Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст.

Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі.

Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973).

Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 1999 выехаў у Польшчу. На прэс-канферэнцыі ў Варшаве (20. 07. 1999) выступіў з заявай супраць палітыкі беларускіх уладаў.

Выходзілі кнігі: "Адкрыццё". Мн., 1976, "Вынаходцы вятроў" Мн., 1979, "Знак аховы" Мн., 1983, "Местное время" М., 1983, "Наскрозь" Мн., 1985, "Дерево боли" М., 1986, "Галубіная пошта" Мн., 1987, "Веда" Мн., 1989, "Прошча" Мн., 1996, "Выбранае" Мн., 1998, "Так" Мн., 2004. Па аповесці "Вежа" Аляксеем Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя "Вавілон", пастаўленая Мікалаем Мацкевічам.

Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні "Хайбах", "Чмель і вандроўнік", "Меў Марык бомбу", аповесці "Прага", "Няхай жыве 1 Мая" і інш.). Выдаў раман "Лабух". Мн., 2003.

 

Някляеў Уладзімір :: Publikacje

Някляеў Уладзімір, Лісты да Волі

Лісты да Волі

Вершы і паэма

Някляеў Уладзімір

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе. Уладзімір Някляеў: - Гэтая кніжка называецца «Лісты да Волі». Яна складаецца з трох ра... Więcej »


Някляеў Уладзімір, Кон

Кон

вершы двух стагоддзяў

Някляеў Уладзімір

"За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка "Вуліца Добрай Надзеі", Леаніда Галубовіча "Сыс і калуары", Юрыя Станкевіча раман "П’яўка", Андрэя Хадановіча зборнік вершаў "Несіметрычныя сны" і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Кон". Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі і апытанні экспертаў. На гэты раз, практычна ўпершыню, лаўрэат быў вызначаны без якіхсьці ваганняў — бо ўсе ў адзін голас казалі, што ... Więcej »


Някляеў Уладзімір, Паэмы

Паэмы

Зборнік

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічна... Więcej »


Някляеў Уладзімір, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Някляеў Уладзімір

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Więcej »


Някляеў Уладзімір, Цэнтр Еўропы

Цэнтр Еўропы

апавяданні, аповесці

Някляеў Уладзімір

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі. Więcej »


Някляеў Уладзімір, Выбранае

Выбранае

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічна... Więcej »


Някляеў Уладзімір, Так

Так

Кніга паэзіі

Някляеў Уладзімір

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інта... Więcej »


Някляеў Уладзімір, Лабух

Лабух

Раманчык

Някляеў Уладзімір

Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма. Więcej »


Някляеў Уладзімір, Выбранае

Выбранае

Някляеў Уладзімір

„Adkryćcio”, „Wynachodcy wietrau”, „Znak achowy”, „Naskroź”, „Hałubinaja poszta”, „Wieża”, „Proszcza”- Wiersze z tych zbiorków trafiły do okładek książki „Wybranaje” Uładzimira Niaklajewa, którego twórczość jest jedną z najciekawszych stronic współczesnej poezji białoruskiej. Poemat jest swoistym dla Niaklajewa gatunkiem, najbardziej naturalnym dla jego talentu. To dystans, na którym poeta najgłębiej oddycha, najlepiej się czuje i jego ... Więcej »»


Някляеў Уладзімір, Прошча

Прошча

Вершы і паэмы

Някляеў Уладзімір

Прошча, паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, - месца (крыніца, камень) надзеленае, згодна з уяўленнямі вернікаў, надзвычайнай сілай. Гэта, безумоўна, яшчэ адзін сімвал з дагэтуль невыяўленых сімвалаў хараства, чыім святлом адметнае новае слова паэта Уладзіміра Некляева. (з анатацыі, фрагмэнт) Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-4]   Następna   Ostatnia