Бельскі Алесь

Алесь (Аляксандр) Іванавіч Бельскі нарадзіўся ў 1963 г. у вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Працаваў старшым піянерважатым Руднянскай васьмігадовай школы (1980—1981). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1986). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе №  55 г. Мінска, быў намеснікам дырэктара Слабадской васьмігадовай школы Мінскага раёна (1985—1986). З 1986 г. па цяперашні час у БДУ: аспірант, выкладчык, дацэнт, загадваў кафедрай дауніверсітэцкай адукацыі, дактарант, з 1999 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, з 2004 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры. У 2000—2002 гг. узначальваў лабараторыю літаратурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 2001 г. адначасова галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура», з 2004 г. — намеснік галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса «Роднае слова».

Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002). Аўтар кніг «Пакуль баліць душа» (1995), «Жывая мова краявідаў» (1997), «Сучасная беларуская літаратура» (1997), «Свет ад травы да зор» (1998), «Краса і смутак» (2000), «Сучасная літаратура Беларусі» (2000), «Экалогія душы» (2003), каля 500 публікацый у друку. Сааўтар праграм па беларускай літаратуры для сярэдняй школы і ВНУ, вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура: ХІ—ХХ стст.» (2-е выд. — 2001), «Беларуская літаратура, 5 клас» (2002; 2-е выд. — 2003), «Беларуская літаратура, 10 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 11 клас» (2009), «Беларуская літаратура, 6 клас» (2010) і інш.

Пад псеўданімам Алесь Ветах выступае як празаік. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (2000). Выдаў кнігі прозы «Ружовая знічка» (1994), «Хроніка смутку» (1999), адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Карані», «Вальс пад журлівымі таполямі», «У Храме зямнога кахання», «Самая чароўная кветка».

 

Бельскі Алесь :: Publikacje

Ветах Алесь, Хроніка смутку

Хроніка смутку

Ветах Алесь

Ужо першай кніжкай «Ружовая знічка», адзначанай прэміяй часопіса «Маладосць» за 1994 г., Алесь Ветах заявіў пра сябе як цікавы, удумлівы празаік. У новым зборніку твораў ён працягвае даследаваць лёсы людзей розных пакаленняў, уражліва паказвае калізіі, кантрасты і парадоксы жыцця савецкага і постсавецкага грамадства. Для прозы гэтага аўтара характэрны лірыка-драматычны пачатак, суровасць фарбаў, а таксама спроба містыфікацыі рэчаіснасці... Więcej »


Бельскі Алесь, Галасы і вобразы

Галасы і вобразы

Літаратурна-крытычныя артыкулы

Бельскі Алесь

Доктар філалагічных навук, крытык Алесь Бельскі запрашае ў духоўны космас беларускай паэзіі, каб адкрыць багацце нацыянальнай канкрэтыкі, хараство родных вобразаў, пачуць непаўторныя і адметныя галасы песняроў бацькоўскай зямлі. Аўтар перачытвае старонкі спадчыны класікаў, пісьменнікаў, якія загінулі ў гады вайны, акцэнтуе ўвагу на мастацкіх набытках многіх сучасных паэтаў, асэнсоўвае чарнобыльскі вопыт беларускай літаратуры. У розных а... Więcej »


Бельскі Алесь, Літаратурацэнтрызм

Літаратурацэнтрызм

Педагагічныя артыкулы. Нарысы

Бельскі Алесь

Прафесар Алесь Бельскі разважае пра месца беларускай літа-ратуры ў школе, яе выключную духатворчую ролю ў выхаванні асобы, асэнсоўвае новыя падыходы і тэндэнцыі ў сучаснай літаратурнай адукацыі. Увазе чытачоў прапанаваны таксама шэраг партрэтаў вядомых навукоўцаў і педагогаў. Адрасуецца спецыялістам педагагічнага профілю, выклад-чыкам ВНУ, настаўнікам і ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі адукацыі і выхавання. Więcej »


Бельскі Алесь, Беларуская літаратура ХХ стагоддзя

Беларуская літаратура ХХ стагоддзя

Гісторыя і сучаснасць

Бельскі Алесь

Доктар філалагічных навук, пісьменнік Алесь Бельскі запрашае ў паэтычна-літаратурны сад, каб пабачыць непаўторныя родныя вобразы і з’явы, адкрыць духоўны свет мастацкай творчасці. Аўтар асэнсоўвае спадчыну пісьменнікаў, якія пачыналі свой літаратурны шлях у даваенны час, разглядае ідэйна-эстэтычныя асновы творчасці паэтаў-песеннікаў, разважае пра пераемнасць мастацкіх традыцый, праблему літаратурных пакаленняў, аналізуе кнігі, выдадзены... Więcej »


Бельскі Алесь, Класікі і сучаснікі ў школе

Класікі і сучаснікі ў школе

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

Дапаможнік створаны ў адпаведнасці з дзеючымі праграмамі па беларускай літаратуры. Ён прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў. Значная ўвага адведзена аглядавым тэмам па беларускай паэзіі ў курсе літарватуры, паколькі гэтага матэрыялу бракуе і настаўнікам, і студэнтам, і вучням. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць у шматаспектным вывучэнні творчасці таго ці іншага пісьменніка, гісторыі беларускай літаратуры і сучаснага перыяду яе раз... Więcej »


Бельскі Алесь, Экалогія душы

Экалогія душы

Артыкулы. Нарысы. Эсэ

Бельскі Алесь

Артыкулы, якія склалі зборнік беларускага вучонага, пісьменніка і журналіста Алеся Бельскага, разнастайныя па сваёй тэматыцы і праблематыцы. Аўтар асэнсоўвае актульныя і найбольш важныя пытанні літаратурнай адукацыі на сучасным этапе, ён у сваіх развагах абапіраецца на асноватворныя традыцыі нацыянальнай педагогікі, выступае з пазіцый культурацэнтрызму і гуманізацыі навучання, паслядоўна праводзіць ідэю пра неабходнасць мэтаскіраванага ... Więcej »


Бельскі Алесь, Сучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура Беларусі

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

Кніга доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя Белдзяржуніверсітэта А. I. Бельскага знаёміць маладых чытачоў з сучаснай літаратурай Беларусі, яе асноўнымі кірункамі i тэндэнцыямі развіцця. Даецца характарыстыка літаратурнай сітуацыі ў рэспубліцы, разглядаюцца найбольш важныя мастацкія набыткі беларускай паэзіі, прозы i драматургіі ў другой палове 80-х — 90-я гады. Разлічана на шырокае кола чытачоў... Więcej »


Бельскі Алесь, Свет ад травы да зор

Свет ад травы да зор

Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу

Бельскі Алесь

Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Więcej »


Бельскі Алесь, Сучасная беларуская літаратура

Сучасная беларуская літаратура

Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.)

Бельскі Алесь

У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. Więcej »


Бельскі Алесь, Пакуль баліць душа

Пакуль баліць душа

літаратурна-крытычныя артыкулы

Бельскі Алесь

У сваёй кнізе Алесь Бельскі, разглядае духоўна-вобразны свет сучаснай паэзіі, запыняецца на тых балявых праблемах, якія знаходзяцца ў полі зроку літаратуры: чалавек і прырода, трагедыя Чарнобыля і выжыванне нацыі, праўда і ўрокі вайны ў Афганістане і інш. Маладога аўтара хвалюе стан развіцця дзіцячай паэзіі, не абмінае ён вострых пытанняў літаратурнага працэсу і жыцця, спрабуе весці палеміку, імкнецца данесці да чытача ўласную маральную... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-3]   Następna   Ostatnia