Гарадзенская бібліятэка

Гарадзенская бібліятэка


Гародня заўсёды была адным з цэнтраў культурнага жыцця ў Беларусі. Дастаткова згадаць дойліда Пятра Міланега і Гарадзенскую архітэктурную школу ХІІ ст., вольнадумца XVI ст. Каспара Бекеша, навукоўца Жана Эмануэля Жылібера, які арганізоваў тут Акадэмію навук (XVIІІ ст.), астранома Станіслава Пачобута-Адляніцкага, славутую Элізу Ажэшку, паэта Максіма Багдановіча, гісторыка Міхася Ткачова, пісьменнікаў Аляксея Карпюка і Васіля Быкава. Архітэктура Гародні і вольны дух яе жыхароў на працягу стагоддзяў стваралі атмасферу, у якой нараджаліся таленты.

У апошнія стагоддзі Гародня моцна змянілася. За гэты час горад перажыў дзве сусветныя вайны, больш дзесяці разоў змяняў дзяржаўную прыналежнасць, выжываў пад рознымі таталітарнымі ўладамі… Страты былі вялікімі! Але Гародня ператрывала. У ХХІ ст. яна ўступіла адным з прыгажэйшых гарадоў Беларусі. І гэтую ўнікальнасць трэба берагчы! Яна не толькі ў будынках і помніках. Яна – у гарадзенцах, якія пакінулі нам “Вясёлку Каложы”, Стары і Новы каралеўскія замкі, Фарны (паезуіцкі) касцёл, непаўторнасць Старога горада…

Выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна будзе знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу і ягоных суседзяў. Яе кнігі будуць рспавядаць пра людзей-стваральнікаў, якія ў розныя часы супрацьстаялі разбурэнню і знішчэнню, як бы гэта не называлася чарговымі ўладамі.

У выдавецкіх планах гісторыя сярэднявечнага гораду, напісаная Юрыем Гардзеевым, апошнія творы Аляксея Карпюка, успаміны Дануты Бічэль-Загнетавай, публіцыстыка і дзённікі беларускага дзеяча 20-х гг. ХХ ст. Пятра Сеўрука, падручнік “Гродназнаўства”, аповяды вядомых гісторыкаў пра таямніцы каралеўскага гораду, гістарычныя нарысы Алеся Краўцэвіча ды інш.

“Гарадзенская бібліятэка” – гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс гораду ў іх руках, што толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў ХХІ ст. непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе непаўторнасць для нашчадкаў.

Гарадзенская бібліятэка :: Publikacje

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2010

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, ХVІ–ХХ стст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі ХІХ – ХХ ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Więcej »


Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 1

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Wasil Bykau, nazywany sumieniem Białorusi, swoją postawą społeczną i życiową, bezkompromisowo stał na stanowisku białoruskiej Prawdy. Gdy w 2003 odszedł z życia, powstało poczucie osierocenia i wynikło pragnienie lepszego poznania człowieka, który był punktem orientacyjnym dla kilku pokoleń Białorusinów. Choć niedługo przed śmiercią Wasila Bykawa ukazała się jego autobiograficzna książka „Douhaja daroha da domu”, to jednak Białorusini j... Więcej »»


Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 2

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каве... Więcej »


Ліс Дар'я, Вясновы Jazz

Вясновы Jazz

Ліс Дар'я

Moje pierwsze spotkanie z Darią Lis odbyło się w 2000 roku w czasie „Biazmieżża” na Podlasiu. Głos znałam dawniej z radia - czysty, po dziecięcemu ciepły, z nutką śmiechu. Trafiałam i na jej wiersze, tak samo czyste, jasne, bardzo optymistyczne i jakieś takie natchnione, że trudno określić czym i jak. Gdy czytałam jej strofy, słuchałam felietonów, zawsze przed oczyma pojawiała się postać Niny Maciasz. Nie wiadomo było skąd takie asocjac... Więcej »»


Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2009

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Więcej »


Краўцэвіч Алесь, Рыцары і дойліды Гародні

Рыцары і дойліды Гародні

Краўцэвіч Алесь

7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга прысвечаная Гародні. Więcej »


Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2008

Гарадзенскі палімпсест

ХІІ – ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Горадня, 7 лістапада 2008 г.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Publikacja „Haradzieński palimpsiest” powstała w wyniku protestu przeciw poglądom nauki historycznej Białorusi i wiodącej ideologii. Gdy w 2008 roku fakultet historyczny GDU (Grodzieński Uniwersytet Państwowy) razem z grodzieńskim miejskim komitetem wykonawczym zorganizował konferencję, z listy uczestników zostały wykreślone nazwiska znanych badaczy historii Grodna - Alesia Smalanczuka i Aleksandra Kraucewicza. Na znak protestu około 40... Więcej »»


Зрабаваны народ

Зрабаваны народ

размовы з беларускімі інтэлектуаламі

Zrabawany narod (Ograbiony naród) to zbiór wywiadów z białoruskimi intelektualistami, którzy spróbowali, odpowiadając na pytania dwojga polskich dziennikarzy- Małgorzaty Nocuń i Andrzeja Brzezieckiego, wyjaśnić i odkryć dla polskiego czytelnika fenomen „Białoruś”. Książka, wydana najpierw w języku polskim, zrobiła pewną furorę: polski czytelnik mógł z odpowiedzi i rozważań przedstawicieli białoruskiej elity stworzyć obraz sąsiedniego kr... Więcej »»


Гардзееў Юры, Магдэбургская Гародня

Магдэбургская Гародня

(сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)

Гардзееў Юры

Jury Hardziejeu, Grodno magdeburskie (topografia społeczna, stosunki majątkowe w wiekach XVI – XVIII) Opracowanie Hardziejewa jest pierwszą tego typu publikacją o mieście nad Niemnem. Zostały w niej zbadane dokładnie dzieje rozwoju miasta, jego planowanie i rozbudowa. Na podstawie dokumentów archiwalnych prześledzona została topografia grodzieńskich ulic i placów, dokładnie opisane zmiany toponimiki każdej ulicy, każdego placu. Analizi... Więcej »»


Сяўрук Пётр, Небыцця не існуе

Небыцця не існуе

Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

Сяўрук Пётр

Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады. У такім узросце ў нармальны час большасць толькі пачынала адчуваць патрэбу далучэння да грамадскай ці палітычнай дзейнасці. Пятру Сяўруку давялося жыць у пе... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia