|
|
|

Алена Ніякоўская нарадзілася ў 1936 годзе ў Мінску. Скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдат філасофскіх навук, выкладала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Друкавалася ў часопісах «Калосьсе», «Arche», газетах «Культура», «Новы час», у бюлетэні «Кантакты і дыялогі». У выданні «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» надрукаваны даклад Алены Ніякоўскай «Да сістэмаўтваральнага вобраза ў архетыпным ладзе паэм «Новая зямля» Я. Коласа і «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча». У выданні «Albaruthenica» ( № 4, Мінск 1995) змешчаны яе артыкул «„Расійска-крыўскі слоўнік” Вацлава Ластоўскага і беларуская нацыянальная ідэя».
Перакладала з польскай мовы.
У 90-х гадах брала актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства Вольных Літаратараў. Удзельніца тэвээлаўскага «круглага стала», прысвечанага пострамантызму (1995 г.), матэрыялы якога друкаваліся ў літаратурна-філасофскім сшытку "ЗНО" (дадатак да газеты «Культура»).
У другой палове 1960-х актыўна ліставалася з Уладзімірам Караткевічам.
Жыве ў Полацку.
Агул. Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае спустошанне жыццёвай прасторы з’яўляюцца абавязковай заканамернасцю эвалюцыі чалавека разумнага? І чаму б, хоць і па часе, сучаснаму ... Więcej »
* «Ленін ня раз бываў у Полацку…» Гутарка з УЛАДЗІМЕРАМ АРЛОВЫМ * Крыўскі кішэнны слоўнік ПЯТРА ВАСЮЧЭНКІ * Паліталёгія ў пераходным грамадзтве. Круглы стол * Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Дом з закрытымі/адкрытымі аканіцамі * Аркуш Алесь, Дуб імя Ластоўскага * Аркуш Алесь, Паэт і выбары * Брыль Янка, Чатыры сустрэчы з Сафіяй * ВАЛЕРСТАЙН ІМАНУІЛ, ЗША і Э... Więcej »
Дазвольце кароткі ўступ. Усе мы бачылі, як кружыць лісьце ўвосень. Некаторыя нават заўважылі, як ліст адрываецца ад галінкі. Але прадчуць момант, калі гэты ліст павінен адарвацца, перажыць як здарэньне (...) Więcej »
Можа стварыцца ўражаньне, што я крыху спазьнілася з гэтым выступам. Бо Вінцэся Мудрова апісалі, здаецца, усе, хто мог і з усіх бакоў (гл. “Крыніцу” №4). Але, мяркую, што ёсьць яшчэ нейкія вымярэньні творчасьці (...) Więcej »