Яцкоў Мікалай

Мікала́й Ада́мавіч Яцко́ў (псэўданімы: Адам Доман, Панас Прусак) — беларускі паэт, публіцыст, кампазытар-песеньнік.

Нарадзіўся 22 траўня 1959 годзе ў Магілёве. Бацька — Адам Фролавіч Яцкоў зь вёскі Даманы Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці, маці — Яўгенія Яўсееўна Яцкова (Шандыбкіна) зь вёскі Пудаўні Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну. Вучыўся ў магілёўскіх школах №№ 11, 12, 27 і 29. Скончыў Магілёўскае культасьветвучылішча імя Н. К. Крупскай (1977 г.), а потым Менскі інстытут культуры (1981 г.). Служыў у войску (1981—1983 г.г.). З 1981 году працуе дырэктарам Брылёўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёну.

Выступае як паэт. Свае творы друкаваў у мясцовых і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, у калектыўных зборніках «Дняпроўскія хвалі», «Матчына слова», «Тутэйшы шляхціч», у хрэстаматыі для старэйшых клясаў «Сэрцам роднага слова краніся».

Выдаў зборнікі паэзіі «Міколавы прыпеўкі» (2005 г.), «Кракаўскія сшыткі» (2005 г.), «Хрышчацік» (2007 г.)

Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (рэкамэндацыі Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законьнікава і Эдуарда Акуліна).

Як публіцыст друкаваўся у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выданьнях.

Актыўна выступае як кампазытар-песеньнік. Напісаў каля 1000 песень на вершы беларускіх паэтаў. Зьяўляецца аўтарам песенных зборнікаў «Гронка бэзу» (у сааўтарстве з Тамашом Ляшонкам) і «Знічка» (у сааўтарстве з Іванам Карэндай). Песьні Міколы Яцкова друкаваліся ў шматлікіх выданьнях, у аўтарскіх зборніках Васіля Карпечанкі «Толькі з табою», Генадзя Рыкоўскага «Лісце клёнаў залатое» і «Звёздная россыпь», Віктара Сухарава «Ненаписанная картина», Івана Цітаўца «Ёсць любоў у мяне», Сяргея Панізьніка «Дабравест», Надзеі Салодкай «Апошняя квадра». Выпусьціў кампакт-дыскі: «Пуцяводная ніць» (на вершы Станіслава Валодзькі), «Успомніце хоць раз» (на вершы Р.Барадуліна), «Мае сны без цябе пустыя» і «Непрычалены човен» (на вершы Э. Акуліна), «Знічка» (на вершы Івана Карэнды), «Врата» (на вершы Валянціна Барадзіна), «Не боюсь я тебя потерять» (на вершы Мікалая Траянава). Песьні М.Яцкова ўвайшлі ў рэпэртуар народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскай, Надзеі Мікуліч, Леаніда Нікольскага. Іх выконваюць Уладзімер Ухцінскі, Збыслаў Белы, ансамбаль «Любо-Дорого». Песьні таксама ўключаліся ў канцэртныя праграмы Дзяржаўнага аркестра эстраднай і сымфанічнай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга.

У ліпені 2003 году прадставіў тры канцэртныя праграмы на вершы беларускіх паэтаў на міжнароднай сустрэчы «Беларускі Трыялог» у г. Крынкі (Польшча).

Аўтар музыкі афіцыйна зацьверджанага гімну Магілёва (у сааўтарстве з Аляксандрам Шлеянковым).

 

Яцкоў Мікалай :: Publikacje

Яцкоў Мікола, Хрышчацік

Хрышчацік

Кіеўскі сшытак

Яцкоў Мікола

Мікола Яцкоў - паэт, перакладчык, кампазітар. Жыве ў вёсцы Брылі Магілёўскага раёну. Пра сябе Мікола Яцкоў піша: "Нарадзіўся ў горадзе, але жыву ў вёсцы і зусім аб гэтым не шкадую. Тут фантастычныя ўмовы для творчасці, а гэта для меня вельмі важна. Пішу вершы на беларускай мове і песні на вершы іншых паэтаў. Колькасць песен ужо пераваліла за 800 - гэта, як я кажу, ужо цэлы пласт беларускай культуры. Як кажуць слухачы, песні гэтыя маюць ... Więcej »


Прусак Панас, Дзень волі

Дзень волі

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Panas Prusak, Opowieści Mikołaja- Dzień Wolności „Opowieści” w wierszowanej formie ujmują w sposób poetycki wydarzenia jednego dnia opozycjonistów mohilewskich. Utwór ten jest próbą kontynuacji tradycji anonimowej wierszowanej satyry. Można go porównać ze wspaniałą „Opowieścią o Łysej Górze”, która wyszła spod pióra nieznanego autora w latach siedemdziesiątych XX wieku. Satyryczne ujęcie pozwala wyraziście ukazać życie współczesnej op... Więcej »»


Яцкоў Мікола, Кракаўскія сшыткі

Кракаўскія сшыткі

Яцкоў Мікола

Mikoła Jacków, Zeszyty krakowskie Poeta i tłumacz spod Mohilewa Mikoła Jacków jest autorem zbiorku poetyckiego hymnów na cześć starożytnego królewskiego Krakowa. Białoruski poeta opiewa piękno i ducha dawnej stolicy Polski. Miasto, w który odnaleźć można ślady historii Białorusi i wielu Białorusinów, jawi się w wierszach Mikoły Jackowa jako swoje i bliskie, tak jak bliskie było dla studenta Akademii Krakowskiej Franciszka Skaryny i wi... Więcej »»


Прусак Панас, Юбілей

Юбілей

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

31 ліпеня 2004 года ў СПК “Калгас “Рассвет” імя К.Арлоўскага адбылося ўрачыстае святкаванне 60-годдзя з дня заснавання гэтай гаспадаркі. Панаехала шмат гасцей, у ліку якіх быў і Мікола Яцкоў. Ён ўсё ўважліва агледзеў, запомніў, а потым расказаў Панасу Прусаку. А ўжо знакаміты брылеўскі літаратар занатаваў ў вершаваным выглядзе гэтае міколава апавяданне... Więcej »


Прусак Панас, Канферэнцыя

Канферэнцыя

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Рэспубліканскі Рэферэндум адбыўся 17 кастрычніка 2004 г. Каб падоўжыць свае паўнамоцтвы, А.Лукашэнка абвесціў яго правядзенне разам з выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і вынес на разгляд наступнае пытанне: “ Разрешаете ли Вы первому Президенту Республики Беларусь Лукашенко А.Г. участвовать в качестве кандидата в Президенты Республики Беларусь в выборах Президента и принимаете ли часть первую... Więcej »


Прусак Панас, Мсціслаўскае свята

Мсціслаўскае свята

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Panas Prusak, Mścisławskie święto Współczesny anonimowy peta ukazuje życie białoruskiej prowincji, gdzie organizacja i obchody różnych świąt państwowych są wielkimi wydarzeniami, prawdziwymi świętami. O jednym z takich świąt, o Dniu Literatury, pisze poeta. Wierszowana satyra uświadamia rozmiar kryzysu moralnego, który dotknął społeczeństwo białoruskie. Główny wątek utworu dotyczy podróży miejscowych decydentów od spraw oświaty na uroc... Więcej »»