Календа Сяргей

Пісьменнік, культуролаг.

Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры.

Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты, апавяданні, п’есы, эсэ.

Аўтар кнігі апавяданняў “Помнік атручаным людзям” (Галіяфы. Мінск 2009) якая была намінавана на літаратурную прэмію Залатая Літара 2009 і ўвайшла ў шорт-ліст, а таксама дадзеная кніга ўвайшла ў спіс пяці лепшых кніг 2009 года, паводле незалежнага рэйтынгу Ганны Кісліцынай і Радыё Свабода - “Пяцікніжжа Свабоды”.

Аўтар кнігі казак “Казкі: гісторыі (не) пра нас” (Галіяфы. Мінск 2010), ілюстратар – Васіліса Паляніна.

Лаўрэат конкурсу маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш Беларускага ПЭН-цэнтру ў 2010 годзе.

Стала вядзе блог: http://beatnik-kalenda.livejournal.com/

Друкаваўся ў:

інтэрнэт часопісе “БЛ.ЯТЬ” (№3)
часопісе “Дзеяслоў” (№44)
газеце “Новы Час” (Літаратурная Беларусь) (№24 (200))
маскоўскім часопісе “Дружба народов” (август 2010 №8)

Перакладаўся на расейскую ды нямецкую мовы.

Атрымаў літаратурную стыпендыю: “Friedel-Dicker-Stipendium” 2010 - 2011 Веймар (Нямеччына)

 

Календа Сяргей :: Publikacje

Календа Сяргей, Іржавы пакой з белымі шпалерамі

Іржавы пакой з белымі шпалерамі

проза

Календа Сяргей

Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты, апавяданні, п’есы, эсэ. Аўтар кнігі апавяданняў “Помнік атручаным людзям” (Галіяфы. Мінск 2009) якая была намінавана на літаратурную ... Więcej »


Календа Сяргей, Казкі

Казкі

гісторыі (не) пра нас

Календа Сяргей

Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч — людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі паб... Więcej »


Календа Сяргей, Помнік атручаным людзям

Помнік атручаным людзям

Апавяданнi, мiнiяцюры

Календа Сяргей

Дэбютная кніга Сяргея Календы «Помнік атручаным людзям» пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога, хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае спачуваць і задумацца. На самой справе, гэта кніга пра канатаходцаў жыцця, якія балансуюць на мяжы паміж… Więcej »


Макулатура, 1

Макулатура

часопіс беларускае прозы

1

Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве выйдзе і абмежаваны наклад на паперы. Więcej »


Дзеяслоў, 44

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

44

* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі размоўнік...» * Барадулін Рыгор, Сяброў пасылае лёс... * Бельская Ірына, ...Бо ранак раніць * Быкаў Васіль, Барадулін Р... Więcej »