Гніламёдаў Уладзімір

Уладзімір Гніламёдаў нарадзіўся 26.12.1937 г. у вёсцы Кругель Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1959 г.). Пасля службы ў войску працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Берасцейскага раёна. У 1965 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1969-1976 гг. працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, затым загадчыкам сектара мастацкай літаратуры. З 1976 г. — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1977 г. адначасова загадчык аддзела тэорыі літаратуры. З1998 г. дырэктар, з 2006 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. З 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры Я. Коласа. У СП СССР з 1972 г.

У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962. Аўтар 300 артыкулаў, 11 манаграфій і больш чым 20 кнігаў.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2009 г.) і шматлікімі медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (1996 г.) і прэміі НАН Беларусі (2006 г.)

 

Гніламёдаў Уладзімір :: Publikacje

Гніламёдаў Уладзімір, Вяртанне

Вяртанне

раман

Гніламёдаў Уладзімір

У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, б... Więcej »


Гніламёдаў Уладзімір, Расія

Расія

раман

Гніламёдаў Уладзімір

У. Гніламё'даў — вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў. У дадзеным рамане гаворка ідзе пра бежанцаў 1915 года, сярод якіх апынуліся Лявон Кужаль і яго землякі — ураджэнцы Брэшчыны — галоўныя героі рамана. З набліжэннем руска-нямецкага фронту яны вымуша... Więcej »


Полымя, 11 (985) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

11 (985) 2011

«Музыка — душа народа». Гутарка Зіновія Прыгодзіча з Міхасём Казінцом З кітайскай паэзіі. Цюй Юань. Цао Чжы. Сун Цзы Хоу. Тао Юаньмін. Вершы. Пераклад з кітайскай Міколы Мятліцкага БАРАНОЎСКІ Алесь, Гуманістычны характар творчасці Анатоля Грачанікава Гальпяровіч Навум, ***Мой лёс паміж радкоў маіх пралёг… ***Я пачую ўначы сурму… ***Нашы продкі на полацкіх вулках… Памяці сяброў. ***Без веры жыць — пакутна існаваць… ***Ты в... Więcej »


Полымя, 10 (984) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

10 (984) 2011

АБДУЛА Камал, Даліна Чараўнікоў. Раман. Заканчэнне. Пераклад з азербайджанскай Людмілы Глінскай ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ЖЫГУНОЎ Алесь, Мелодыі восені. Вершы КАВАЛЕНЯ Аляксандр, ЛЯЎКОВІЧ Васіль, Пульс часу КАМЕЙША Казімір, Каб не рваліся жывыя ніці Карлюкевіч Алесь, Вандроўкі па Ігуменшчыне ЛАГОДА Арцём, Тонкі лёд — смелым не перашкода ЛЯНОВІЧ Васіль, Сіла нацыі — у с... Więcej »


Полымя, 9 (983) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

9 (983) 2011

АБДУЛА Камал, Даліна Чараўнікоў. Раман. Пачатак. Пераклад з азербайджанскай Людмілы Глінскай БЕРЛЕЖ Мікола, Працяг Віцебскай краязнаўчай біябібліяграфіі ВАЛОВІЧ Міхась, Гісторыя ў тытулах ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ГРАКОВІЧ Эдуард, Мне сніцца дзедаўскі куток. ***У двары маім вясковым… Пад мясцінаю спалены мост. ***Паглядзі, паспрабуй распазнаць… Самотнік вечны. Бліскавіцы без грому. М... Więcej »


Полымя, 8 (982) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

8 (982) 2011

АДАМ Мікола, Вечная драма. Апавяданне Адамовіч Лідзія, Свет сапраўдных жанчын. Аповесць ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ЖУК Кастусь, Сімфонія ў цэгле. Вершы ЗЯНОВІЧ Юрась, Вандроўка з пані Чаротнай КАБРЖЫЦКАЯ Таццяна, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Украіна КАТЛЯРОЎ Ізяслаў, «Сумотна ўсё ў стасунках з вечнасцю…» Вершы. Пераклад з рускай Соф’і Шах. Марук Уладзімір, З кнігі «Кудме... Więcej »


Полымя, 7 (981) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

7 (981) 2011

БАДАК Алесь, Камяні. Вершы ВУКАНАВІЧ Слабадан, Чалавек-кола. Апошні вандроўнік. Я слухаю прагноз падзей. Пральная машына. На пальмах спеюць камякі снегу. Паляванне. Вершы. Пераклад з сербскай Міколы Мятліцкага ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг КАМЕЙША Казімір, Верасовы ўзятак важкі ЛІПСКІ Уладзімір, Мужык. Дакументальная аповесць. Заканчэнне ЛУКША Валянцін, Даравальная нядзеля. Студня. ... Więcej »


Полымя, 6 (980) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

6 (980) 2011

«Беларуская цывілізацыя мае даўнія традыцыі». Гутарка Зіновія Прыгодзіча з Адамам Мальдзісам АНДРАЮК Серафім, Слова шчырае, палкае ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ДУБАШЫНСКІ Раман, Канцэпты прыпавесцей Васіля Быкава КАВАЛЕНЯ Аляксандр, Гераічнасць і трагедыя 1941 года: забыццю не падлягае КАНДРАТАЎ Мікола, Прага. ***Белыя змеі… Кроплі дажджу. ***Што можна новага сказаць… У адказ спада... Więcej »


Полымя, 5 (979) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

5 (979) 2011

Урок мужнасці Алеся Савіцкага. Школьныя далягляды БАРАНОЎСКІ Алесь, Гнасеалагічныя матывы ў лірыцы Ніны Шкляравай БРАГІНА Надзея, Палац над Сожам ВАЛОДЗЬКА Станіслаў, Партызанскія кастры. Райнісаўскі сад. Камінар. Ой вырасла ружачка… ***Помніш, Янька-жартаўніца… Завея. Бацькоўскі дом. Вершы. ВЫСКВАРКА Таццяна, Кадыфікаваныя і некадыфікаваныя прыметнікі- кампазіты Зарэцкага-апавядальніка ГАЛУБОВІЧ Янка, Споведзь.... Więcej »


Полымя, 2 (976) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

2 (976) 2011

Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне. Пашкадаваў, што без яго ніхто не паставіць. Амброжый не здолее купіць, гэта трэба ехаць у пушчу, шукаць у нейкай пушчанскай вёсцы... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia