|
|
|

Арцём Кавалеўскі (нарадзіўся ў 1979 у Мінску), паэт, эсэіст, перакладчык, журналіст.
У 2001 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2004/2005 гг. навучаўся на факультэце паланістыкі Ягелонскага універсітэта (Кракаў, Польшча) у рамках стыпендыяльнай праграмы Ураду Польшчы для маладых навукоўцаў. У 2005 годзе скончыў аспірантуру БДУ. Працуе рэдактарам аддзела мастацкай літаратуры ў часопісе "Бярозка" і выкладчыкам на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ, займаецца даследаваннем праблемаў інтэрпрэтацыі і аналізу сучаснай паэзіі. Жыве ў Мінску.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Пачынаючы з 1996 г. рэгулярна публікаваў свае творы ў літаратурных выданнях Беларусі ("Першацвет", "Маладосць", "Беларусь", "Літаратура і мастацтва", “Тэксты” etc.). Мае досвед працы рэдактара і сцэнарыста дакументальнага кіно.
Аўтар вершаў да зборніка літаратурна-мастацкіх паштовак «Горад. Шпацыр. Словы», 2001, кніг «АдмыСЛОВЫя гульні», 2003 (паэзія) і «Аддаленасць і Адданасць», 2008 (паэзія і лірычная проза).
Удзельнік нефармальнага літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ", стваральнік і тэарэтык логафармізму, творчага метаду сучаснай візуальнай паэзіі. Займаецца літаратурным перакладам з польскай мовы, неаднаразова браў удзел у перакладчыцкіх майстэрнях і семінарах Міжнароднай гуманітарнай школы ў Варшаве. У 2000 г. атрымаў прэмію Саюзу беларускіх пісьменнікаў "Супервобраз XXI стагоддзя" за цыкл вершаў. У 2004 г. прадстаўляў Беларусь на Міжнародным літаратурным фестывалі "Vilenica" (Славенія). Аўтар канцэпцыі і старшыня журы конкурсу ў рамках творчага праекту “Вацлаў Ластоўскі і Лаздзіну Пяледа: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”, зладжанага ў 2008 г. супольнымі намаганнямі Саюза пісьменнікаў Літвы і Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі.
Творы Арцёма Кавалеўскага перакладаліся на англійскую, нямецкую, шведскую, славенскую, польскую і літоўскую мовы.
„Addalenasć i Addanasć”- zbiorek utworów Arcioma Kawalewskiego. Pieśni serca spragnionego miłości są osnową utworów zebranych w tym tomiku. Każdy znajdzie w utworach Arcioma Kawalewskiego swoje sekretne pytania i odpowiedzi samym sobie. ...gwałtownie oddalając się od siebie dawniejszych, oddajemy się gwałtownie własnemu przeczuciu siebie przyszłych… Odejście od tradycyjnych utworów wierszowanych i oddanie liryce - najważniejsze kred... Więcej »»
* КАЛЯНДАР «Маладосці». Жнівень * АНІШЧАНКА Мікалай, Дабрачыннасці запатрабуе жыццё * БАРАВІКОВА Р., Незаўважаны «бум» * БУДОВІЧ Таццяна, «Я ж в яе влюбіўся...». Серыял. Марычка. * ГОМАН Зоська, Папытай у кнігарні * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар, Чытайце Брыля, чытайце Панчанку! * ЗУБКОЎСКІ Браніслаў, У вянку квяцістым Пухавіччыны * КАВАЛЕЎСКІ Арцём, Аддаленасць і аддан... Więcej »