|
|
|

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, цяпер – рэдактар аддзела часопіса “Маладосць”.
Піша па-беларуску і па-руску.
Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:
1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць».
1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура».
1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура».
1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва».
2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор».
2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва».
2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство».
2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура».
2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва».
2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка».
Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. удзельнік Літэкспрэсу «Еўра2000».
Autobiograficzna powieść Andreja Fiedarenki „Miaża” (granica), jest głównym składnikiem autorskiej edycji, do której weszły także opowiadania autora. Otwartość i bezpośredniość – jeden z chwytów, który zmusza czytelnika przeczytać powieść do końca. Rozmyślania – osnowa opowiadania Andreja Fiedarenki, W prostych, czasami chaotycznych słowach, zdaniach, akapitach mamy zmaterializowane przemyślenia autora, któremu udało się je przenieść na... Więcej »»
Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Więcej »
Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – монавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крышынскага з-пад турэмнага арышту. Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне на... Więcej »
Андрэй Федарэнка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995, за кнігу «Смута») — празаік, творы якога публікаваліся на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах. Перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сяр... Więcej »
Да магчымага Чытача. Гэтая кніга, шаноўны магчымы чытач, пісалася мною амаль чатыры гады. Я пісаў свае апавяданні і аповесці, шчыра спадзеючыся, што выказваю ў мастацкай форме пэўныя настроі, думкі частачкі блізкіх мне па духу людзей, я цешыў сябе надзеяю, што нейкаму незнаёмаму майму аднадумцу ад гэтай кніжкі стане трошкі лягчэй жыць — магчыма, ён адчуе сябе не такім адзінокім і знойдзе ў асобе аўтара для сябе сябра. Калі ж я сабраў кн... Więcej »
Складанае і трагічнае жыццё студэнта і паэта Уладзіміра Вяргейчыка, гісторыю яго кахання і няпростыя ўзаемаадносіны з аднакурснікамі даследуе аўтар у аповесці. Апавяданні – роздум аб месцы моладзі ў працэсах, якія адбываюцца ў нашым жыцці. Więcej »
АБДУЛА Камал, Даліна Чараўнікоў. Раман. Пачатак. Пераклад з азербайджанскай Людмілы Глінскай БЕРЛЕЖ Мікола, Працяг Віцебскай краязнаўчай біябібліяграфіі ВАЛОВІЧ Міхась, Гісторыя ў тытулах ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ГРАКОВІЧ Эдуард, Мне сніцца дзедаўскі куток. ***У двары маім вясковым… Пад мясцінаю спалены мост. ***Паглядзі, паспрабуй распазнаць… Самотнік вечны. Бліскавіцы без грому. М... Więcej »
Ніл Гілевіч. Споведзь крывічанкі * Ігар Сідарук. Подых звера. Лясовы трыпціх * Віка Трэнас. За крок да раю... Вершы * Святлана Варонік. Святло самоты. Вершы * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман * Аляксандр Лукашук. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў * Андрэй Федарэнка. Сечка-13 * Артур Клінаў. Скарб Радзівілаў. Урывак з раману “Шалом” * Карэл Гінэк Маха. Май. Паэма * Трыстан Х'юз. Рыкі. Урывак з рамана “Павярт... Więcej »
* Дзеяпіс. Новыя выданьні на кніжных паліцах «Дзеяслова» * Аблажэй Алег, Стрэмкі * Аляшкевіч Маргарыта, Альгерд Бахарэвіч і Арцём Кавалеўскі: бясплатная экскурсія па тэкстах. Дзьве рэцэнзіі * Андрасюк Міхась, Галубы. Аповед з нізкі “Вагон другога класу” * Арлоў Уладзімер, Апошняя жанчына Казановы. Вершы * Баравік Марыя, На змаркочанай струне. Вершы * Белацэрківец Наталка, Апошні месяц доўгае зімы. Вершы ... Więcej »
* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Люты * СЛОВЫ РОДНАЙ МОВЫ ЗАХОЎВАЕ СЭРЦА. («Вы нам пісалі») * ТАК, ЯК МЫ ЁСЦЬ (Наталля Пушкарова, Яраш Малішэўскі, Алесь Наркевіч, Ганна Урбан, Раман Яраш) * АНДРЫЕЎСКІ Васіль, Вершы * БАРАВІКОВА Раіса, Двое на востраве, які адплыў у нябёсы * БЕЛАЗЕРСКАЯ Ганна, Калі крылы * БУРДЗЯЛЁВА Ірына, Свае і чужыя Дуніна-Марцінкевіча * Васючэнка Пятро, Трэці семестр * ДАМАШЭВІЧ Уладзі... Więcej »