|
|
|

Габрусь Тамара Віктараўна, гісторык архітэктуры, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Асноўны напрамак даследаванняў – агульнаеўрапейскія стылі ў беларускай архітэктуры перыяду феадалізма (ранняе сярэднявечча, готыка, рэнесанс, барока).
Аўтар 3 манаграфій і больш 400 артыкулаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках, калектыўных манаграфіях, энцыклапедыях і часопісах. Друкавалася ў Італіі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Літве.
Манаграфіі: Страчаная спадчына / аўтар-укладальнік Т.В.Габрусь. – Мінск: “Полымя”, 1998, 2003; Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока”. – Мінск: “Ураджай”, 2001; Габрусь, Т.В. Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве. – Мінск: “Беларусь”, 2007. Адзін з аўтараў калектыўных навуковых выданняў: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. – ТТ.1–7. – Мінск, БСЭ, 1984–1987; Гісторыя беларускага мастацтва. – ТТ.1–2. - Мінск: “Навука і тэхніка”, 1987–1988; Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. - Мінск: Навука і тэхніка, 1984, 1985 і інш.; Скарына і яго эпоха. – Мінск: “Навука і тэхніка”, 1990; Барока ў беларускай культуры і мастацтве. - Мінск: “Беларуская навука”, 1998; Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэсце. – ТТ.1–2. – Мінск, “Беларуская навука”, 2005–2006. Аўтар, распрацоўчык беларускамоўнай гісторыка-архітэктурнай тэрміналогіі і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў: Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – ТТ.1–5. – Мінск: БСЭ, 1984– 1987; Архітэктура Беларусі / Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1993; Вялікае княства Літоўскае / Энцыклапедыя. – ТТ.1–3. – Мінск: БелЭн, 2005–2010; Современная Беларусь / Энциклопедический справочник. – Т. 3: Культура и искусство. – Минск: “Белорусская наука”, 2007; шматтомнага энцыклапедычнага выдання “Памяць” (1985—2005).
Член рэдкалегій часопісаў “Роднае слова” і “Спадчына”. Аўтар зборнікаў вершаў “Каб было вам шчасця-долі” (1998), “Дар чалавечы” (2003, 2007). Сябра Саюзаў архітэктараў, мастакоў і пісьменнікаў Беларусі, член-карэспандэнт грамадскай арганізацыі Беларуская акадэмія архітэктуры.
У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Więcej »
У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў готыкі і рэнесансу ў сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз пабудаваны на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўрагараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстравана натурнымі здымкамі і графічнымі матэрыяла... Więcej »
Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй айчыннага мастацтва. Можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы праграмы курсаў па гісторыі архітэктуры, рэлігіі, культуралогіі. Więcej »
* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? * Грунтоў Сяргей Адам, Горад сьвятога Фабіяна. Памяць. Унутраная Атлянтыда * Дук Дзяніс, Сацыятапаграфічная структура і забудова По... Więcej »
* Апячонак Францішак, Застаўся толькі букет ружаў... * Багдановіч Ірына, "Вы мне ідэёвы сваяк..." * Бічэль Данута, Вершы * Габрусь Тамара, Святыня незвычайнага лёсу * Грыцкевіч Анатоль, Удзел у Адраджэнні * Дыдзік Уладзімір, Вайна супраць народа і касцёла * Жарнасек Ірына, "Не пакіну вас сіротамі..." * Задарожная Ірэна, Любіў безнасць і пакору * Ляхоўскі Уладзімір, Рупіўся дзеля Бога і людзей ... Więcej »
# Арашонкава Ганна, Не варта ці няварта? # Баршчэўскі Лявон, «Верш такі—як дар прыроды...»: Старажытнагрэцкая лірыка і байка # Бацькова Зоя, Новая сустрэча са старымі знаёмцамі: Урок-канферэнцыя па аповесці I. Сяркова «Мы з Санькам у артылерыі» # Бунцэвіч Надзея, Пойдзем у оперу? Да Максіма!: Пра оперу Ігара Паліводы «Максім» паводле твораў Максіма Багдановіча # Габрусь Тамара, Са спадчыны Дастаеўскіх: Пра Ільінскую царкву ў Дастоев... Więcej »
* Баршчэўскі Лявон, Старагрэцкая драма і тэатр * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бунцэвіч Надзея, «Плыла радзіма над вачыма...»: Пра песню «Еўфрасіння» Л. Дранько-Майсюка і А. Балотніка * Васюковіч Людміла, Вывучэнне тэмы «Скланенне назоўнікаў» у V класе * Габрусь Тамара, Залатое кольца сталіцы: Архітэктура Міншчыны (Заслаўе, Новы Свержань, Нясвіж) * Гніламёдаў Уладз... Więcej »
* Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы (слоўнік) * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бугаёў Дзмітрый, Выпушчаныя на свабоду: Пра публікацыю брылёўскіх мініяцюр * Верабей Анатоль, Радавод Уладзіміра Караткевіча і крыху разваг пра яго жыццё і творчасць * Габрусь Тамара, Храм-фенікс: Сафійскі сабор у Полацку * Галоўка Сяргей, Па дарозе ў Коласаў край: 3 Б... Więcej »
* Абабурка Мікола, "Гляджу я ў потнае акно вялікай будучыні...": Штрыхі творчасці Міхася Чарота * Барчук Ала, Пекач Алена, Непаўторныя лініі замкаў і храмаў: Дыдактычны матэрыял па архітэктуры * Баршчэўскі Лявон, Асветніцкі рэалізм: Раманы Даніэля Дэфо і Джонатана Свіфта * Ваданосава Фаіна, Жыццё на карысць бацькаўшчыне: Слова пра Уладзіміра Тэраўскага * Габрусь Тамара, Па кім званіў звон над Дняпром: Архітэктурная с... Więcej »
* Песні Сержука Сокалава-Воюша * Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Гадавіна, угодкі, юбілей * Баршчэўскі Лявон, Літаратура Сярэднявечча: Агульнакультурныя, філасофскія і сацыяльныя ўмовы развіцця * Богуш Сяргей, 3 этымалогіі прозвішчаў * Века Алесь, «На Беларусі Бог жыве...»: Біблейскія сюжэты і матывы ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча * Вунцэвіч Надзея, У кожным такце падаюць лісткі, або Крыху разваг пра музыч... Więcej »