Івашчанка Анатоль

Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца, зрэдзьчасу бавіцца прозай.

Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыў філфак БДУ, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Выкладнік кафедры беларускай мовы БНТУ. Ачольвае аддзел крытыкі часопісу “Дзеяслоў”.

Аўтар кнігі вершаў “Вершnick” (Мн., 2006 г., серыя “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”), манаграфіі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (Мн., 2009).

Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Натальлі Арсеньневай (2003), лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005).

Пэўны час – зь 2003 г. аж да самага высяленьня арганізацыі з Дому літаратара – кіраваў справамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Сябра СБП зь 2006 г.

Вершы А. Івашчанкі перакладаліся на: польскую, расейскую, літоўскую, балгарскую, нямецкую, грузінскую мовы.

Жанаты. Гадуе дзетак – Яну, Даніка, Настуньку. Бязьмежна кахае жонку і верыць, што гэта ўзаемна.

Некалькі разоў быў у космасе.

Ніводнага – не вярнуўся.

Жыве.

 

Івашчанка Анатоль :: Publikacje

Івашчанка Анатоль, Паэтыка Алеся Разанава

Паэтыка Алеся Разанава

між медытацыяй і рацыяй

Івашчанка Анатоль

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс. Więcej »


Івашчанка Анатоль, Вершnick

Вершnick

Івашчанка Анатоль

Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзьчасу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя. Więcej »


Дзеяслоў, 49

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

49

Паэзія * Генадзь Бураўкін. Зорка вечаровая. Вершы * Аксана Данільчык. Нанова вучуся хадзіць. Вершы * Сяргей Балахонаў. Перламутравае порна... Вершы * Юрась Шамецька. Атаўскага неба палёт. Вершы * Віктар Вабішчэвіч. Паратунак знаходжу я ў слове. Вершы * * Проза * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман. (Заканчэнне) * Анатоль Івашчанка. Плошча Перамогі. Тры аповеды * Алесь Тарановіч. Бабіна лета. Паэма Берліну * Рыгор Сітніца. Ой, х... Więcej »


Дзеяслоў, 34

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

34

* «Думаю, што я нашмат больш нудны персанаж, чым Піпі» Гутарка Аляксандры Макавік з Дзьмітрыем Плаксам * «Сабака, котка, ластаўка» Гутарка Галіны Дубянецкай з Тацянай Сапач * Літаратурна-судовы працэс... Размова пра кнігу Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы” * Абламейка Сяргей, Абломкі * Аркуш Алесь, Жодзінскія аповеды * Арлоў Уладзімер, Аўтографы самому сабе * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лір... Więcej »


Дзеяслоў, 33

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

33

* «Крыві не павідна быць відна», «Рыбін горад» Размова пра кнігі Наталкі Бабінай * «Я адкрыла Беларусь яшчэ тады…» Гутарка Галіны Дубянецкай з Верай Рыч * Дзесяць сьвечак. Вершы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева, Алега Мінкіна, Анатоля Вярцінскага, Эдуарда Акуліна, Віктара Шніпа, Людмілы Рублеўскай, Паўла Зьмітрука, Сержука Сыса, Сьвятланы Раманавай * Спазнаць сябе... Анталогія сучаснай аўстрыйскай літаратуры: Маркус... Więcej »


Дзеяслоў, 25

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

25

* Абламейка Сяргей, Нетутэйшы прысмак лістападу * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * Астравец Сяргей, Конны помнік з пап'е-машэ. Кастрычніцкае апавяданьне * Велет Цемрык, Новая вежа * Вішнёў Зміцер, Медытацыя на рымскіх стадыёнах * ВОРАНАЎ Віталь, Цётка * Вярцінскі Анатоль, Сьвятло любові * Вятрак Сымон, Ненапісаны твор... * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной... Więcej »


Дзеяслоў, 16

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

* Абламейка Сяргей, Вясна з Быкавым * Бойка Валянцін, Тупая брама * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя пад Сатурнам * Васілеўскі Пётра, Urbi et orbi — гораду і сьвету * Дубоўскі Мікола, У кожнага — свая вайна * Зуёнак Васіль, Рыпіць асьвер... * Зьмітрук Павал, Тэрыторыя Хінжы * Івашчанка Анатоль, Эпоха рэмэйку * Калакоўскі Лешак, Байкі з каралеўс... Więcej »


Дзеяслоў, 14

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

14

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Więcej »


Дзеяслоў, 09

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

09

* Быкаў Васіль, "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай...". Лісты Васіля Быкава да Ларысы Геніюш * Быкаў Васіль, Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Голубеў Дзяніс, Адпускаю на волю Любоў... * Грыль Франц Салес, Мастак магічнага рэалізму * Гумянюк Юры, У рэжыме ультрафіялету... * Зуёнак Васіль, Жытнёвая памяць * Івашчанка Анатоль, Флейта дажджу *... Więcej »


Дзеяслоў, 04

Дзеяслоў

04

* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак фантастычнага рэалізму * Дашкевіч Алег, Настальгія па "Нашай Ніве" * Дэбіш Васіль, Жыцьця мацнее прага * Зюскінд Патрык, ... Więcej »