Юнацтва

Юнацтва


Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей

У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.

У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.

У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

Юнацтва :: Publikacje

Федарэнка Андрэй, Афганская шкатулка

Афганская шкатулка

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – монавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крышынскага з-пад турэмнага арышту. Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне на... Więcej »


Ластоўскі Вацлаў, Бяздоннае багацце

Бяздоннае багацце

Апавяданні, легенды, казкі, аповесці

Ластоўскі Вацлаў

Przysłowia, powiedzonka, trafne sformułowania, zaklęcia, legendy, baśnie i podania - skarbnica literatury ludowej, wyraz kultury narodu w literackim opracowaniu Wacława Łastowskiego. Książka, którą prezentuje na swych stronach biblioteka internetowa komunikat.org, zawiera autorskie opowiadania, baśnie, legendy inspirowane folklorem. Dotąd Wacław Łastouski znany był wyłącznie jako poważny naukowiec, pisarz, badacz. Tymczasem w jego spuś... Więcej »»


Дайнека Леанід, След ваўкалака

След ваўкалака

Раман

Дайнека Леанід

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. Więcej »


Брыль Янка, Сцежкі, дарогі, прастор, Для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту

Сцежкі, дарогі, прастор

Лірычныя замалёўкі

Брыль Янка

За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім. Więcej »


Бураўкін Генадзь, Чытаю тайнапіс вачэй...

Чытаю тайнапіс вачэй...

Вершы пра каханне

Бураўкін Генадзь

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі. Więcej »


Геніюш Ларыса, Ластаўка

Ластаўка

вершы

Геніюш Ларыса

Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Więcej »


Дайнека Леанід, Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі

Раман

Дайнека Леанід

У рамане "Меч князя Вячкі" адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супрацьстаяць ворагу. Więcej »


Бутэвіч Анатоль, Расстайны пах асоту

Расстайны пах асоту

Аповесць, апавяданні

Бутэвіч Анатоль

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным. Рэфлексія «У кожнага ... Więcej »


Панізнік Сяргей, Золкая зёлка

Золкая зёлка

вершы

Панізнік Сяргей

Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік - старадаўняя кніга з апісаннем лекавых раслін; траўнікавая кніга) Więcej »


Шніп Віктар, Наш Максім гаворыць: - Гу!

Наш Максім гаворыць: - Гу!

Вершы

Шніп Віктар

Я пішу даўно, таму можна знайсьці творы на ўсе густы і тэмы. У мяне ёсьць і дзіцячыя вершы, і пародыі, і песьні… Для каго мая творчасьць? Для ўсіх! Я заўжды шукаю штось новае, стараюся быць непадобным да сябе ўчарашняга. Як гэта атрымліваецца – меркаваць маім чытачам (В. Шніп) Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-4]   Następna   Ostatnia