|
|
|

Валерыя Кустава (вядомая таксама як Валяры́на, нарадзілася 9 кастрычніка 1984, Менск) — паэт, эсэіст, драматург, перакладнік, выканаўца песень.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2004) і Беларускага ПЭН-цэнтру (2009).
Удзельнік міжнародных літаратурных фэстаў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Летуве, Туркмэніі, Нямеччыне і Швэцыі. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае зь беларускімі кампазытарамі, ансамблямі і выканаўцамі. У тым ліку з ансамблем “Песьняры”. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, швэдзкую, ангельскую, летувіскую, грузінскую, украінскую, польскую і расейскую мовы. Сама перакладае зь беларускай, расейскай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацыяў у пэрыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «Полымя», «Культура», «Arche» і інш., таксама папулярных замежных выданьняў.
Вершы Валярына вельмі розныя: ад філязофска-сур’ёзных да правакацыйна-хуліганскіх.
Біяграфія
Навучалася ў ДМШ №9, скончыла ДМШ №19 па клясе скрыпкі і фартэпіяна. Навучалася ў Ліцэі з тэатральным ухілам №136, скончыла беларускамоўную клясу СШ №211 (2002). Наведвала Беларускі Калегіюм — аддзяленьне «філязофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Менску (2003), Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт культуры і мастацтваў (2007, дыплём з адзнакай, спэцыяльнасьць «Літаратурная работа», спэцыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2008, спэцыяльнасьць «Мастацтвазнаўства», спэцыялізацыя — кінатэлемастацтва) — мае ступень магістра мастацтвазнаўства. Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Піша кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Ул. Караткевіча ў асьпірантуры БДАМ.
Творчасьць
Cама таго ня ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:
· Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№9—10, 1992);
· Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусьвету», з прадмовай В.Жуковіча быў надрукаваны, калі аўтарцы яшчэ ня споўнілася 12 гадоў;
· Сэкцыю паэзіі Саюза беларускіх пісьменьнікаў прайшла ў 16 гадоў (2002).
Бібліяграфія
· Кроў Сусьвету: вершы; Прадм. В.Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
· Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р.Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
· Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.
Супольныя праекты
· Удзел у анталёгіі «Верш на Свабоду», Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе (2002);
· Удзел у аўдыёхрэстаматыі сучаснай беларускай літаратуры «Начная чытанка» (2007);
· Удзел у аўдыёхрэстаматыі беларускай бардаўскай песьні «Барды Свабоды» (2010).
Узнагароды
· Стыпэндыят спэцыяльнага фонду Прэзыдэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусьвету»;Вонкавыя спасылкі
· Асабісты блог В.Куставай на Livejournal
Стыхія паэзіі Валерыі Куставай забірае ў сябе імгненна, бліскавічна, віхурна. Наталяюць прагу маланкі, ажыўляе залева, a ўнутры разгараецца дзівосная бязмежная асалода жыцця, знітаваная з жаданым болем, немагчымая без яго. Знікае час — i найвышэйшую каштоўнасць набывае кожнае імгненне, якое імкнецца зрабіцца вартым вечнага вяртання. Ратаванне — у містычнай повязі, у паэзіі, што стварае i перастварае сусветы. Судачыненні — каханне i адча... Więcej »
Юная паэтка Валерыя Кустава валодае своеасаблівым светабачаннем, светаразуменнем, светаўcпрыманнем. Яе творам уласцівыя філасофская заглыбленасць і ўтрапёная ўзвышанасць, таямнічы эратызм і спавядальная малітоўнасць, апантанасць велічным беларускім Словам і васільковай беларускай вьшынёй, захапленне антычным хараством і паганскай п'аэтыкай. Więcej »
У кнізе прадстаўлены вершы мінчанкі Валерыі Куставай, якой усяго толькі 12 год. Рэдкая з'ява — дзеці пішуць па-даросламу! Спадзяёмся, што кожны, хто разгорне гатае выданне, яшчэ раз пераканаецца, што краіна Беларусь багатая перш за ўсё паэтычным духам i вершаваным хараством. Паэзія Валерыі — яскравы прыклад нязгаснасці над нашай зямлёй зорак шчырасці i даверу. Więcej »
Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў,... Więcej »
* Elementarz. Dla dobrych dzietok katolikou * Бартноўска Катажына, Польская Беларусь * Баршчэўскі Аляксандар, «Нам памагала тое, што ў Беларусі стан з моваю дрэнны» * Баршчэўскі Аляксандар, Абрады, зьвязаныя з нараджэньнем і хрышчэньнем * Бэндык Эдвін, Сьмерць Homo economicus * Гарачка Ганна, Трагедыя Польшчы * Глагоўская Лена, «Прыгоды Казюка Сурвілы» * Дамброўскі Тадэвуш, Вершы * Дрозд Катажына,... Więcej »
У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч. Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пі... Więcej »
* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра ... Więcej »
* «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед. * Васючэнка Пятро, Ад тэксту да філалагемы. Роздум пра літаратуру і жыцьцё... * Гілевіч Ніл, Як Бог на небе… * Дзьмітрыеў Генадзь, Хроніка непрыкаянай душы * ЖЫБУЛЬ ВІКТАР, Завугольле экзістэнцыі * Іпатава Вольга, Знак Вялікага магістра * Карп Алена, Культ асобы. Нататк... Więcej »
* “Я шчасьлівы чалавек...” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыкам Літвінам * «Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца». Размова пра кнігу Артура Клінава * «Самая каштоўная ўзнагарода за працу – шчасьлівыя твары дзяцей». Гутарка Усевалада Сьцебуракі з выдаўцамі кнігі “Карлсан-з-даху” Настасьсяй Мацяш і Алесем Яўдахам * Дні шведскай лі... Więcej »