|
|
|

Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 г. у в. Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986 г.), прафесар (1990 г.).
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956 г.). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959 гг.). У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 г. — навуковы супрацоўнік, з 1981 г. — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981-1991 гг.). Кандыдат філалагічных навук (1963 г.), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986 г.), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)». У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХІV сесіі ААН. Член СП СССР з 1965 г. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.. У 1991-1998 гг. дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1987 г. старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, з 1991 г. прэзідэнт (з 2010 г. старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996-2006 гг. кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995 гг.) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996-2002 гг.).
У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982 г.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980 г.).
У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі, на якой жыў і памёр дыпламат. Дадаткова ў зборнік уключаны лепшыя публікацыі беларускага друку апошніх гадоў, прысвеячаныя Японіі. Прызна... Więcej »
Чарговы зборнік з серыі "Вяртанне" прысвечаны архіўным і музейным зборам Радзівілаў, уладальнікаў Нясвіжа і ў XVI-XVIII стст., некаранаваным каралям беларускіх зямель. У першай частцы кнігі змешчаны як абагульняючыя артыкулы, так і канкрэтныя апісанні, вынікі пошукаў і знаходак. Другая частка - апісанне фонда "Радзівілы, князі", які захоўваецца ў Вільнюсе, Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы, і цяпер цяжка даступны беларускім даследчыка... Więcej »
У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Więcej »
У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак, зробленых у Беларусі, Польшчы і Францыі, нарысы пра пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Адрасуецца як гісторыкам культуры, так і шырокім колам... Więcej »
Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малю... Więcej »
У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў. Więcej »
Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюбёнасцю расказвае аўтар. Więcej »
Беларуская літаратура развівалася і развіваецца ў цеснай узаемасувязі з літаратурамі іншых славянскіх народаў. Велізарны ўплыў на творчасць вядучых беларускіх пісьменнікаў аказала літаратура рускага народа. Плённымі былі беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі. Шматграннасцю вызначалася і беларуска-польскае культурнае і літаратурнае ўзаемадзеянне. Аднак у той час як узаемасувязі беларускай літаратуры з літаратурамі рускага і ўкраінскаг... Więcej »
У розныя часы праз Беларусь ехалі іншаземныя падарожнікі — пісьменнікі і вучоныя, дыпламаты і купцы, воіны і шукальнікі прыгод. Пільным вокам углядаліся яны ў гарады і вёскі, палі і лясы. А вечарам, спыніўшыся ў карчме, пры святле лучыны ці свечкі занатоўвалі свае ўражанні… Адшуканыя сярод старых кніг і рукапісаў, гэтыя падарожныя нататкі далі аўтарам магчымасць упершыню глянуць на тагачасную, феадальную Беларусь вачыма самых розных ван... Więcej »
АРЦЁМАЎ Аляксей, Пачынаецца радасць, а з ёю вясна… Вершы БУДОВІЧ Таццяна, Шчаслівая тут і цяпер. Вершы БЫЛЬ Віталь, Кантракт. Апавяданні Дзянісава Святлана, Жаночыя апавяданні Дзянісава Святлана, Чатыры кубачкі гарбаты ДУЧЫЦ Людміла, Аздобы — даспадобы КАНДРАТАЎ Мікола, Народжаныя пад знакам рыб Качаткова Паліна, Сны і ўспаміны — усё, што ў мяне ёсць. Абразкі КАШАРА Аляксандр, Звужэнне будучыні ... Więcej »