Дайнека Леанід

Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., беларускі пісьменнік.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-89 адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1961. Аўтар зборнікаў вершаў, у якіх услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі ("Галасы", 1969, "Бераг чакання", 1972, "Мая вясна саракавая", 1979, "Вечнае імгненне", 1985), зборнік апавяданняў "Бацькава крыніца" (1976). Раманная дылогія "Людзі і маланкі" (1977) і "Запомнім сябе маладымі" (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўленння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-19. Тэму горада асэнсоўвае ў рамане "Футбол на замініраванным полі" (1987). Барацьбу народа з крыжакамі ў 12 ст. паказаў у гістарычным рамане "Меч князя Вячкі" (1987, Літаратурная прэмія Саюза Пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа 1987). Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей - герой гістарычнага рамана "След ваўкалака" (1988, разам з папярэднім раманам Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990). Ранні этап станаўлення старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - адлюстраваў у гістарычным рамане "Жалезныя жалуды" (1990). Аўтар фантастычнага рамана "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1992). Некаторыя вершы Дайнекі пакладзены на музыку.

Крыніца: Сайт Леаніда Дайнекі

 

Дайнека Леанід :: Publikacje

Дайнека Леанід, Пра лісоўчыка, злога хлопчыка

Пра лісоўчыка, злога хлопчыка

Дайнека Леанід

Гэтая гісторыя пачалася тады калі сусветны фінансавы крызіс нібы жахлівае нечаканае цунамі ударыў па ўсіх кантынентах Лопаліся як мыльныя бурбалкі яшчэ ўчора магутныя вялікамоцныя фінансавыя імперыі Банкіры страляліся або рабілі сабе харакіры. Спыняліся заводы Заміралі на будаўнічых пляцоўках вежавыя краны. Пакрываліся пылам бліскучыя шыкоўныя непрададзеныя аўтамабілі Самалёты не ўзнімаліся ў неба бо не было паліва Дзесяткі тысячаў разг... Więcej »


Дайнека Леанід, Назаві сына Канстанцінам

Назаві сына Канстанцінам

Дайнека Леанід

Леанід Дайнека – аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV-XVI ст., у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана – славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага ... Więcej »


Дайнека Леанід, След ваўкалака

След ваўкалака

Раман

Дайнека Леанід

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. Więcej »


Дайнека Леанід, Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі

Раман

Дайнека Леанід

У рамане "Меч князя Вячкі" адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супрацьстаяць ворагу. Więcej »


Дайнека Леанід, След ваўкалака

След ваўкалака

Дайнека Леанід

У порубе сядзелі трое. Старэйшы, бацька, быў прыкаваны ланцугом да цёмнай дубовай сцяны. Ланцуг быў кароткі, усяго тры-чатыры локці, і, калі бацька ўздымаў рукі, каб памаліцца або ўзяць карчажку з вадою, цяжка, пагрозна грымеў. На шыю бацьку быў уздзеты цесны жалезны абруч, да якога мацаваўся ланцуг, і сынам, асабліва малодшаму, Расціславу, здавалася ў змроку поруба, што не ланцуг, а жахлівая чорная гадзюка абвіла бацьку і душыць яго, с... Więcej »


Дайнека Леанід, Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Дайнека Леанід

Зазваніў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькі што прарэзаліся рожкі. Гай Дубровіч узяў трубку. — Спадар Гай,— прыглушана сказалі на тым канцы,— табе тэлефануе Радзівіл Сіротка. Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? Такой была форма вітання на 223 годзе Вялікай Эры Плюралізму — замест «добры дзень», або «добрай раніцы» адразу ж цікавіліся крывяным ціскам і апошнім сном... Więcej »


Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды

Жалезныя жалуды

Раман

Дайнека Леанід

Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза,— гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў, якія імкнуліся распалідь міжусобныя войны, заклік агульнымі сіламі ўсталяваць адзіную магутнуто дзяржаву. Падзеі, якія разгортваліся... Więcej »


Дайнека Леанід, Меч князя Вячкі. След ваўкалака.

Меч князя Вячкі. След ваўкалака.

Раманы

Дайнека Леанід

У рамане «Меч князя Вячкі» адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супроцьстаяць ворагу. Раман «След ваўкалака» расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. Więcej »


Дайнека Леанід, Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі

Раман

Дайнека Леанід

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам. Więcej »


Дзеяслоў, 46

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

46

* “І за сонцам, і за месяцам…” * “Паглядзі на сябе праз прызму народу…” * І з'явіліся галасы. Сучасная украінская паэзія. Вершы Мар'яны Саўкі, Марыяны Кіяноўскай, Андрыя Бондара, Астапа Слівінскага, Дзмітра Лазуткіна, Юрыя Кучаравага, Алега Коцарава з украінскай пераклалі Уладзімер Арлоў, Марыйка Мартысевіч і Андрэй Хадановіч * Мой арыенцір – Тарас Шаўчэнка * Брыль Янка, Адамовіч Алесь, “...У большым мы не саступім”.... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia