|
|
|

Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.
Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.
У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.
Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).
Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.
У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.
Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія асноўных прац:
Рэдагаванне:
Навуковы рэдактар:
Рэдактар:
Біяграфічныя звесткі змешчаныя:
Зборнік складаецца з артыкулаў, прысвечаных гісторыі, археалогіі і культуры Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў сярэднявечны перыяд і новыя часы. Пераважная большасць матэрыялаў датычыцца разнастайных праблем мінулага Беларусі. Зборнік рэкамендуецца спецыялістам - гісторыкам, археолагам, мастацтвазнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў - студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам. Więcej »
Tom studiów "Język a tożsamość na pograniczu kultur" otwiera serię wydawniczą "Prace Katedry Kultury Białoruskiej Uniwersytetu w Białymstoku". Jest on dokumentacją międzynarodowej interdyscyplinarnej konferencji naukowej, zorganizowanej przez KKB w 1998 roku. Prezentuje różne poglądy na rolę języka w kształtowaniu się tożsamości jednostki i grupy na różnych pograniczach etniczno-kulturowych: przede wszystkim polsko-białoruskim, a także ... Więcej »
"Спакон вякоў" - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларускую мінуўшчыну. Гучыць у эфіры па суботах у 13:05 / 15:05. Więcej »
7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга прысвечаная Гародні. Więcej »
Aleś Kraucewicz, Mendog W ostatnim czasie bardzo popularne stało się śledzenie losów postaci historycznych, w tym władców stojących na czele państw. Historia Białorusi również kieruje swoją uwagę na te sprawy. Przykładem może być postać Mendoga- pierwszego kniazia Wielkiego Księstwa Litewskiego. Jemu to poświęcona jest książka Alesia Kraucewicza „Mendog. Początek Wielkiego Hospodarstwa”. Rozpatrywanie zagadnienia autor rozpoczyna doś... Więcej »»
Książka grodzieńskiego historyka Alesia Kraucewicza ukazuje powstanie, działalność i szlak historyczny zakonu krzyżackiego, który wywarł silny wpływ na historyczny los Białorusi. Ściślejsze stosunki Wielkiego Księstwa Litewskiego z zakonem rozpoczęły się w XIV wieku. Nie można ich nazwać dobrosąsiedzkimi. Była to raczej zacięta walka, w której obie strony broniły swoich życiowych interesów. Ciekawy jest sam fenomen zakonu krzyżackiego. ... Więcej »»
Książka Alesia Kraucewicza, to osobliwa historia ukazana za pomocą zwyczajnych przedmiotów – znalezisk archeologicznych, wśród których jest i stara podkowa, i rozbita miska, i wyszczerbiony talerz. Wszystkie te rzeczy stworzył człowiek swymi rękami 400 – 500 lat temu i one, mimo stanu w jakim je znaleziono, mogą dużo opowiedzieć. Badając je, analizując, można poznać rzemiosła, które istniały na naszych ziemiach w dawnych czasach, dowied... Więcej »»
Problematyka powstania Wielkiego Księstwa Litewskiego jest w historii białoruskiej jedną z najtrudniejszych i najbardziej ideologizowanych. Warto powiedzieć, że bardzo długo historycy białoruscy prawie wcale nie zastanawiali się nad rozstrzygnięciem tego problemu, po prostu nikt się tym nie zajmował. Historycy ze Wschodu i z Zachodu patrzyli zaś na WKL nie z pozycji badawczych, ale z pozycji politycznych i ideologicznych. W ciągu ostatn... Więcej »»
Szkic historyczny poświęcony sercu Grodna- Zamkowi Grodzieńskiemu. W tym właśnie miejscu rozpoczęła się chwalebna historia miasta nad Niemnem. Historyk Aleś Kraucewicz opowiada o przeszłości Zamku Grodzieńskiego i próbuje przybliżyć młodym czytelnikom wielką i dramatyczną historię jednego z zachodnich szańców Wielkiego Księstwa Litewskiego. W książce przedstawiona została historia zamku od czasów powstania do współczesnych. Interesują... Więcej »»
Цікавыя асобы, іх творчы шлях, жыццёвыя прынцыпы і стаўленне да людзей, мары і першае каханне. Пра ўсё гэта пагутарым шчыра, седзячы на канапе з кубачкам гарбаты ў руках. Нязмушаная хатняя абстаноўка і ціхая музыка… Што можа быць лепш для шчырай размовы на самыя розныя тэмы? Аляксандр Краўцэвіч - нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў ... Więcej »