|
|
|

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).
Працавала настаўніцай ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978-1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».
Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).
У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.
Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю.
Крыніца: http://be.wikipedia.org
Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скон... Więcej »
Nowele „Danuta” i „Razwitańnie z iluzijami”, a także dramat wiejski „Kaniec świetu”, który stał się dramaturgiczną wersją powieści „Wierszalinski raj”, tworzą zbiorek utworów wybranych Alaksieja Karpiuka. W tym tomie znalazły się także utwory publicystyczne. Znaczną część książki stanowią przykłady epistolarnej spuścizny autora – listy m.in. do żony, dzieci, a także do Wasila Bykowa, Janki Bryla, Maksima Tanka, Michała Zabejdy – Sumicki... Więcej »»
Выдатную галерэю вобразаў знакамітых дзеячаў Бацькаўшчыны Вольга Іпатава адкрыла ў 1971 годзе аповесьцю "Прадслава", прысьвечанай Эўфрасіньні Полацкай, якая "Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока, Тым, хто імкнуўся да кнігі, сьвяціла, як зорка... Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца — сьвет нас прымаў як народ па адной палачанцы. (Д. Бічэль-Загнетава). Вольга Іпатава — прызнаны майстар гістарычнай прозы. Аўтар цыклю апавяданьняў ... Więcej »
Wolha Ipatawa jest znana białoruskim czytelnikom przede wszystkim jako prozaik, autorka historycznych opowiadań i powieści. „Zadarożża” to zbiorek wierszy, nie pierwszy w jej dorobku twórczym. Jako poetka Wolha Ipatawa debiutowała w 1969 roku zbiorkiem „Ranica”. W tomiku”Zadarożża” znalazły się wiersze z ostatnich lat: liryczne, historyczne, społeczno- publicystyczne. Są tu wiersze –rozmyślania, wiersze –dedykacje, wiersze-apele, wie... Więcej »»
Pradysława (Przedsława) - świeckie imię Jefrosińni Połockiej, o której mówi ta książka. Historyczna opowieść próbuje ukazać białoruską świętą jako zwyczajną osobę. Byłą młoda, kochała. Nieobce jej były uczucia i przeżycia, które odczuwa młoda dziewczyna i przed wiekami, i teraz. Życie się nie zmienia. Ludzkość idzie po spirali, skręt za skrętem. Pradysława- młoda zakochana dziewczyna, która miała odwagę, siłę woli i upór, by postawić ... Więcej »»
У кнігу вядомай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай увайшлі тры раманы на гістарычную тэму — «Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедзіміна» i «Альгердава дзіда». Więcej »
Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Więcej »
Książka Wolhi Ipatawej, znanej białoruskim czytelnikom autorki opowiadań i powieści historycznych i obyczajowych, „Pamiż Maskwoj i Warszawaj- to swego rodzaju informator turystyczny o białoruskich miastach i mieścinach, o wybitnych postaciach białoruskiej historii. Mając tę książkę pod ręką, można spokojnie wyruszać w podróż- nie trzeba szukać w biurach turystycznych wiadomości o osobliwościach tej czy innej miejscowości. Wszystko to ba... Więcej »»
Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Więcej »
Opowiadania, umieszczone w zbiorku „Pierakat”, ukazują ludzkie losy. Zazwyczaj losy młodych ludzi, którzy znaleźli się w bardzo skomplikowanej sytuacji życiowej. Młoda matka z malutkim synkiem na rękach szuka ratunku i pomocy w klasztorze, gdy męża za niepokorność wobec panującego reżymu, zabrała policja. Młody chłopiec, który szuka winnych samobójstwa brata. Wdowiec, którego dusza w odzewie na dobroć, otwiera się i skłania do podzielen... Więcej »»