Лімарыус

Лімарыус


Выдавецтва “Лімарыус”

Прыватнае выдавецтва, яко мае сваю сядзібу ў Менску. Выдаўца беларускага біяграфічнага альманаху «Асоба і час». Меркавалася, што ён будзе выходзіць штогод. Аднак сёлета раней свет убачыў трэці — адмысловы — выпуск, прысвечаны сотым угодкам з дня нараджэння Ларысы Геніюш, а зусім нядаўна — другі, ардынарны выпуск.

Аўтары пішуць пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі ў даўні, новы і найнавейшы час. У альманаху ўдзяляецца таксама месца дзённікам, успамінам і ліставанню.

Калі першы выпуск альманаха адкрываўся прадмовай ад рэдакцыі, дык у другім выпуску ў якасці перадавога змешчаны артыкул архівісткі Вольгі Івановай «Асабістыя архівы беларускай нацыянальнай эліты ў канцы XVIII — пачатку XX стст.».

Летась выдавецтва «Лімарыус» учыніла замах. Яно замахнулася выдаць шэраг кніг у серыі «Галасы Радзімы». Першым у серыі выйшаў зборнік Алеся Салаўя, чарговым стаў двухтомнік Ларысы Геніюш.

Выдавецтва “Лімарыус”
e-mail: limarius@yandex.ru
тэл.: +375 29 679 33 36

Лімарыус :: Publikacje

Геніюш Ларыса, Збор твораў, Т. 1 Паэзія

Збор твораў

у 2 тамах

Геніюш Ларыса

Dwutomowy zbiór utworów wybitnej poetki, córki ziemi białoruskiej, Łarysy Hienijusz został wydany na stulecie jej urodzin. Publikacja zawiera nie tylko poezję, ale także prozę. Włączono do niego także epistolarną spuściznę poetki. Drugi tom jubileuszowej edycji składa się z dwóch rozdziałów: „Proza” i „ Z epistalarnaj spadczyny (1943- 1983)”. Do rozdziału prozy wszedł szkic autobiograficzny „Sto ranau u serca”, który w formie książkowej... Więcej »»


Геніюш Ларыса, Збор твораў, Т. 2 Проза

Збор твораў

у 2 тамах

Геніюш Ларыса

Zbiór utworów w dwóch tomach wybitnej białoruskiej pisarki, Łarysy Hienijusz (1919 – 1983) został wydany na stulecie jej urodzin. Jest to jak dotąd najpełniejsza, gatunkowo różnorodna, starannie opracowana i opatrzonym komentarzami edycja jej dorobku. W pierwszym tomie znalazły się wiersze i poematy skomponowane i chronologicznie – według książek wydanych za życia autorki, i tematycznie - według publikacji pośmiertnych. Dokładny chronol... Więcej »»


Някляеў Уладзімір, Кон

Кон

вершы двух стагоддзяў

Някляеў Уладзімір

"За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка "Вуліца Добрай Надзеі", Леаніда Галубовіча "Сыс і калуары", Юрыя Станкевіча раман "П’яўка", Андрэя Хадановіча зборнік вершаў "Несіметрычныя сны" і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Кон". Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі і апытанні экспертаў. На гэты раз, практычна ўпершыню, лаўрэат быў вызначаны без якіхсьці ваганняў — бо ўсе ў адзін голас казалі, што ... Więcej »


Някляеў Уладзімір, Паэмы

Паэмы

Зборнік

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічна... Więcej »


Лялевіч Янка, Трусаў Ігар, Чарнякевіч Андрэй, Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна

Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна

гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік

Лялевіч Янка, Трусаў Ігар, Чарнякевіч Андрэй

Гарадскія вуліцы — гэта найперш будынкі, якія гэтыя вуліцы і фармуюць. Таму ў нашым даведніку мы паспрабавалі згадаць усе больш-меньш цікавыя гістарычныя пабудовы Гродна Więcej »


Пацюпа Юрась, Сабака

Сабака

вершы, эсэ, панегірыкі

Пацюпа Юрась

«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя i напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны», Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж... цяпер гэты зборнік можна лічьшь сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае. Więcej »


За вольнасць і веру

За вольнасць і веру

Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў

Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю ўспамінаў ашмянскага эмігранта 30-х гг. XIX ст. Ігнація Клюкоўскага, якія захоўваюцца ў Музеі Адама Міцкевіча ў Парыжы. Тэксты друкуюцца на польскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на даследчыкаў гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Айчыны. Więcej »