Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Генiюш (дзявочае прозвiшча МІКЛАШЭВІЧ; 27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.) - 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва), беларуская паэтка, празаік, грамадскі дзеяч.

Скончыла Ваўкавыскую гiмназiю (1928). Узяла шлюб з Янкам Генiюшам і ў 1937 пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армiя заняла ў 1939 Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Мацi Ларысы Геніюш i двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан. У 1937-1948 жыла ў Празе. Наладзiла стасункi з беларускай эмiграцыяй, брала ўдзел у працы ўрада БНР на эмiграцыi. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром урада i займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архiва БНР. Апекавалася беларускімі эмiгрантамi, палiтычнымі ўцекачамi, беларускімі работнiкамi i ваеннапалоннымi ў Германіі. 5 сакавіка 1948 арыштавана з мужам у Вiмперку (Чэхiя) і 12 жніўня iх перадалi савецкiм уладам. Утрымліваліся ў савецкiх турмах Вены i Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў мiнiстр Дзяржбяспекi БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архiвы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такi ж тэрмiн быў асуджаны Я. Генiюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта i Абедзе (Комi АССР) i ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабiлiтавана, тэрмiн пакарання зменшаны да 8 гадоў, якiя ўжо прайшлi з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасялiлiся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Генiюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзi Беларусi. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалi частымi гасцямi паэты i пiсьменнiкi, мастакi, навукоўцы. Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гiмназii, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях "Ранiца", "Беларускi работнiк", "Новы шлях" і iнш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнiк яе паэзii. Пiсала вершы i ў зняволеннi. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусi зборнiк "Невадам з Нёмана". Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялi выступаць толькi як дзiцячай пiсьменнiцы (апублікавала дзве кнiжкi вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталiтарызму пасмяротна былi выдадзены найбольш поўныя i значныя зборнiкi яе твораў. Пахавана ў Зэльве.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

 

Геніюш Ларыса :: Publikacje

Скарыніч, выпуск 10

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці, пра эміграцыю - БНР 1920-х. Доўжыцца тэма прысутнасці Беларусі, беларуса ў расійскай, маскоў... Więcej »


Геніюш Ларыса, Збор твораў, Т. 1 Паэзія

Збор твораў

у 2 тамах

Геніюш Ларыса

Dwutomowy zbiór utworów wybitnej poetki, córki ziemi białoruskiej, Łarysy Hienijusz został wydany na stulecie jej urodzin. Publikacja zawiera nie tylko poezję, ale także prozę. Włączono do niego także epistolarną spuściznę poetki. Drugi tom jubileuszowej edycji składa się z dwóch rozdziałów: „Proza” i „ Z epistalarnaj spadczyny (1943- 1983)”. Do rozdziału prozy wszedł szkic autobiograficzny „Sto ranau u serca”, który w formie książkowej... Więcej »»


Геніюш Ларыса, Збор твораў, Т. 2 Проза

Збор твораў

у 2 тамах

Геніюш Ларыса

Zbiór utworów w dwóch tomach wybitnej białoruskiej pisarki, Łarysy Hienijusz (1919 – 1983) został wydany na stulecie jej urodzin. Jest to jak dotąd najpełniejsza, gatunkowo różnorodna, starannie opracowana i opatrzonym komentarzami edycja jej dorobku. W pierwszym tomie znalazły się wiersze i poematy skomponowane i chronologicznie – według książek wydanych za życia autorki, i tematycznie - według publikacji pośmiertnych. Dokładny chronol... Więcej »»


Геніюш Ларыса, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Геніюш Ларыса

Do zbiorku utworów wybranych Łarysy Hieniusz, wydanych przez „Biełaruski knihazbor”, weszły wiersze wcześniej publikowane w oddzielnych tomikach poetyckich, a także utwory nowe, istniejące tylko w rękopisach lub w listach. Zbiorek umownie podzielony jest na trzy części: wiersze, sztuka „Spowiedź” i listy. Wszystkie opublikowane utwory opatrzone są komentarzami bliskiego przyjaciela i zaufanej osoby poetki, Michasia Skobły, który też dok... Więcej »»


Геніюш Ларыса, Гасціна

Гасціна

Выбранае

Геніюш Ларыса

Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову. Więcej »


Геніюш Ларыса, Ластаўка

Ластаўка

вершы

Геніюш Ларыса

Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Więcej »


Геніюш Ларыса, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Геніюш Ларыса

"Мой родны кут, / мой ціхі дом, / дзе ў гольле дрэў, / аб сьцены ніў / пад сумны сьпеў / буйным крылом / паўночны вецер / звонка біў(...)" (Мой родны кут) Więcej »


Геніюш Ларыса, Споведзь

Споведзь

Геніюш Ларыса

Już sam tytuł książki skłania do sięgnięcia po nią i do pogrążenia się w lekturze. „Spowiedź” Łarysy Hienijusz- szczera opowieść o życiu, o tym, kto i kiedy przyczynił się do męczeństwa narodu białoruskiego, jak było w radzieckich więzieniach i obozach, ile cierpień doznali inteligenci białoruscy za to, że nie chcieli wyrzec się swoich przekonań, że do ostatnich chwil życia pozostawali Białorusinami. Dzieciństwo, młodość, małżeństwo, ... Więcej »»


Геніюш Ларыса, Вершы

Вершы

Рукапісны зборнік з 1945-47 гг.

Геніюш Ларыса

Геніюш Ларыса, нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцыі... Więcej »


Геніюш Ларыса, На чабары настоена

На чабары настоена

Лірыка

Геніюш Ларыса

Паэзія Ларысы Геніюш адметная тым, што яна трывала прывязана да родных ніў, родных беларускіх хат, дзе спрадвечна і нязгасна жывуць лепшыя традыцыі і звычаі людзей. Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-3]   Następna   Ostatnia