|
|
|

Хільмановіч Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся 6 красавiка 1967 года ў мястэчку Каменка (Шчучынскi раён). У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавiцкую сярэднюю школу. З 1984 па 1991 гады вучыўся на гiстарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнiверсітэту iмя Янкi Купалы. Паводле адукацыі – гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. З чэрвеня 1985 па чэрвень 1987 служыў у войску. З 1991 па 1998 гг. працаваў настаўнiкам СШ № 20 г. Гродна, навуковым супрацоўнiкам Беларускага дзяржаўнага музею гiсторыi рэлiгii, мэтадыстам ГМЦ аддзелу культуры Гарадзенскага гарвыканкаму. У 1998 годзе закончыў аспiрантуру пры катэдры тэорыi і гiсторыi беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту iмя Янкі Купалы (спецыялiзацыя – канфэсійная гiсторыя). У 1997-98 гадах працаваў па кантракце на Гарадзенскім абласным тэлебачанні.
Сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. У 2000-2003 – намеснік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі БАЖ. Сябра Міжнароднай асацыяцыі журналістаў. Сябра Асацыяцыі спартовай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газэтах “Літаратура і мастацтва”, “Гродзенская праўда”, “Футбол Беларуси”, “Прессбол”, “Пагоня”, “Биржа информации”, “Наша ніва” і інш. З 2004 году штотыдзень друкуецца ў беластоцкай газеце “Ніва” і на інтэрнэт-сайтах. З чэрвеня 2008 году стала супрацоўнічае з Радыё Рацыя (Беласток) – аўтарскія праграмы “Краязнаўчыя кропкі”, “Беларускае золата” і інш. У 2002-2004 разам з Віктарам Сазонавым быў выдаўцом і рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой Лад”, рэдакцыя якога была разгромлена КГБ у траўні 2004-га.
Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар сэрыі брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці” (усяго выйшла 10 кніжак, Шчэцін, 2001-2006) для настаўнікаў, адзін з аўтараў і рэдактараў кніжак „Bialoruskie wedrowki”. Шчэцін. 2006, “Дапаможнік вясковага лідара”. Шчэцін-Гародня. 2009. Аўтар многіх краязнаўчых матэрыялаў, навукова-аналітычных публікацый у розных зборніках (“www.polszcza.com. Польшча вачыма беларускіх журналістаў і дасьледнікаў”; “Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы; Гродназнаўства. Дапаможнік па курсе “Краязнаўства”, інш.).
Аўтар кніжкі “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень”. Вільня. 2007. Распрацоўшчык і аўтар шэрагу краязнаўча-турыстычных маршрутаў, буклетаў, паштовак выдадзеных па-беларуску, па-польску, па-нямецку. Аўтар укладзенага, але не выдадзенага зборніка афарызмаў “Сярпом па пальцах” (часткамі друкаваліся ў перыёдыцы).
Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней габрэйку, нарадзіўся падданым расейскага цара. Адам Міцкевіч. Разважалася пра яго, чытаючы цікавы нарыс Валерыя Задалі пра нацыян... Więcej »
Trzymacie Państwo pierwsze polskie wydanie „Białoruskiego kalendarza historycznego”. Koncepcja, która przyświecała mi w trakcie pracy nad kalendarzem, była bardzo prosta – miał on w założeniu mieć uniwersalny charakter i być przydatnym dla czytelników przez wiele lat. Książka przypomina najważniejsze daty z historii Białorusi – te heroiczne i te tragiczne, najważniejsze wydarzenia, dni urodzin i śmierci znakomitych postaci, których los ... Więcej »
"Беларускае золата" - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Аўтар праграмы Уладзімір Хільмановіч расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Гучыць у эфіры па панядзелках у 10:40 / 12:40... Więcej »
Вупуск штотыднёвай перадачы Радыё Рацыя "Краязнаўчыя кропкі" прысьвечаны найвялікшаму нацыянальнаму сьвяту беларусаў - 25 сакавіка, Дню Волі, гадавіне абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. У перадачы распавядаецца пра тыя мясьціны і мясцовасьці Гарадзеншчыны які зьвязаныя зь дзейнасьцю Рады і Ўраду БНР а таксама пра тыя кропкі на мапе, зь якімі зьнітаваны лёс тых дзеячоў якія тварылі тагачасную гісторыю. Więcej »
Uładzimir Chilmanowicz, Kalendarz białoruski- informator na każdy dzień Na ten „Kalendarz białoruski – informator na każdy dzień” oczekiwano od dawna. Kiedyś w Białorusi wydawano specjalne kalendarze, w których do każdego dnia „przyczepione” były daty, wydarzenia, fakty. Tamte kalendarze przedstawiały tylko daty „okrągłe”, informacje specjalne dobrane. Represje komunistyczne, emigracja, tematy niewygodne po prostu przemilczano. Uład... Więcej »»
"Імёны Гародні" - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра постаці беларускай гісторыі зьвязаныя з Гародняй. Гучыць у эфіры па серадах у 10:40 / 12:40, паўтараецца: па чацвяргах у 11:40 / 13:40, суботах у 13:30 / 15:30. Więcej »