Курыловіч Мечыслаў

Нарадзіўся 17 лютага 1939 года у Гродне.

Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута чатыры гады працаваў участковым урачом у прынёманскіх вёсках, потым анколагам у Гродне. Апошнія два гады ( да пенсіі) у Мурманску.

Выдаў зборнікі вершаў: “Тутэйшы”, 2006г., выдавецтва – «Беларускі кнігазбор», 210 с., «Прыдарожная вярба», выдавецтва – «Гродзенская друкарня»,105 с., «Вчерашние святыни» 2008г., выдавецтва – “Гродзенская друкарня”,125 с.

Друкаваўся ў “Гродзенскай праўдзе”, медыцынскай газеце “Эскулап”, калектыўных зборніках паэзіі “Галасы”, “Гнёзды слоў – словы гнёзд”.

“Матыў прынёманскіх вятроў”, 64 с. – чацвёрты зборнік у электронным варыянце.

 

Курыловіч Мечыслаў :: Publikacje

Курыловіч Мечыслаў, Прыдарожная вярба

Прыдарожная вярба

Вершы

Курыловіч Мечыслаў

Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі), раздзяліў лёс большасці жыхароў вёскі Плябанішкі (Гродзенскі раён). Атрымаў 25 гадоў выпраўленчай працы ў Варкуце. Мама з чатырмя малымі засталася на “волі”.Пасля смерці “бацькі народаў” рэабілітаваны і нават дастаў каля 100 долараў адшкадавання за пяцігадо вую працу ў Варкуцінскім ГУЛАГу. ... Więcej »


Курыловіч Мечыслаў, Тутэйшы

Тутэйшы

Вершы

Курыловіч Мечыслаў

Зборнік вершаў Мечыслава Курыловіча , урача па прафесіі, які жыве ў Гродне – гэта шчырае апавяданне пра нашу спадчыну і лёс мовы, пра людскія вольнасці і моц духу, а таксама спавядальныя лірычныя радкі пра каханне. Навідавоку ў чытача спроба аўтарскага позірку на час з яго пераменамі і няспынным рухам. Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным ... Więcej »


Курыловіч Мечыслаў, Матыў прынёманскіх вятроў

Матыў прынёманскіх вятроў

Курыловіч Мечыслаў

Гэта кніга – своеасаблівы аўтарскі роздум пра жыццё і час з іх шчымлівым болем пра страчаную людзьмі гістарычную памяць, пра занядбаную родную мову, экалогію і аптымістычныя радкі пра незаменнае – каханне. Więcej »