|
|
|

Алесь Чобат нарадзіўся 23 жніўня 1959 г. у мястэчку Скідаль (Скідзель). У 1981 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у Менску. Быў канструктарам ліцейных формаў, намеснікам старшыні Гродзенскай Рады БНФ «Адраджэньне» і каардынатарам выбарчай кампаніі Рэгіянальнага блока «Саветы-1990». Працаваў рэпарцёрам і аглядальнікам мясцовых газэт, экскурсаводам Музэя М. Багдановіча ў Гародні.
Першая літаратурная публікацыя ў тыднёвіку «Ніва» (Беласток; 07.10.1990; інф. у біябібліяграфічным слоўніку «Беларускія пісьменнікі» пра першапублікацыю ў «Гродненской правде» 24.01.1976 г. памылковая).
3 1994 г. належыць да нацыянальнага Саюза пісьменнікаў, з 1995 г. да міжнароднага ПЭН-клуба.
Аўтар паэтычных зборнікаў «Год» (1992); «Новая Гапілея» (1995), «Тутэйшая сага» (Смаяенск, 2000), «Край мой шчаслівы» (2007) і кніг па аналітычный гісто-рыі Беларусі «Зямля святога Лукі» (2002; польскі перак-лад 2003), «Легенда пра чатырох мушкецёраў» (2004).
Пераклаў з польскай мовы кнігі: Чэслаў Мілаш «Гое» (2005-2006), «Караль Вайтыла. Паэзія. Выбранае. Ян Павел ІІ. Рымскі трыпціх» (2003; разам з Д.Бічэль).
„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны... Więcej »
Зборнік паэзіі адметнага айчыннага паэта выходзіць да 50-годдзя творцы на складкі-ахвяраванні сучаснікаў. Прагу волі, як і прагу нараджэння вольнага таленавітага слова, нельга ні адмяніць дэкрэтам, ні разбіць неўладкаваным бытам у Айчыне. Więcej »
„Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны... Więcej »
„Tutejszaja saha” jest zbiorkiem wierszy urodzonego w miasteczku Skidziel grodzieńskiego poety Alesia Czobata. Motywy historyczne i religijne są tu ciasno splecione ze współczesnością. Aleś Czobat ze swej wiedzy historycznej, wiary i analizy współczesności tworzy syntezę, która nie będzie obojętna dla przyzwoitego człowieka. Wiersze wyrażają tęsknotę za tym, co odeszło, poczucie bylejakości i schematyczności dnia dzisiejszego, ale takż... Więcej »»
У сваім другім зборніку вершаў «Новая Галілея» Алесь Чобат спрабуе прайсці па гістарычнаму шляху беларускага народа і краю — ад нябыту і заняпаду да цяперашняга абуджэння. Псіхалагічны аналіз спалучаецца з бытавымі замалёўкамі мінуўшчыны і сучаснасці, асабліва з жыцця роднага аўтару Нёманскага краю. У знешне стрыманых вершах ёсць глыбокае пачуццё, любоў, боль, драматызм, мужнасць. Кніга, укладзеная строга тэматычна, чытаецца як адзін тв... Więcej »
У Гародні адраджэнцкі рух адметны тым, што яго вызначаюць заводскія інжынеры, якія не падводзяць жыццё пад тэарэтычныя абстракцыі, адчуваюць яго на ўласнай скуры, бо за кожным — змена, цэх, канструктарскае бюро. Пакаленне трыццацігадовых,— у літаратуры яны чамусьці лічацца маладымі,— здолела супрацьстаяць брэжнеўшчыне, не дало сябе апрануць у бясколерную стандартную уніформу. Алесь Чобат быў нязручны для начальства сваёй нестандартнасцю... Więcej »
Зборнік вершаў "Ты не самотны..." — падарунак Максіму Багдановічу да 80 гадоў з дня яго смерці двух паэтаў з Гродна, якія працуюць у Музеі Максіма Багдановіча, якія гэты музей стварылі. Алесь Чобат апісаў у вершах долю Паэта, а Данута Бічэль па-жаночы прызналася Яму ў любові, паколькі Ён у сваім доме жывы, Яго несмяротная душа — у Яго несмяротнай паэзіі, паколькі ў Бога няма падзелу на жывых і мёртвых. Два паэты натхнёныя Яго натхненнем... Więcej »
W jednym tomiku zebrane zostały wiersze dwóch autorów. Różniących się stylem, doświadczeniem, sposobem widzenia świata (kobiece i męskie spojrzenie). Tak już teraz jest, że bez poczucia humoru trudno wiele spraw zrozumieć. Dlaczego dwoje autorów znalazło się pod jedną strzechą? Kresowiacy- mieszkańcy wschodnich kresów Rzeczypospolitej. Niby Polacy, ale bardziej Białorusini. Kulturalnie, językowo, mentalnie. Tomik, który ukazał się w bib... Więcej »»
* Varia * З сучаснай франкамоўнай бельгійскай паэзіі * Валкавыцкі Георгій, На абмежку * Гарэцкi Радзiм, Браты з Малой Багацькаўкі * Жамойцін Янка, Літаратурная старонка тыднёвіка „Ніва” (агляд 463—493 нумароў) * Зарэмба Людміла, “Слова...” ў зменлівым сусвеце * Лебедзеў Уладзімір, “Узіраюся ў вечнасць” (шлях М. Гарэцкага да “Скарбаў жыццця”) * Макмілін Арнольд, Беларускі санет у дыяспары * Міцкеві... Więcej »