Бурлак Вера

Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце.

Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. Аўтарка некалькіх самвыдаўскіх зборнікаў, кнігі вершаў “За здаровы лад жыцьця” (2003). З 1997 г. зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу “Вясковыя могілкі”. Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію “Детская поэзия Серебряного века: Модернизм” (2004). .

Выступае як аўтарка і выканаўца ўласных песьняў, а таксама вакалістка і інструмэнталістка (гітара, клявішы) арт-панк-гурта “Засралі казарму”. Супрацоўнічае з ансамблем непапулярнай музыкі “Рацыянальная дыета”. Выканаўца галоўнай ролі ў п’есе “Янко крУль албАнскай” Ільлі Зданевіча, пастаўленай гэтым калектывам. .

Удзельнічала ў міжнародных праектах “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расея, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна – Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” (Мінск – Гродна – Пінск, 2007), “Месяц аўтарскага чытаньня” (Брно, 2007) і інш. .

Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі і прозы з ангельскай, расейскай, украінскай моваў (апошнім часам працуе над перакладамі Льюіса Кэрала). А творы самой Джэці перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую і нават на мову эспэранта.

Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.goliafy.com.

 

Бурлак Вера :: Publikacje

Бурлак Вера, За здаровы лад жыцьця

За здаровы лад жыцьця

вершы

Бурлак Вера

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я – бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна – сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й п... Więcej »


Жыбуль Віктар, Бурлак Вера, Забі ў сабе Сакрата!

Забі ў сабе Сакрата!

вершы

Жыбуль Віктар, Бурлак Вера

Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »


Бурлак Вера, Беларусь – адзін верш, 01

Беларусь – адзін верш

Вера Бурлак

01

Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце. Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. Аўтарка некалькіх самвыда... Więcej »