|
|
|

Радзім Гаўрылавіч ГАРЭ́ЦКІ (нар. 7 снежня 1928, Мінск) — беларускі вучоны-геолаг, грамадскі дзеяч.
Радзім Гарэцкі, сын Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук, брат Максіма Гарэцкага, які быў выдатным беларускім пісьменнікам. У 1930-я — 40-я гады на сям'ю Гарэцкіх абрынуліся палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі знаходзіўся ў высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжай Гары, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і інш.
Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце Р. Гарэцкі сумяшчаў з работай геолагам. У 1952 прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР, дзе працаваў да 1971. Першыя навуковыя працы прысвяціў тэрыторыіыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. З пачатку 1960-х асаблівую ўвагу надае вывучэнню маладых платформ. Па гэтай праблеме ён надрукаваў шэраг прац, сярод якіх вылучаецца манаграфія "Тэктоніка маладых платформ Еўразіі" (1972). Даследаванні дазволілі высвятліць тэктанічныя заканамернасці размяшчэння многіх карысных выкапняў. У выніку даследаванняў Р. Гарэцкага і яго калег у 1965 у Прыараллі быў адкрыты новы газаносны раён.
Важнае месца ў даследаваннях Р. Гарэцкага займае стварэнне тэктанічных карт. Ён актыўна ўдзельнічаў у складанні Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы, Тэктанічнай карты Еўразіі і манаграфій да іх. За ўдзел у стварэнні Тэктанічнай карты Еўразіі Р.Г. Гарэцкі разам з шэрагам вучоных удастоены ў 1969 Дзяржаўнай прэміі СССР.
У 1971 пачаўся этап у навуковай дзейнасці Р. Гарэцкага, звязаны з Беларуссю. У снежні ён вярнуўся ў Мінск і стварыў у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі. У хуткім часе Р.Г. Гарэцкі зрабіўся прызнаным лідэрам тэктанічнай школы Беларусі і Прыбалтыкі. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзяць праблемы тэктонікі старажытных платформ, рэгіянальнай геалогіі, карысных выкапняў Беларусі. У 1972 Радзім Гаўрылавіч быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1976 калектыў спецыялістаў пад яго кіраўніцтвам стварыў Тэктанічную карту Беларусі і сумежных тэрыторый маштабу 1:500 000 і манаграфію "Тэктоніка Беларусі". У 1978 Р.Г. Гарэцкі разам з групай вучоных і геолагаў-практыкаў быў адзначаны за гэта Дзяржаўнай прэміяй БССР. У 1977 абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.
Важнае месца ў дзейнасці Р. Гарэцкага мелі сумесныя працы з замежнымі геолагамі.
З 1992 па 1997 Р.Г. Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі.
З 1990 Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі член Рады, а з 1993 прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Актыўна працаваў з беларускай дыяспарай, быў адным з арганізатараў з'ездаў беларусаў свету. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У сваіх шматлікіх выступлениях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе "Шляхам адраджэння" (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасць Беларусі, адраджэнне беларускай мовы і культуры.
У кнізе "Ахвярую сваім "Я"... (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)" (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх.
Крыніца: be.wikipedia.org
Сборник работ белорусских и зарубежных авторов посвященный истории становления сталинского тоталитаризма в Белоруссии и его последствиям в послесталинский период. Сборник освещает широкий спектр проблем и событий XX века во всей его сложности я противоречивости. Сборник предназначен ученым, преподавателям, аспирантам, студентам, всем, кто интересуется историей своего Отечества. Więcej »
Książka poświęcona jest słynnemu rodowi Hareckich, który dał Białorusi niejedno imię bojownika oddanego sprawie białoruskiej. Maksim i Hauryła Hareccy są tymi, którzy mimo nieludzkiego reżimu komunistycznego, próbowali wytyczyć szlak do prawdziwej Białorusi. Maksim Harecki -klasyk literatury białoruskiej, którego można postawić w jednym szeregu ze słynnymi znaczącymi osobowościami pierwszej połowy XX wieku, jak Janka Kupała, Jakub Kołas... Więcej »»
У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра дзяр'жаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў навукі, а таксама абразкі і кароткія мініяцюры розных гадоў. Więcej »
Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »
W książce przedstawiony jest historyczny szlak białoruskiego narodu i państwa od czasów starożytnych do współczesności. Książka jest bogato ilustrowana zdjęciami, rysunkami i mapami. Więcej »»
* ЗАПІСКІ ЯНЫЧАРА * ПРЫВІДЫ РОДНАГА “БЕЛАВЕЖСКАЯ” АНТАЛОГІЯ 1958–2008 гг. * Sawinkow Andrzej, Nadziei Artymowicz poezja egzystencjalnego niepokoju w kontekście tożsamościowym * Supa Wanda, Poetyka prozy Michała Androsiuka * Бадлер Шарль, МАЛЕНЬКІЯ ПАЭМЫ Ў ПРОЗЕ * Бядуля Змітрок, (ЗАБЫТЫЯ СТАРОНКІ ТВОРЧАСЦІ) * Гарэцкі Радзім, ЖЫЦЦЁВЫ МЕЛАНЖ НАВУКОЎЦА * Гоўзіч Ірына, Лірыка-філасофская проза Юркі Геніюша... Więcej »
* Андрыч Іва, ЗНАКІ ЛЯ ДАРОГІ * Буйнюк Юрка, ДЗЯЎЧАТЫ. СПЕЛЫЯ ЧАРЭШНІ ГУБ ТВАІХ. ФЕНІКС. ЧАРОЎНА ЧЭРВЕНЬСКІМ ВЕЧАРАМ * Вярцінскі Анатоль, ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА.Трыпціх * Гарэцкі Радзім, Беларускія нацдэмаўкі. Туга па наасферы * Геніюш Ларыса, “Мяне нельга нават успамінаць...” (лісты) * Гігевіч Васіль, ШЧАСЛІВАЯ ПЛАНЕТА. Прыгоды Базыля Беларуса * Грыцюк Юстына, Ў МОРЫ СУМНЕННЯЎ. ПІШУЦЦА, ПІШУЦЦА... * Жук... Więcej »
* In memoriam * Да чытачоў * Гарэцкі Радзім, Ці багатая Беларусь на мінеральныя рэсурсы? * Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына, Антоній Тызенгаўз - стваральнік мануфактур, асветнік і мецэнат * Плиско Михаил, Что принесет обществу мажоритарная система голосования * Силицкий Виталий, Динамика экономических реформ в Центральной и Восточной Европе после возврата левых к власти * Хадыка Юрый, Беларусь . у NATO ... Więcej »