|
|
|

Сэрыю “Кнігарня Наша Ніва” складаюць кнігі, якія ня могуць зьявіцца ў дзяржаўных выдавецтвах. Прыярытэтнымі пазыцыямі для нас зьяўляюцца паліталёгія, гісторыя, публіцыстыка, літаратуразнаўства, філязофія – тыя галіны гуманітарнае веды, у якіх ствараецца альтэрнатыўнае разуменьне разьвіцьця беларускага грамадзтва. Мы бачым як надзённую патрэбу выдаваць празаічныя і паэтычныя творы, дзіцячую літаратуру тых аўтараў, што ня ўпісваюцца ў жорсткія рамкі праўладнай ідэалёгіі. Мы хочам па-новаму прадставіць творы беларускай клясыкі, вылегчанай і перанітаванай цяперашнім ідэалягічным дыскурсам.
Мы стварылі эфектыўную сетку незалежнага распаўсюду выданьняў.
Кнігарня “Наша Ніва” – выдавецкі праект найстарэйшай беларускай газэты “Наша Ніва”. Яна і сёньня, як і сто гадоў таму, — увасабленьне незалежнага беларускага грамадзтва, якое змагаецца за свае нацыянальныя, культурныя і чалавечыя правы.
Андрэй Хадановіч. «Сто лі100ў на tut.by»
Андрэй Хадановіч. «Бэрлібры»
Пётра Рудкоўскі. «Паўстаньне Беларусі»
Андрэй Дынько, Андрэй Скурко. «Беларусь за дзесяць падарожжаў»
«Жанчыны выходзяць з-пад кантролю». Беларускае жаночае апавяданьне
Сямён Печанко. «У Беларускім войску»
«Застаемся!». Сакавік 2006: прыватнае і агульнае»
Наталка Бабіна. «Крыві не павідна быць відна»
Наталка Бабіна. «Рыбін горад»
Алесь Кудрыцкі. «Суд на Каляды»
«Бабілёнская бібліятэка». Замежная літаратура ў перакладах «Нашай Нівы»
«Найясьнейшая Рэч Паспалітая». Цывілізацыя. Культура. Рэлігія. Палітыка. Авантура. Героіка. Успамін
Віталь Тарас. Звыклае зло.
«Паветраны шар». Беларускае мужчынскае апавяданьне
Павал Севярынец. Лісты зь лесу
Павал Севярынец. Люблю Беларусь
«Вясна народу». Эсэістыка НН. 1991 — 2007
Пётр Краўчанка. «Беларусь на ростанях: нататкі дыпламата і палітыка»
Валянцін Тарас. «На высьпе ўспамінаў»
Ева Вежнавец. «Шлях дробнай сволачы»
Франц Сіўко. «Дзень Бубна»
Артур Клінаў. «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца»
Лёлік Ушкін. «Левым вокам»
Марыя Вайцяшонак “Серпень”
Васіль Быкаў. «Пахаджане»
Васіль Быкаў. «Сьцяна»
Павал Касьцюкевіч. «Душпастарскія спатканьні для дачнікаў»
Алесь Белы. «Наша страва»
Анджэй Суліма Камінскі. «Рэспубліка супраць аўтакратыі: Рэч Паспалітая і Расія, 1686—1697»
Алесь Кудрыцкі. «Прыгоды Капітана Танакі»
Сяргей Астравец. «Каты Ёзафа Ратцынгера»
Уладзімер Арлоў “Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся”
Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя ко... Więcej »
Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцей, якія перапаўняюць яе. I ён, здаецца, знаходзіцца куды бліжэй да ісціны ў разуменні сучаснай чалавечай сітуацыі, у якой мы ўсе апынуліся па сваёй і не па сваёй волі і віне. На мяжы тысячагоддзяў "парвалася сувязь часоў", чалавек і чалавецтва трапіла ў пастку сваіх... Więcej »
Рышард Капусьцінскі (1932-2007) - легенда польскай журналістыкі. Сусьветна вядомы рэпарцёр, пісьменьнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуцьцем падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сьведкам дзясяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнаваньня імпэрыяў і зьяўленьня новых дзяржаваў. Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцьця (1976), Футбольная вайна (1978), і інш.; і паэтычкых збо... Więcej »
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі. Więcej »
Вершы — новая форма ў творчасці знанай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой. Więcej »
У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria victis!" – кніга таксама і пра мастакоў ды беларускую літаратуру ў Польшчы. У прыватнасці, чытач можа знайсці тут артыкулы аб лёсах Мак... Więcej »
Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць удзячнасьць свайму калегу па жывым дзёньніку _kum_, без дапамогі якога гэта кніжка зьявілася б значна пазьней, а таксама бэрлінскаму “Л... Więcej »
Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- стар... Więcej »
У канцы 20-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ўсім было зразумела, што з беларускім рухам варта лічыцца. І выбудоўваць сваю палітыку з аглядкай на шматлікія беларускія асяродкі. А каб гэта рабіць, трэба было мець добрае ўяўленьне аб Беларусі. Гэтага якраз і бракавала. Таму ў 1928 г. у Варшаве выйшла кніга "Кароткі нарыс беларускага пытаньня", прызначаная для службовага карыстаньня агентамі польскіх спэцслужбаў. Так склалася, што гэта кніга з... Więcej »
Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магу... Więcej »