|
|
|

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.
У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.
Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).
Пад найменнем “беларуская літаратура” мы павінны разумець усю літаратуру беларускага народа, г. зн. прыгожае пісьменства ад пачатку ХІ ст. да нашых дзён. За гэты час шмат разоў і карэнным чынам змяняліся гістарычныя ўмовы жыцця беларускага народа, але, думаецца, абавязкова захоўвалася духоўная сувязь з мінулым, у большай або меншай ступені заўсёды ўлічваўся мастацкі вопыт папярэднікаў. Развіццё беларускага літаратуразнаўства дазволіла ў... Więcej »
22 listopada 1856 roku zmarł na wygnaniu w guberni archangielskiej Romuald Padbereski, wydawca, publicysta, krajoznawca i folklorysta. Urodził się w Wilnie, gdzie ukończył gimnazjum, a potem studiował na Uniwersytecie Moskiewskim. Wiele lat mieszkał w Petersburgu. Wydawał różne czasopisma i almanachy, ale największe uznanie zdobył wydaniem utworu Jana Barszczwskiego „Szlachcic Zawalnia albo Biełaruś u fantastycznych apowiedach”. W 1850 ... Więcej »»
Chociaż badania literatury białoruskiej mają już swoją dawną i trwałą tradycję, to do dzisiaj autorstwo niektórych utworów, które wchodzą do chrestomatii do nauki literatury białoruskiej XIX wieku, jest niepewne. Praca Mikoły Chaustowicza „Ajczyna zdaloku i zblisku” (ojczyzna z daleka i z bliska) jest próbą odszukania i przeanalizowania „ciemnych plam” literatury białoruskiej XIX wieku, a przede wszystkim próbą rozwiania „mitów” stworz... Więcej »»
Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследуецца спецыфіка мастацкага метаду Яна Баршчэўскага, вытокі і эвалюцыя мастацкай умоўнасці ў яго творчасці. У манаграфіі арганічна спалучаны панарамны разгляд твораў пісьменніка і мастацкая інтэрпрэтацыя найбольш значных тэкстаў Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных і культуралагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Więcej »
„Na parozie zabytaj światyni” (na progu zapomnianej świątyni) - monografia Mikoły Chaustowicza poświęcona twórczości i literacko – artystycznemu symbolizmowi „ojca literatury białoruskiej”, Jana Barszczewskiego. Właśnie Jan Barszczewski jako pierwszy opiewa Białoruś, a nie Litwę, jak Adam Mickiewicz i inni filomaci i filareci. Mikoła Chaustowicz dogłębnie bada prozę tego pisarza, autora bodaj najbardziej mistycznego utworu o Białorusi „... Więcej »»
Badacze literatury białoruskiej lata 30 – 40 XIX wieku nazywają okresem Nowej literatury. Nowa literatura białoruska rozwijała się w dwóch naprzeciwległych kierunkach: z jednej strony w środowisku wiejskim, które zachowało folklor i język przodków, pojawili się poeci i utwory przeważnie anonimowe („Winszawańnie bondara Sawaścieja”, „Imianinnaje winszawańnie”, „Wiasna hoła pierapała” i inne), a z drugiej – autorzy polskojęzyczni urodzeni... Więcej »»
У дзесяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў. Więcej »
У дзевяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў. Więcej »
У восьмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы студэнтаў-выпускнікоў кафедры, а таксама супрацоўнікаў і студэнтаў. Więcej »
У сёмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта”, прысвечаны светлай памяці дацэнта кафедры дацэнта Л.К. Тарасюк, ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў кафедры, а таксама матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Францішка Уршуля Радзівіл у польскай і беларускай культуры”. Więcej »