Казько Віктар

Казько Віктар, нарадзіўся 23.04.1940 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.

Выхоўваўся ў вільчанскім і хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля заканчэння васьмі класаў (1956) паехаў у Кузбас, дзе паступіў вучыцца ў горнапрамысловую навучальню. Скончыў Кемераўскі індустрыяльны горны тэхнікум (1962). Працаваў на шахце, у геолагаразведцы праходчыкам (Кемераўская вобласць). З 1962 г. на журналісцкай рабоце - загадчык аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня» (Кемераўская вобласць), карэспандэнт абласнога радыё, літсупрацоўнік абласной газеты «Комсомолец Кузбасса». У 1970 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве. З 1971 г. жыве ў Менску. Быў літсупрацоўнікам газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973-1976 гг. - літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Неман». У 1986-1988 гг. - сакратар праўлення СП БССР. У 1986 г. у складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у рабоце ХL сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1973 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Друкуецца з 1962 г.

Першыя апавяданні ў друку Беларусі апублікаваў у 1971 г. Спачатку пісаў на расейскай, затым на беларускай мове. Выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу «Здравствуй и прощай», Дзяржаўнай прэміі БССР за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей (1982) - за аповесць «Суд у Слабадзе».

 

Казько Віктар :: Publikacje

Казько Віктар, Бунт незапатрабаванага праху

Бунт незапатрабаванага праху

Раман

Казько Віктар

Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцей, якія перапаўняюць яе. I ён, здаецца, знаходзіцца куды бліжэй да ісціны ў разуменні сучаснай чалавечай сітуацыі, у якой мы ўсе апынуліся па сваёй і не па сваёй волі і віне. На мяжы тысячагоддзяў "парвалася сувязь часоў", чалавек і чалавецтва трапіла ў пастку сваіх... Więcej »


Казько Віктар, Дзікае паляваньне ліхалецця

Дзікае паляваньне ліхалецця

эсэ, публіцыстыка

Казько Віктар

W nowej książce znanego prozaika białoruskiego Wiktora Kaźko zostały zebrane eseje i publicystyka ostatnich lat. Tytuły utworów mówią same za siebie: „ Dzikaje palawańnie karalou stalinszczyny” (dzikie polowanie królów stalinizmu), „Abudżeńnie pamiaci” (obudzenia pamięci), „Tak na Biełarusi chawajuć prarokau” (tak na Białorusi chowają proroków), „Zazirnuć u woczy swajmu „JA” (spojrzeć w oczy swemu JA), „Ja wam nikoli nie chłusiu” (nigdy... Więcej »»


Казько Віктар, Суд у Слабадзе

Суд у Слабадзе

Казько Віктар

Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю. (фрагмэнт) Więcej »


Казько Віктар, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Казько Віктар

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах Więcej »


Казько Віктар, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Неруш: Раман. Апавяданні

Казько Віктар

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. Więcej »


Казько Віктар, Хроніка дзетдомаўскага саду

Хроніка дзетдомаўскага саду

Раман

Казько Віктар

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лёс дзетдомаўскага еаду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — іх бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы і шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора. Więcej »


Верасень, 6

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

6

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі... Więcej »


Дзеяслоў, 45

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

45

* "На геаграфічным перавале..." * Баровец Агнешка, Галадар у Любліне * Весялуха Марына, Вобраз сатаны ў беларускай літаратуры XXI ст. * Воранаў Віталь, Nomen omen * Дайнека Леанід, Пра лісоўшчыка злога хлопчыка * Дубавец Сяргей, 10 парадаў крытыку * Дубянецкі Міхал, «Трэба рызыкаваць». Дзённікавыя запісы 1985-1988 гадоў * Жук Габрыеля, Апетыт на большага Галадара * Законнікаў Сяргей, Жыццё яшчэ ля... Więcej »


Дзеяслоў, 43

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

43

* “Адолець звычку жыць” Гутарка Андрэя Масквіна з Уладзімірам Някляевым * “Знайсьці свой шлях” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыка Літвіна * “Ілюзіі былі даволі моцныя...” Размова Андраніка Антаняна з Лявонам Луцкевічам * Размова пра кнігу Уладзіміра Някляева “Цэнтр Еўропы” * Усё трэба, усё важна?.. Рэцэнзіі Алены Карп і Асі П... Więcej »


Дзеяслоў, 42

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

42

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага і Севярына Квяткоўскага. * Вераціла Сяргей, Такое сямейнае шчасьце. * Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы. * Гілевіч ... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia