Ліс Арсень

Арсень Сяргеевіч Ліс нарадзіўся 04.02.1934, в. Вётхава Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Вучоны этнограф, літаратуразнавец, краязнавец, пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). Кандыдат філалагічных навук (1965). Доктар філалагічных навук (1997). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956).

Друкуецца з 1955 г. Працаваў настаўнікам, рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР. З 1962 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН Беларусі. Даследуе літаратуру, гісторыю, краязнаўства і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Як адзін з укладальнікаў, аўтараў уступных артыкулаў і каментарыяў шматтомнага акадэмічнага збору “Беларуская народная творчвсць” стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Аўтар аўтабіяграфічнага твора “Ад матчыных песень”, манаграфіі “М.Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі” (1968), кніг “Браніслаў Тарашкевіч” (1966), “Пётра Сергіевіч” (1970), “Вечны вандроўнік”, “Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Гарыда” (1981). У яго кнігу “Цяжкая дарога свабоды” (1994) увайшлі літаратурныя партрэты А.Смоліча, Р.Шырмы, Ул.Караткевіча. Адзін з складальнікаў трыццацітомнай серыі”Беларуская народная творчасць”. На яго рахунку том “Жніўныя песні” (1974), зборнік “Беларускія народныя песні” (1970), манаграфія “Купальскія песні”(1974), “Валачобныя песні” (1989), падручнік для студэнтаў ВНУ “Беларуская народная творчасць”. Пісаў нарысы пра творчасць Я.Драздовіча: “Шляхі і пошукі”; пра збіральніка песеннага фальклору Антона Грыневіча “Песня просіцца ў свет”. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Песня на ўсё жыццё” (пра Р.Р.Шырму, у сааўт. З І.К.Цішчанкам, 1984), “Прысады жыцця” (пра М.І.Гарэцкага, у сааўт. З А.С.Вялюгіным, 1985), “Зямля Тарашкевіча” (у сааўт. з Я.С.Лецкам, 1991), “Аркадзь Смоліч”, “Дзядзька Уласаў” (пра А.М.Уласава; абодва 1992), “Адвечныя званы” (пра М.Доўнар-Запольскага, 1993). Рэдагаваў кнігі Паўліны Мядзёлкі “Сцежкамі жыцця”; пісаў каментарыі да ўспамінаў пра Максіма Гарэцкага, да доктарскіх прац па гісторыі беларускага жывапісу. За актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Язэпа Драздовіча “За руплівасць на ніве беларускага мастацтва” (25.03.1998), медалём Анатоля Бярозкі “Цвяток Радзімы” і адпаведнымі дыпломамі. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

Крыніца: www.adradjency.narod.ru

 

Ліс Арсень :: Publikacje

Ліс Арсень, Gloria victis!

Gloria victis!

Збор твораў

Ліс Арсень

У кнізе можна знайсці артыкулы, кароткія манаграфіі і нарысы, прысвечаныя жыццю людзей, што распрацоўвалі нацыянальную беларускую канцэпцыю – Аляксандра Ўласава, Браніслава Тарашкевіча, Аркадзя Смоліча, Тамаша Грыба, і шматлікіх ншых. Аўтар не абмежаваўся гісторыкамі, палітыкамі і пісьменнікамі. "Gloria victis!" – кніга таксама і пра мастакоў ды беларускую літаратуру ў Польшчы. У прыватнасці, чытач можа знайсці тут артыкулы аб лёсах Мак... Więcej »


Ліс Арсень, Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян

Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фа...

Ліс Арсень

У манаграфіі даследуецца вобразная сістэма, паэтыка, тыпалогія вяснянак, юраўскіх, карагодных, купальскіх і жніўных песень беларускага народнага календара ў кантэксце песенных жанраў абрадавага фальклору балгар, рускіх, украінцаў. Выяўлены прыярытэты, агульнае і этнічна адметнае ў традыцыйнай культуры славянскіх народаў. Кніга разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ, а таксама на шырокае кола чытачоў, неабыякав... Więcej »


Ліс Арсень, Купальскія песні

Купальскія песні

Ліс Арсень

Манаграфія прысвечана аднаму з багацейшых раздзелаў паэзіі беларускага земляробчага календара. Даследуецца генезіс купальскіх песень. Асноўную ўвагу аўтар удзяляе праблеме адлюстравання народнага жыцця ў купальскай паэзіі, мастацкай прыродзе купальскай песні. Літ. у падрадк. заўвагах. Więcej »


Ліс Арсень, Пётра Сергіевіч

Пётра Сергіевіч

Ліс Арсень

Заслужаны дзеяч мастацтваў Літоўскай ССР Пётра Сергіевіч — адзін са старэйшых беларускіх мастакоў. Свой творчы шлях ён пачаў у Заходняй Беларусі ў той час, калі ўсё лепшае, сумленнае ў ёй жыло ідэаламі сацыяльнай і нацыянальнай свабоды і несла свой пасільны ўклад у ix здзяйсненне. Адразу ж пасля заканчэння Віленскага універсітэта Сергіевіч апынуўся ў асяроддзі людзей, захопленых грамадскімі клопатамі, трывогамі. Дэмакратычная творчая ін... Więcej »


Ліс Арсень, Браніслаў Тарашкевіч

Браніслаў Тарашкевіч

Ліс Арсень

Сярод старэйшых людзей у былой Заходняй Беларусі і сёння амаль не сустрэнеш чалавека, які б не ведаў імя Браніслава Тарашкевіча. Адны ўспамінаюць, што вывучалі родную мову па ягонай граматыцы, другім з даўніх год запала ў сэрца палымянае слова Тарашкевіча-дэпутата, сказанае ім на мітынгу, ці баявая антыўрадавая прамова ў польскім сейме, трэція сустракаліся з кіраўніком Беларускай сялянска-работніцкай грамады на суровых этапных шляхах па... Więcej »


Чыгрын Сяргей уклад., Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі

Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. Więcej »


Верасень, 6

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

6

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі... Więcej »


Тэрмапілы, 11

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

11

* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ * Конан Уладзімір, Талент настаўніка – ад Бога і для народа * Ліс Арсень, Як малітва аб волі * Ляхновіч Павел, ПАЭТЫЧНЫ ПРАКТЫКУМ ... Więcej »


Тэрмапілы, 06

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

06

* Piłat Walenty, Działalność kulturalno-oświatowa we wsiach polsko-białoruskich Wileńszczyzny w dwudziestoleciu międzywojennym * Андрасюк Мiхась, Кiно “ Iлюзiя” * Анішэўская Алена, “Трымаючы ў руках паходню” * Вярцінскі Анатоль, З кнігі “Асобныя радкі” * Дубянецкая Галіна, Хмель. Пахмельле. Танец. Паслушэнств а. Званіцы. Хросная. Ліст * Жакмэн Франсуа, Зіма * Жамойцін Янка, Лёсы іх сышліся ў Спаску * Л... Więcej »


Роднае слова, 5(113)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

5(113)1997

* 'Ты — крыніца роднай мовы, Бацькаўшчына...": Вершы Міхаіла Ясеня * Баравікова Р., "Пакуль...". "Жадання тайнага здабытак...". "Два гады не было лістоў...". "Пад адхонам фіялкі цвілі..." * Барчук Ала, Пекач Алена, Скарбы Нясвіжа: Дыдактычны матэрыял * Вашко Паўліна, Неадэкватнасць успрымання смеху ў часе: Па творчасці Восіпа Арлоўскага * Верціхоўская Марыя, Цялкова Вольга, "Зрячий посох", або Спроба прачытаіць Ядвіг... Więcej »