|
|
|

Нарадзіўся 29 верасня 1959 году ў Менску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсітэт, факультэт журналістыкі (1982). З 1983 да 1994 працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара моладзевай ґазэты “Чырвоная зьмена”. З 1989 да 1995 быў карэспандэнтам мюнхэнскай рэдакцыі радыё “Liberty”, арґанізаваў там і праводзіў першы беларускі музычны гіт-парад. З 1994 да 1997 працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка “Кинонеделя Минска”.
Аўтар музыказнаўчых кніг “Праз рок-прызму” (1989, New York, разам з А. Мяльґуем), “222 альбомы беларускага року і ня толькі” (2006, Менск, разам з А. Мяльґуем), “Rock on-line” (2010, Менск).
Выдаў таксама ў сваёй рэдакцыі з прадмовай і камэнтарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча “Quo Vadis” (2002) і асобным выданьнем поўны тэкст названай прадмовы – “Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя й лінґвістычныя асаблівасьці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)” (2003).
Піша таксама прозу, вершы, якія друкаваліся ў беларускіх і замежных часопісах, выдаваліся у кніжных зборніках і на кампакт-дысках папулярных рок-гуртоў (“P.L.A.N.”, “Tesaúrus”, “Deadmarsh”).
У 1985 разам з А. Мяльґуем быў сярод стваральнікаў незалежнага музычнага рок-клюбу “Няміга”, які стаў калектыўным сябрам каардынацыйнай рады моладзевых нефармальных суполак у 1987-м.
У 1988 стварыў у камсамольскай ґазэце “Чырвоная зьмена” адну зь першых групаў падтрымкі БНФ. Беларус. Беспартыйны. Мае дачку Альдону 19 гадоў.
Працы: больш за 200 публікацыяў штогод на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадзка-палітычнага жыцьця.
Пра яго: “Дэмакратычная апазіцыя Беларусі 1956-1991”. Мн., “Цэнтр Карта”, 1999. С.60-61.
Старонка рэцэнзыяў Вітаўта Мартыненкі.
Tomik „Tutejszyja” prezentuje twórczość członków tak samo nazwanego stowarzyszenia młodych literatów-nonkonformistów. Stowarzyszenie „Tutejszyja” było założone w 1987 roku i przez kilka lat łączyło ponad sześć dziesiątek literatów z całej Białorusi. Było to nie tylko i nie tyle literackie, ile społeczno–polityczne stowarzyszenie. Jeśli mówić o literaturze, to badacz rodzimego procesu literackiego Maksim Szczur wśród głównych zasług „... Więcej »»
Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... Więcej »
«222 альбомы беларускага року і ня толькі...» — чарговы ґрунтоўны том знакамітых беларускіх рок-журналістаў, у якім найбольш поўна адбіваецца ўся гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры ґрунтоўных і ўдумлівых рэцэнзыяў. Дасканаласьць стылістыкі мовы й папулярнасьць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў. Акрамя прыстойнай забавы для аматараў лёгкай беларускамоўнай чытанкі, кніга стане цудоўным даве... Więcej »
Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа... Więcej »
Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі... Więcej »
Глеб і Алег пазнаёміліся ў гуртку «Польская мова». Сярод пераважна ціхмяных вучняў яны, бясспрэчна, вылучаліся: за іх партай заўсёды штосьці актыўна абмяркоўвалася. Часта гэтае абмеркаванне пераходзіла ў спрэчку... Гулялі мы тады ў «Адгадайку», ці, як вучні хутка перайначылі, у «Мозга-ламайку» (каб новыя польскія словы запаміналіся лепш, іх пераклад я давала не адразу: спачатку называла часціну мовы, да якой адносіцца гэтае слова, рабіл... Więcej »
Выйшаў з друку пяты нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Як заўсёды ў нумары багата прадстаўлены раздзел "Паэзія". Тут друкуюцца вершы Марылі Шлык, Валера Прычынца, Марысі Суша, Глеба Лабадзенкі, Надзеі Філон, Насты Грышчук, Таццяны Мацюхінай. Паэтычным майстэрствам з маладымі творцамі дзеліцца Генадзь Бураўкін. Проза прадстаўлена творамі Марыны Яўсейчык, Сяргея Прывалава, Ганны Старыковіч, Сяргея Белаяра, Паліны Ка... Więcej »
У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч. Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пі... Więcej »
Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле "Крытыка, публіцыстыка, эсэ" друкуюцца артыкулы Рамана Дубашынскага і Юнэлі Сальнікавай, эсэ Асі Паплаўскай і Алеся Пашкевіча, гутаркі з Рыго... Więcej »
«Фольк-мадэрн Беларусі» – «The Best», Мн., 2009, «Budzma». Да шматлікай калекцыі беларускіх складанак за апошні час далучыліся ажно дзьве, базаваныя на фальклёры, якія пры ўсім падабенстве маюць істотныя (...) Więcej »