|
|
|

Маракоў Леанід Уладзіміравіч — Моряков Леонид Владимирович (псеўданімы: Владимир Моряков, Анатоль Сінчукоўскі і інш.) — журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правамоцны сябра міжнароднага ПЭН-клуба. Даследуе рэпрэсіі савецкіх (расійскіх) уладаў супраць беларускага, польскага, габрэйскага народаў.
Маракоў — аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 10 тамах (15 кніг, 9 з якіх былі ўжо апублікаваны) “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі” у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 6000 (шэсць тысяч) расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах (ГУЛАГ) дзеячаў беларускай культуры, большасць з якіх вы не знойдзеце ані ў воднай энцыклапедыі.
Маракоў — аўтар не менш унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 2 тамах “Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917—1967”. За незвычайную працаздольнасць даследчыкі называюць Маракова чалавекам-энцыклапедыяй.
Маракоў — аўтар шэрагу кніг прозы. Герояў яго аповедаў (“Непамяркоўныя”, “100 мініяцюр”, “Трое” і інш.) вылучае нянавісць да несправядлівасці, нястомная прага змагацца за волю, за лепшае жыццё. Змагацца да канца, змагацца любым коштам. Нават коштам уласнага жыцця.
Маракоў — аўтар манаграфіі пра свайго дзядзьку, вядомага беларускага паэта і перакладчыка 1920-х — 1930-х г. Валерыя Маракова (любімага вучня Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы), расстралянага карнымі органамі НКВД у крывавую для беларускага народа ноч з 28 на 29 кастрычніка 1937 г., калі сталінскія каты ў Мінскай унутранай турме НКВД знішчылі каля 100 дзеячаў беларускай культуры і літаратуры, эліту беларускай нацыі.
Пачынаючы з 1999 г. кнігі Маракова , нягледзячы на вельмі невялікія наклады (аўтар пакуль былі сродкі выдаваў кнігі за свае грошы), няспынна ўваходзяць у дзесятку лепшых кніг года Беларусі.
Крыніца: www.marakou.by
У эпцыклапедычным даведніку вядомага бсларускага даслсцчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова прыводзяцца біяграфіі або кароткія звссткі пра больш за 700 рэпрэсаваных каталіцкіх духоўных, кансэкраваных і свецкіх асобаў Беларусі Мра многіх расказваецца ўпершышо. Такеама V даведніку згадваецца каля 800 касцслаў і болын за 2000 святароў, якія ў іх служылі. Даведнік разлічаны на гісторыкаў. краязнаўцаў, зацікаўпсных чытачоў. Więcej »
У энцыклапедычным даведніку прыводзяцца біяграфіі або кароткія звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных святароў і царкоў-наслужыцеляў Пра большасць з пакутнікаў расказваецца ўпершыню. Даведнік разлічаны на гісторыкаў, краязнаўцаў і зацікаўленых чытачоў. Więcej »
У энцыклапедычным даведніку прыводзяцца біяграфіі або ка-роткія звесткі пра больш за 2000 рэпрэсаваных с вятароў і царкоўнаслужыцеляў. Пра большасць з пакутнікаў расказваецца ўпершы-ню. Даведнік разлічаны на гісторыка)', краязнаўцаў і зацікаўленых чытачоў. Więcej »
* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак фантастычнага рэалізму * Дашкевіч Алег, Настальгія па "Нашай Ніве" * Дэбіш Васіль, Жыцьця мацнее прага * Зюскінд Патрык, ... Więcej »
# Андрэева Юлія, Памяці маці # Аўраменка Васіль, Літаратура і рынак: лепш пазьней ці ніколі? # Бабіна Наталка, Словы, якіх я чакаю # Бацюкоў Аляксей, Штурханьне ўбок # Булгакаў Валерка, Пpaдмoвa # Бэзансон Ален, Тэзы пра былую й цяперашнюю Расею # Гарачка Усевалад, Паэты і паэзія # Дынько Андрэй, Беларускія СМІ ў 2002 годзе # Макрацоў Алесь, Ваўкі — па сьведчаньні дрэў… # Маракоў Леанід, Мініятуры # Ніва Жорж, Не генацыд, а зьверская ма... Więcej »