Кнігарня пісьменніка

Кнігарня пісьменніка


Кнігарня пісьменніка — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую серыю.

Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі — Саюз беларускіх пісьменнікаў — раней мела ўплыў на адпаведныя профільныя міністэрствы, мела ўплыў і на літаратурнае выдавецтва «Мастацкая літаратура», мела сваю кнігарню. Сёння падобнага няма. Таму было вырашана запачаткаваць сваю кніжную серыю, каб быць не толькі стваральнікамі літаратурных тэкстаў, але і мець магчымасць непасрэдна выдаваць тое лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай творчасці, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.

Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.

Кнігарня пісьменніка :: Publikacje

Хадарэнка Ірына, Свядомаграфія

Свядомаграфія

Вершы

Хадарэнка Ірына

Твор часць паэткі І. Хадарэнк а, якая відавочна належыць да інтэлектуальнай плыні ў беларускай літаратуры, уражвае пранізлівым адчуваннем рэчаіснасці і самабытнай метафарычнасцю, трывогай за лёс свайго народа і неспатольнай прагай да свабоды. Więcej »


Данільчык Аксана, Сон, які немагчыма забараніць

Сон, які немагчыма забараніць

Данільчык Аксана

Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Więcej »


Сыс Сяржук, Стрэмка

Стрэмка

вершы

Сыс Сяржук

Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара. Więcej »


Сямёнава Ала, У святой краіне выгнання

У святой краіне выгнання

імпрэсіі, адлюстраванні

Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. Więcej »


Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр, Эстэтыка маўчання

Эстэтыка маўчання

вершы, паэма

Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр

Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Пры гэтым праз усю кнігу праходзіць адзін матыў – Слова і маўчанне… Więcej »


Андрасюк Міхась, Вуліца Добрай Надзеі

Вуліца Добрай Надзеі

апавяданні

Андрасюк Міхась

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў». Więcej »


Залоска Юрась, Праўда як рэлігія

Праўда як рэлігія

Гутаркі з Васілём Быкавым

Залоска Юрась

«Праўда як рэлігія» — кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну, пра сяброў, ворагаў і прэзідэнтаў… Гэта нацыянальная споведзь «песіміста ў адносінах да пакалення свайго веку» і валадара беларуск... Więcej »


Цвірка Кастусь, Воўчая выспа

Воўчая выспа

раман

Цвірка Кастусь

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк… Więcej »


Казько Віктар, Дзікае паляваньне ліхалецця

Дзікае паляваньне ліхалецця

эсэ, публіцыстыка

Казько Віктар

W nowej książce znanego prozaika białoruskiego Wiktora Kaźko zostały zebrane eseje i publicystyka ostatnich lat. Tytuły utworów mówią same za siebie: „ Dzikaje palawańnie karalou stalinszczyny” (dzikie polowanie królów stalinizmu), „Abudżeńnie pamiaci” (obudzenia pamięci), „Tak na Biełarusi chawajuć prarokau” (tak na Białorusi chowają proroków), „Zazirnuć u woczy swajmu „JA” (spojrzeć w oczy swemu JA), „Ja wam nikoli nie chłusiu” (nigdy... Więcej »»


Іпатава Вольга, Знак Вялікага магістра

Знак Вялікага магістра

Раман

Іпатава Вольга

Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скон... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia