|
|
|

Генадзь Кісялёў нарадзіўся 19 сакавіка 1931 года ў г. Каломна Маскоўскай вобласці. У 1944 годзе сям’я пераехала на Віцебшчыну, дзе Г. Кісялёў атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута (1953) працаваў у архіўных установах Літвы. У 1964 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. З 1971 года жыў у Мінску, працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Беларуская літаратура ХІХ ст. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі”.
Кнігі Генадзя Кісялёва, прысвечаныя паўстанню 1863–64 гг. і лёсам яго ўдзельнікаў, вызначэнню аўтарства славутых паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, разгадцы іншых таямніц беларускай мінуўшчыны, сталі класікай айчыннай гуманітарыстыкі. Сярод самых вядомых прац даследчыка — “Сейбіты вечнага” (1963), “З думай пра Беларусь” (1966), “Загадка беларускай “Энеіды” (1971), “Пошукі імя” (1978), “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча” (1988), “Ад Чачота да Багушэвіча” (1993, 2003), “Радаводнае дрэва” (1994), “Жылі-былі класікі: Хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (2005). Генадзь Кісялёў падрыхтаваў шэраг зборнікаў дакументаў і матэрыялаў па гісторыі і культуры Беларусі ХІХ—ХХ стст.: “Пачынальнікі” (1977, 2003), “Пуцявінамі Янкі Купалы” (1981), “З жыццяпісу Якуба Коласа” (1982), “Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць” (1999), “Марцінкевіч герба Лебедзь” (2010). Да апошніх дзён жыцця працаваў над даследаваннем “Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі”.
Памёр 14 лістапада 2008 года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.
У выданне ўключаны дзве працы вядомага беларускага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Васільевіча Кісялёва (1931–2008): першая з ягоных кніг — "Сейбіты вечнага", што пабачыла свет у 1963 г., але дасюль шмат у чым не страціла сваёй актуальнасці, і даследаванне, над якім ён працаваў да апошніх дзён свайго жыцця, — "Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі". Кніга адрасуецца гісторыкам, даследчыкам літаратуры, а таксама шы... Więcej »
Гэта кніга пра мужных сыноў Беларусі — удзельнікаў гераічнага паўстання 1863 года, накіраванага супраць засілля царызму і прыгонніцтва. Падзеі 1863 года заўсёды будуць вабіць нас глыбокім інтэрнацыяналізмам. Лозунг «За нашу і вашу свабоду!» быў баявым клічам паўстанцаў. У агні баёў гартаваўся рэвалюцыйны саюз беларускага, рускага, польскага і літоўскага народаў. Менавіта ў гэтыя гады ўзнік беларускі рэвалюцыйны друк, прагучаў мужны гола... Więcej »
* Брыль Янка, "Песню любілі любоўю ціхай...": Пра народны спеў (вытрымкі з твораў) * Васючэнка Пятро, Янка Купала і сімвалізм * Века Алесь, Летапісны і былінны вобраз Усяслава Полацкага * Вітушка Галіна, "На добры ўспамін...": Пра дарчыя надпісы Янкі Купалы на кнігах * Выхота Валянціна, "I толькі шкода: абмяжованны, круг жыцця...": Словы з каранямі -шкод-/ -шкад- (-szkod-) у творах Якуба Коласа і нямецкіх пісьменніка... Więcej »
* Баршчэўскі Лявон, Сярэднявечны еўрапейскі эпас * Басава Ганна, «Наталяю смагу словам сакавітым...»: Аказіянальнае слова і яго значэнне * Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы * Бугаёў Дзмітрый, Несуцяшальны дыягназ: Новыя творы Васіля Выкава * Варонік Святлана, Новік Марыя, «Шануйце мову, каб не ўмёрлі!»: Сцэнар літаратурна-музычнай вечарыны, прысвечанай памяці Францішка Багушэвіча * Вашко Паўл... Więcej »