|
|
|

Сяргей Егарэйчанка нарадзіўся 17.10.1988 г. у горадзе Менску. Скончыў у 2011 годзе гістфак БДУ па спецыяльнасці “гісторык-выкладчык”. Працуе ў Нацыянальным гісторыка-культурным музее-запаведніке “Нясвіж” навуковым супрацоўнікам.
Пачаў пісаць мастацкія творы падчас навучання ў БДУ. Першай сур’ёзнай працай была “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам” (2010), якая была надрукавана у “Літаратурнай Беларусі” (кастрычнік 2010). У сакавіку 2011 за гэтую аповесць атрымаў заахвочвальную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў намінацыі “Проза” ад Саюза Беларускіх Пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.
Летам 2011 г. быў надрукаваны дэбютны зборнік аўтара пад назвай “Лебедзі паміраюць разам”. У яго склад увайшлі творы “Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам”, “Права дараваць” і “Лебедзі паміраюць разам”.
У кастрычніку 2011 г. Сяргей Егарэйчанка паседжаннем Рады Саюза Беларускіх Пісьменнікаў быў прыняты ў шэрагі Саюза. Асноўнай тэмай усіх твораў з’яўляецца жыццё простых людзей ва ўмовах дыктатуры (як у Савецкія часы, так і ў нашыя дні), іх памкненні да нармальнага жыцця грамадзян вольнай краіны, іх перамогі, паразы і ахвяры на гэтым шляху.
Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка, праўда, баялася выключна свайго ўрада, таго самэга, які для народа і з народа. Беднаму народу было страшна глядзець на чарговую тлустую... Więcej »