|
|
|

Бохан Юры нарадзіўся лютага 1966 г. у Мінску. У 1990 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага і паступіў у вочную аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці археалогія. У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў ХV – ХVІІІ стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)”, у 2003 г. – доктарскую дысертацыю па тэме “Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV – канцы ХVІ ст.”. Са снежня 1993 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў якасці малодшага навуковага, навуковага, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела гісторыі Беларусі ХІІІ – ХVІІІ стст. і вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачтку Новага часу. З 2004 г. – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Прафесар Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
За час сваёй навуковай дзейнасці займаўся пытаннямі урбаныстычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў ХV – ХVІІІ стст., Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г., праблемамі палітычнай і вайсковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, узбраення і арганізацыі войска гэтай дзяржавы ў ХІV – ХVІ стст., а таксама побыту феадалаў ВКЛ. Мае звыш 120 публікацый, у тым ліку шэраг манаграфій.
У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Więcej »
У працы разглядаюцца розныя аспекты выкарыстання наёмнага войска ў Вялікім княстве Літоўскім перыяду панавання дынастыі Ягелонаў - станаўленне інстытута наёмніцтва, арганізацыя, фінансаванне і забеспячэнне наёмных атрадаў, выкананне наёмнікамі вайсковай службы, іх узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам і адміністрацыяй. Разлічана на прафесійных гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай Вялікага княства Літоўскага. Więcej »
Выданне ставіць перад сабой мэту прадставіць у максімальна даступнай форме матэрыял, які паспрыяў бы разуменню спецыфікі развіцця ваенна-тэхнічнай думкі на землях, што калісці ўваходзілі ў склад шматэтнічнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Прыводзяцца найлепшыя ўзоры выяўленчых крыніц, а таксама рэканструкцыі, выкананыя аўтарам, шэрага мадэлей узбраення, тыповых для розных адрэзкаў часу ў рамках азначанага перыяду. Выданне зацік... Więcej »
Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень забяспечанасці зброяй розных катэгорый ваяроў у залежнасці ад іх заможнасці і рэгіянальнай спецыфікі. Аўтар выкарыстоўвае шырокі спект... Więcej »
* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч пра беларускае Адраджэнне пачатку 20 ст. * Бохан Юры, Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы ... Więcej »