Мінкін Алег

Мінкін Алег Гаўрылавіч – беларускі пісьменьнік, перакладчык паэзіі, выдавец – нарадзіўся 31 сакавіка 1952 г. ў в. Чарнаўка, Хоцімскага раёну, Магілёўскай вобл. У 1969 г. скончыў Бабруйскую сярэднюю школу-інтэрнат №1. У 1975 г. скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў с/г вытворчасьці ім. Гарачкіна. З 1975 па 1987 гг. працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, інжынерам-электрыкам у разнастайных мясцовасьцях былога СССР: Бурація, Беларусь, Літва, Латвія, Валагодзкая, Бранская, Арлоўская, Пскоўская вобласьці, Хантамансійскі нацыянальны вокруг. З 1981 па 1991 г. пражываў у Берасьці, з 1991 г. і пагэтуль – у Вільні.

Вершы па-беларуску пачаў пісаць з 1979 г. Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 г. У Вільні быў сталым аўтарам газэты “Наша Ніва”, галоўным рэдактарам газэты беларусаў Літвы “Рунь”, выдаўцом беларускіх кніжак (выдавецтва “Рунь”). Тры апошнія гады працуе электрамантажнікам на будоўлях Літвы.

Алег Мінкін аўтар трох зборнікаў паэзіі “Сурма”(1985), “Расколіна”(1991) і “Пэнаты”(2007). Аўтар кнігі прозы “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў”(1994) і кнігі прозы й вершаў для дзяцей “За месяцам месяц”(1994). Займаецца перакладніцкай дзейнасьцю. Выйшлі тры кнігі ягоных перакладаў з польскай паэзіі: Цыпрыян Норвід “Ідзі за мною”(1993), Леапольд Стаф “Высокія дрэвы”(1994), Баляслаў Лесьмян “Пан Блішчынскі”(1994). Укладальнік трохтомнай чытанкі-запамінанкі для дзяцей “Добрыя вершы” (першы том анталёгіі “Побач з намі на Зямлі” выйшаў у 2005 г.). Укладальнік “Слоўніка рыфмаў беларускай мовы”.

 

Мінкін Алег :: Publikacje

Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Tomik „Tutejszyja” prezentuje twórczość członków tak samo nazwanego stowarzyszenia młodych literatów-nonkonformistów. Stowarzyszenie „Tutejszyja” było założone w 1987 roku i przez kilka lat łączyło ponad sześć dziesiątek literatów z całej Białorusi. Było to nie tylko i nie tyle literackie, ile społeczno–polityczne stowarzyszenie. Jeśli mówić o literaturze, to badacz rodzimego procesu literackiego Maksim Szczur wśród głównych zasług „... Więcej »»


Мінкін Алег, Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў

Праўдзівая гісторыя краіны хлудаў

ды іншыя кароткія антыўтопіі

Мінкін Алег

Chłudia- tego kraju daremnie szukać na mapie świata. Istnieje tylko w wyobraźni, w fantazji, w książce. Kraj Chłudów- zmyślenie, ale nie tylko. To zbiorowy obraz tego wszystkiego, co właściwe jest ludzkim zachowaniom. Tu w sposób plastyczny ukazane zostały wszystkie wady, niedoskonałości, wszystkie przegięcia każdej władzy. Każda postać – odzwierciedlenie najbardziej irracjonalnych cech charakteru. Tu nie ma pozytywnych bohaterów. Są po... Więcej »»


Мінкін Алег, Слоўнік рыфмаў беларускай мовы

Слоўнік рыфмаў беларускай мовы

Практычны дапаможнік для паэтаў і перакладчыкаў

Мінкін Алег

У зборнік ўвайшлі толькі гэтак званыя дакладныя рыфмы (прыкладна 30 000). Слоўнік складаецца зь 17 частак, складзеных, за некаторымі выняткамі, паводле сучаснага беларускага альфабэту. Галосныя гукі ў частках аб’яднаныя ў пары: а(я), е(э), о(ё), і(ы), у(ю). Звонкія зычныя аб’яднаныя з глухімі зычнымі гукамі: (б(п), г(х), д(т), ж(ш), з(с), у тым ліку й пары дж( ч) і дз(ц). Рыфмы на галосныя, аб’яднаныя ў асобную частку: А(Я)Е(Э)Ё(О)І(Ы)У... Więcej »


Дзеяслоў, 09

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

09

* Быкаў Васіль, "Ганаруся Вашай "залатой" паэтычнай нітачкай...". Лісты Васіля Быкава да Ларысы Геніюш * Быкаў Васіль, Бутэльчына, альбо Прэзідэнт на дрэве * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Голубеў Дзяніс, Адпускаю на волю Любоў... * Грыль Франц Салес, Мастак магічнага рэалізму * Гумянюк Юры, У рэжыме ультрафіялету... * Зуёнак Васіль, Жытнёвая памяць * Івашчанка Анатоль, Флейта дажджу *... Więcej »


Калосьсе, 8/2000

Калосьсе

Літаратурна-мастацкі альманах

8/2000

* Андрасюк Міхась, ЗАЎЗЯТАРКА ЛІТАРАТУРЫ * Апалінэр Гіём, ШПАЦЫР АДНАГО ЦЕНЮ * Аркуш Алесь, ВАРОНА. ТКАЧЫ * Аркуш Алесь - Васючэнка Пятро, НЕШТА МУСІЦЬ ВЫПЛАВІЦЦА * Брусевіч Анатоль, ГАЛЮЦЫНАЦЫІ * Вашко Лявон, АМПУТАЦЫЯ МІНДАЛІНАЎ * Гала Гара, НАЧНЫ ПАЛЁТ * Гумянюк Юры, САЛЯНКА «МЫСЛЕОБРАЗОВ»... * Куніцкі Зьмітрок, ПОЛАЦКІЯ ГІСТОРЫІ * Мазько Эдзік, VANITAS VANITAS * Мінкін Алег, У ТАТАРС... Więcej »