Бураўкін Генадзь

Паэт, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык, грамадскі дзяяч.

Нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласці.

Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе "Камуніст Беларусі", у газеце "Літаратура і Мастацтва", быў карэспандэнтам "Правды" па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць". З 1978 Г. Бураўкін - старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але у 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады.

З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведае жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Высока цэніць жывое слова, умее паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучыць свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…

Свае лепшыя вершы Генадзь Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі, горыч расставання – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц - жоўтая лодка”, “Такі спрадвечны лёс мужчын” – сабраны ў зборніку “Пяшчота”. Сёння паэзія Генадзя Бураўкіна ў самым поўдні, у якім «няма вячэрняй асцярожнасці і ранішняй туманнасці няма». А поўдзень—пара сталага роздуму над жыццём, над зробленым, пара сенавання, пара стагавання.

Асобная галіна творчай работы паэта – пераклады з найбольш вядомых яму славянскіх моў. У 1968 годзе ў Мінску выйшла кніга выбраннай лірыкі “Белая чайкa” балгарскага пісьменніка Найдана Вылчава, перакладзенная Генадзем Бураўкіным сумесна з Рыгорам Барадуліным і Нілам Гілевічам. Бураўкіну належаць пераклады патрыятычных твораў: “Прадчуванне”, “Лістападаўскае святло”, а таксама вершаў пра мастакоў і мастацтва: “Сутарэнне”, “Кашмар”, “Малюнак тушшу”.

 

Бураўкін Генадзь :: Publikacje

Скарыніч, выпуск 10

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці, пра эміграцыю - БНР 1920-х. Доўжыцца тэма прысутнасці Беларусі, беларуса ў расійскай, маскоў... Więcej »


Зрабаваны народ

Зрабаваны народ

размовы з беларускімі інтэлектуаламі

Zrabawany narod (Ograbiony naród) to zbiór wywiadów z białoruskimi intelektualistami, którzy spróbowali, odpowiadając na pytania dwojga polskich dziennikarzy- Małgorzaty Nocuń i Andrzeja Brzezieckiego, wyjaśnić i odkryć dla polskiego czytelnika fenomen „Białoruś”. Książka, wydana najpierw w języku polskim, zrobiła pewną furorę: polski czytelnik mógł z odpowiedzi i rozważań przedstawicieli białoruskiej elity stworzyć obraz sąsiedniego kr... Więcej »»


Бураўкін Генадзь, Лісты да запатрабавання

Лісты да запатрабавання

вершы і паэмы

Бураўкін Генадзь

Новая кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя. Więcej »


Бураўкін Генадзь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Бураўкін Генадзь

У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго лепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955–2000 гадоў. Сорак дзевяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Więcej »


Бураўкін Генадзь, Жураўліная пара

Жураўліная пара

Вершы канца стагоддзя

Бураўкін Генадзь

У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны «восеньскі» роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя. Więcej »


Бураўкін Генадзь, Чытаю тайнапіс вачэй...

Чытаю тайнапіс вачэй...

Вершы пра каханне

Бураўкін Генадзь

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі. Więcej »


Бураўкін Генадзь, Паміж зоркай і свечкай

Паміж зоркай і свечкай

Вершы

Бураўкін Генадзь

Кнігу Генадзя Бураўкіна склалі вершы трох гадоў (1995—1997 ). У іх з вышыні пражытага і перажытага ён разважае над складанымі пытаннямі жыцця і смерці, надзеннымі балючымі праблемамі сённяшняй Беларусі, вечнымі таямніцамі зямнога кахання. Глыбока лірычныя, вершы паэта вызначаюцца шчырасцю і ўзрушанасцю. Więcej »


Бураўкін Генадзь, Выбранае: 1955-1995

Выбранае: 1955-1995

Вершы, паэмы, казкі, песні

Бураўкін Генадзь

У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шасцідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну мову. I любоў гэтая ўзаемная. Więcej »


Бураўкін Генадзь, Конь незацугляны

Конь незацугляны

Вершы, жарты, песні

Бураўкін Генадзь

Генадзь Вураўкін дажыўся да 60-ці гадоў і да кніжкі сатыры і гумару. Адбылося тое, што мусіла адбыцца, паколькі 60 — непазбежны рубеж для кожнага сталага творцы, а сатырычна-гумарыстычная кніжка — аб'ектыўная непазбежнасць для вясёлага, дасціпнага, вострага на язык чалавека, які ніколі і ні пры якіх абставінах па слова ў кішэнь не лезе. Цяжка сказаць, чаму гэты дэбют не адбыўся раней: ці то Генадзь лічыў, што на сатырычна-гумарыстычнай ... Więcej »


Бураўкін Генадзь, Узмах крыла

Узмах крыла

Новыя вершы

Бураўкін Генадзь

Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апоўнія гады, калі ён жыў у Нью-Йоркў, прадстаўляючы родную.рэспубліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя.матывы. У зборнік увашлі таксама «чарнобыльская» нізка «Брагінская вясна - 1986», «Запісы з.дальняй шуфляды», якія па цэнзурных прычынах ... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-3]   Następna   Ostatnia