор, Навошта

Навошта

Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, у атачэньні фотаздымкаў Джона Кунстадтэра

Барадулін Рыгор

У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся. Дырэктар музея Алена Мацевасян назвала кнігу "ўдалай і унікальнай", а яе першую прэзентацыю — "гонарам для музея". А Алесь Камоцкі паведаміў, што аўтар выдання паабяц... Więcej »


Гарэцкі Радзім, Браты Гарэцкія

Браты Гарэцкія

Гарэцкі Радзім

Książka poświęcona jest słynnemu rodowi Hareckich, który dał Białorusi niejedno imię bojownika oddanego sprawie białoruskiej. Maksim i Hauryła Hareccy są tymi, którzy mimo nieludzkiego reżimu komunistycznego, próbowali wytyczyć szlak do prawdziwej Białorusi. Maksim Harecki -klasyk literatury białoruskiej, którego można postawić w jednym szeregu ze słynnymi znaczącymi osobowościami pierwszej połowy XX wieku, jak Janka Kupała, Jakub Kołas... Więcej »»


Акула Кастусь, Заўтра ёсьць учора

Заўтра ёсьць учора

Раман

Акула Кастусь

Kostuś Akuła, Jutro jest wczoraj „Niemądre jest, gdy my, mali i zwyczajni, z naszymi ograniczonymi przez Boga możliwościami, próbujemy zrozumieć sens wszystkiego, co On stworzył i oceniać boskie drogi i sposoby”- taki moralny rdzeń, łączy wszystko w powieści znanego białoruskiego pisarza Kostusia Akuły. Powieść wydana w Kanadzie w1967 roku, w 1968 była już bestsellerem. Przy swoim podobieństwie do typowego thrillera amerykańskiego, ... Więcej »»


Pierwsza   Poprzednia   [1-3]   Następna   Ostatnia