Чайкоўская Воля

Воля Чайкоўская – паэтка, журналістка, удзельніца арт-праекту МЯТNА. Нарадзілася 20 снежня 1987 года ў Віцебску. Вучылася ў віцебскай гуманітарнай гімназіі №2. Скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пачала друкавацца ў 2003 годзе. У 2007 годзе выдала дэбютную кнігу вершаў “Л У П Ы”. Гэта адмысловы мастацкі праект, поўная версія якога уключае яшчэ аднайменны кароткі фільм, зроблены мастаком і музыкам Юрыем Круглікавым. “Л У П Ы” – гэта паэзія, музыка, відэа, графіка. Гэта першы ў Беларусі мультымедыйны праект такога кшталту.

У 2007 годзе Воля Чайкоўская разам з Юрыем Круглікавым стварылі арт-праект МЯТNА. Першы музычны альбом дуэта “Спрэс гуло” выйшаў у 2008 годзе, у 2010 годзе пабачыў свет другі альбом “Мітрэнгі”.

 

Чайкоўская Воля :: Publikacje

Чайкоўская Воля, Лупы

Лупы

Кніга вершаў

Чайкоўская Воля

Воля Чайкоўская – гэта я. "Лупы” – мой паэтычны дэбют. Я доўга не магла зрабіць крок насустрач сваёй першай кнізе. Усё баялася... Таму творы прайшлі мой жорсткі, бязлітасны адбор. Але я не скарджуся, а вершы і пагатоў. Я дзякую людзям, з’явам і падзеям, якія мяне натхнялі і дапамагалі. Без іх не адбылася б гэтая кніжка Карацей, я ахвярую гэты зборнік Усяму Свету! Парадуйцеся за мяне! Парадуйцеся разам са мною! Więcej »


Верасень, 1

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

1

Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў", — сказаў агенцтву БелаПАН Эдуард Акулін. Новы часопіс, зазначыў ён, будзе друкаваць лепшае, што зьяўляецца ў сучаснай беларускай літара... Więcej »


Чайкоўская Воля :: Inne publikacje

Літаратура і Мастацтва № 49 за 5 снежня 2008 года (0)

10-06-2011, 11:13

Воля Чайкоўская – паэтка, журналістка. Аўтарка кнігі вершаў “Л У П Ы” (2007). Друкуецца ў перыядычных выданнях. З 2007 года разам з Юрам Круглікавым удзельнічае ў музычным дуэце MЯTNA. Нарадзілася ў Віцебску. (...) Więcej »

Маладосць 3/2010 (0)

10-06-2011, 11:07

Воля Чайкоўская – паэтка, журналістка. Аўтарка кнігі вершаў “Л У П Ы” (2007). Друкуецца ў перыядычных выданнях. З 2007 года разам з Юрам Круглікавым удзельнічае ў музычным дуэце MЯTNA. Нарадзілася ў Віцебску. (...) Więcej »

Маладосць 5/2008 (0)

10-06-2011, 10:58

Воля Чайкоўская – паэтка, журналістка. Аўтарка кнігі вершаў “Л У П Ы” (2007). Друкуецца ў перыядычных выданнях. З 2007 года разам з Юрам Круглікавым удзельнічае ў музычным дуэце MЯTNA. Нарадзілася ў Віцебску. (...) Więcej »

Верасень 1/2009 (0)

10-06-2011, 10:39

Воля Чайкоўская – паэтка, журналістка. Аўтарка кнігі вершаў “Л У П Ы” (2007). Друкуецца ў перыядычных выданнях. З 2007 года разам з Юрам Круглікавым удзельнічае ў музычным дуэце MЯTNA. Нарадзілася ў Віцебску. (...) Więcej »

Ад ніў прыдзвінскіх (0)

03-06-2011, 18:55

Падборка вершаў Волі Чайкоўскай, якая выйшла ў зборніку "Ад ніў прыдзвінскіх" Віцебскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" у выдавецтве "Логвінаў" у 2009 годзе. Неба Запаленае. Узрушанае. Мною (...) Więcej »

Poprzednia 1 Następna