Бензярук Анатоль

Беларускі краязнавец, гісторык, сябра Міжраённага грамадскага аб’яднання Т. Касцюшкі ў Брэсце, даследчык гісторычнага мінулага Жабінкаўшчыны, радаводных сувязей шляхецкіх радоў, біёграф Т. Касцюшкі ды іншых слынных землякоў.

Нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Выпускнік Азяцкай СШ Жабінкаўскага раёна (1986) і Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы (1994). Настаўнік гісторыі Якаўчыцкай СШ Жабінкаўскага раёна (1991-1998), спецыяліст і вядучы метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама (з 1998).

Удзельнічаў у стварэнні мемарыяльнага пакоя Т. Касцюшкі ў Малых Сяхновічах (2002-2003) і музея партызанскага атрада імя М.М. Чарнака ў Старым Сяле (2003). Адзін з ініцыятараў стварэння ў Крупчыцкай капліцы ў в. Чыжэўшчына (на месцы бітвы 1794 года) і помніка на месцы масавага растрэлу карнікамі мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці ля в. Хадасы (2004). Прымаў удзел у археалагічных раскопках у г. Браслаў (1989), в. Завоссе Баранавіцкага раёна, в. Пашавічы Браслаўскага раёна (1990). Удзельнічаў у навукова-практычных канферэнцыях у гг. Гродна і Брэсце (1994), у гг. Мінск і Узда (1997), у м. Мацяёвіцы (Польшча) (1998, 2003, 2005), у г. Іванава (2005).

Адзін са стваральнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Жабінкаўскі раён» (1999), аўтар кніг Наш край – Жабінкаўшчына: (дапаможнік па гісторыі Беларусі) (1996), Памяць нашае зямлі: Гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна (2002), Касцюшкі-Сяхновіцкія: Гісторыя старадаўняга роду (2006).

 

Бензярук Анатоль :: Publikacje

Бензярук Анатоль, Крупчыцы. 1794 год

Крупчыцы. 1794 год

Падзеі і памяць роднай гісторыі

Бензярук Анатоль

Pisarz i krajoznawca Anatol Bienziaruk, zajmuje się badaniem historii swej małej ojczyzny. Rejon żabinkowski na Ziemi Brzeskiej zna po prostu na wylot. Nie opuścił żadnego wydarzenia historycznego, żadnej budowli czy zabytku. Sumienny badacz, po ziarenku, przeglądając dokumenty archiwalne, rozmawiając z ludźmi, porównując fakty, stara się odtworzyć historię swego zakątka. Książka „Krupczycy. 1794 hod” dotyczy jednego z najbardziej drama... Więcej »»


Бензярук Анатоль, Касцюшкі-Сяхновіцкія

Касцюшкі-Сяхновіцкія

Гісторыя старадаўняга роду

Бензярук Анатоль

Imię Tadeusza Bonawentury Kościuszki znane jest na całym świecie: rozpoczynając od Stanów Zjednoczonych, przez Europę, kończąc w dalekiej Australii. Dlatego też zapewne, że i prac historycznych, które są wynikiem badań nad życiem i działalnością bohatera narodowego dwóch krajów jest wiele. Mimo to każde nowe opracowanie budzi zaciekawienie i przyciąga uwagę. Przed badaczami otwierają się wciąż nowe, dotąd nieznane karty z życia i działa... Więcej »»


Сьвіцязь, 2/1994

Сьвіцязь

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

2/1994

* "Я ўвесь час думаю, што зрабіў мала..." 3 Алесем Белакозам размаўляе Аляксей Пяткевіч * Кніжная паліца * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Бензярук Анатоль, "Ура! Варшава наша!" * Ганчарук Ігар, Званы Гарадзеншчыны * Латышонак Алег, Беларуская нацыянальная ідэя * Нядзелька Уладзімір, Ліпень 1944. Гродзеншчына: Хроніка падзей * Пацюпа Юрась, Некалькі заўваг * Петрушкевіч Ала, "I ў восені цябе шукаю, маё каханне..."... Więcej »