|
|
|

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу з’яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 г. – старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1961 г. Аўтар шматлікіх кнігаў і артыкулаў. З 1996 г. з'яўляецца аўтарам і галоўным рэдактарам праекта "Беларускі Кнігазбор".
Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай спадчыны? Безумоўна, Ігнат Дамейка — чалавек рэнесанснага тыпу, пра якіх кажуць“тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці... Więcej »
Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк… Więcej »
Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы па... Więcej »
Бацькоўскі край, дзе прайшло апаленае вайной дзяцінства, добрыя працавітыя пюдзі, якія навек звязалі свой лёс з роднай зямлё'й — вось да чаго цягнецца душой Кастусь Цвірка. Шчыра, з любоўю расказвае паэт пра іх і ў гэтай кніжцы. Więcej »
Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса. Więcej »
Гэта кніга пра бацькоўскі край, пра род ную зямлю, пра чалавека, які жыве і працуе ў імя самага светлага на зямлі — міру, друж бы, любві. У вершах раскрываецца ўнутраны свет героя, выказваюцца думкі і пачуцці на шага сучасніка. Więcej »
* “І за сонцам, і за месяцам…” * “Паглядзі на сябе праз прызму народу…” * І з'явіліся галасы. Сучасная украінская паэзія. Вершы Мар'яны Саўкі, Марыяны Кіяноўскай, Андрыя Бондара, Астапа Слівінскага, Дзмітра Лазуткіна, Юрыя Кучаравага, Алега Коцарава з украінскай пераклалі Уладзімер Арлоў, Марыйка Мартысевіч і Андрэй Хадановіч * Мой арыенцір – Тарас Шаўчэнка * Брыль Янка, Адамовіч Алесь, “...У большым мы не саступім”.... Więcej »
* Легенды XX стагоддзя. Заір Ісакавіч АЗГУР * Метрыка літаратурная. * Алейнік Лада, «Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры...» * Бугаёў Дзмітрый, Мастак, адкрыты свету * ГУСАКОЎ Уладзімір, Беларускае Палессе: ацэнка стану і перспектывы развіцця прыродных комплексаў * КАРЛЮКЕВІЧ Алесь, Інстытут Мальдзіса * Курбека Іван, Сцяжынамі Смольні * Лукша Валянцін, Фрэска старажытнага Полацка ў Віленскім х... Więcej »
* Брыль Янка, З лірычных запісаў * Буняк Петар, Славістычныя літаратуразнаўчыя даследаванні ў новым тысячагоддзі * Вярцінскі Анатоль, Крок за крокам, або ўрокі рускай мовы. Адно ўдакладненне. Чытаю Гарэцкіх. Беларускі шлях. Пытанні. Вось дык пераможцы. Просьба да аднаго вядомага сацыёлага. Аднаму так званаму народнаму пісьменніку. З нагоды адной пісьменніцкай заявы. Вось дык cвятасць. Пытанне да Радзімы * Гайдук Уладзімір... Więcej »
* Ліст да народнага пісьменніка Беларусі I. П. Шамякіна * БАДАК АЛЕСЬ, Яшчэ адна вандроўка ў мінуўшчыну * БАШЛАКОЎ МІХАСЬ, Вершы * ВІТКА ВАСІЛЬ, Чатыры апавяданні. (3 дзённіка лета-92) * ДАМАШЭВІЧ УЛАДЗІМІР, Першыя крокі ў незалежнасць * ДУБОЎКА УЛАДЗІМІР, Salus populi... * ЖУК АЛЕСЬ, Пах талага снегу * ЗУЕНАК ВАСІЛЬ, Вершы * КАРЛЮКЕВІЧ АЛЕСЬ, Краязнаўчы партрэт Глыбоччыны * ЛІПСКІ УЛАДЗІМІР,... Więcej »