|
|
|

Аляксей Чубат нарадзіўся ў 1979 годзе ў Вілейцы. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (аддзяленне піяру), вывучаў эканоміку і кіраванне вытворчасцю ў БДЭУ. Працаваў журналістам у газеце «Мінская праўда», часопісе «Дырэктар», упраўленні інфармацыі ААБ «Беларусбанк». У 2004 годзе з мэтай вывесці беларускі PR у Інтэрнэт заснаваў з паплечнікамі першы ў Беларусі PR-партал APRэль (www.april.by). Напрыканцы 2006 года на яго базе было створана PR-агенцтва APRэль (www.april.by/agency).
Першы верш Аляксея Чубата быў змешчаны ў газеце «Наша Ніва» ў 1996 годзе. Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Першацвет», «Крыніца», газетах «Літаратура і Мастацтва», «Голас Радзімы» і іншых. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніка «12+1» (2004).
Выступае ў друку і з прозай. У 2005 годзе на конкурсе газеты «Звязда» і Саюза беларускіх пісьменнікаў атрымаў прэмію за апавяданне «Гісторыя банта».
Вершы Аляксея Чубата адметныя і розныя не толькі ў сэнсава-тэматычных, але і ў фармальна-жанравых адносінах (трох-, пяцірадковыя мініяцюры і разгорнутыя, з некалькіх частак, тэксты, верлібры). Прыскрайняй арганічнасці яны, за асобным выключэннем, адпавядаюць тым падыходам і крытэрыям, якія і вызначаюць месца паэта ў наш складаны тэхнагенны час. Więcej »