Папковіч Уладзімір

Папковіч Уладзімір – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай мовы. Першыя вершы і апавяданнні апублікаваў у 1962 г. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “На досвітку” (1978), “Зерне” (1982), “Самы кароткі цень” (1988), "На тым стаю" (2004), “Вы будзеце смяяцца” (2008), “Рэшта” (2010). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн”. Лаўрэат гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі “Сузор’е муз” (2002). Лаўрэат прэміі імя У.Караткевіча (2004). Пераклаў з нямецкай мовы на беларускую творы І.Р. Бехера, Р.Крафт, Э.М. Рэмарка, Ф.Шылера. З беларускай мовы на нямецкую ажыццявіў пераклад паэмы К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”.

 

Папковіч Уладзімір :: Publikacje

Папковіч Уладзімір, Рэшта

Рэшта

Вершы

Папковіч Уладзімір

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынер... Więcej »


Папковіч Уладзімір, На тым стаю

На тым стаю

Вершы, пераклады, гумар

Папковіч Уладзімір

Гартаванне паэтычнага таленту Уладзіміра Папковіча прыпала на трагічны, насычаны калізіямі час. Ваеннае ліхалецце, арышт энкэвэдзістамі бацькі па лжываму даносу, пасляваенная сіроцкая нішчымніца – той асялок, які і вызначыў яго жыццёвую грамадзянскую пазіцыю, і стаў грунтам мастацка-эстэтычных пошукаў і іх увасаблення ў літаратурнай творчасці. Спавядальнасць радка, заглыбленасць ва ўнутраны свет чалавека, непрыманне гвалту і хлусні, а н... Więcej »


Нядбайла Ахрэм ( Папковіч Уладзімір ), Вы будзеце смяцца...

Вы будзеце смяцца...

Нядбайла Ахрэм ( Папковіч Уладзімір )

Ахрэм Нядбайла... Два полюсы ў гэтым светлым імені-прозвішчы. Ахрэм! – і чуецца, як рыпіць у руках свежапамыты агурок «хр...эм», хрусткі, сакаўны – так ахвота пакаштаваць яго з цягучым кветкавым мядком, як здавён любілі частаваць ласых унучкаў беларускія дзяды-пчаляры. Імя гэтае набрынялае маладой энергіяй, няўрымслівай сілай. А Нядбайла? Наадварот. Нібы вада перакочваецца цераз круглабокі вялізны валун, што і цурчання не чутно – няма в... Więcej »


Дзеяслоў, 50

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

50

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Więcej »


Дзеяслоў, 31

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

31

* «Янкі, альбо астатні наезд на Літве» Размова пра кнігу Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Вытокі прыгажосьці. Нататкі пра чытаньне кніг * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед * Вішнёў Зміцер, Караваны слоў * Гібок-Гібкоўскі Алесь, Раман з рэвалюцыяй. Спроба кароткага экскурсу ў нядаўнюю гісторыю * Гізун Алесь, У чаканьні Калядаў * ЖУКОВІЧ... Więcej »