|
|
|
Старшыня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі...
Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Тут жа скончыў сярэднюю школу. У 1967 годзе скончыў Беларускую Мастацкую Акадэмію (тады – Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-мастацкі Інстытут), мастацтвазнаўчае аддзяленьне. У 1972 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце Этнаграфіі, Мастацтвазнаўства і Фальклёру Акадэміі Навук Беларусі. У 1981 годзе абараніў дысертацыю ў Ленінградзе па гісторыі беларускага тэатру.
Займаўся мастацтвазнаўствам. Пасьля чарговых палітычна-адміністрацыйных рэпрэсіяў (1974 г.) і пазбаўленьня працы ў інстытуце Мастацтвазнаўства займаўся археалёгіяй (з 1976 г.). Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у адзеле археалёгіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Вывучаў пэрыяд позьняга сярэднявечча ў Беларусі. (Раскопкі Менска, Лоска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.) Шмат зрабіў для захаваньня гістарычнай спадчыны і помнікаў архітэктуры старога Менску. Адстаяў ад разбурэньня гістарычныя кварталы Менску: Траецкае прадмесьце, Верхні горад, Ракаўскае прадмесьце.
У 1988 годзе адкрыў для беларускай і сусьветнай грамадзкасьці і археалягічна дасьледваў масавыя пахаваньні людзей у Курапатах, расстраляных ворганамі НКВД. Зянон Пазьняк – адзін з актыўных заснавальнікаў і Старшыня Мартыралёгу Беларусі (1988 г.) і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” (1988 г.).
З траўня 1990 года па студзень 1996 г – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, кіраўнік дэпутатцкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Найбольш важныя справы, зьдзейсьненыя пад яго кіраўніцтвам у гэты час: адкрыцьцё праўды беларусам пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы (1989-1990 гг.), вяртаньне незалежнасьці Беларусі (1991 г.), нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу, гэрбу Пагоня і суверэнітэту краіны, распрацоўка сацыяльна-эканамічнага заканадаўства, якое стварыла аснову незалежнасьці краіны, вярнула беларусаў з «гарачых кропак» савецкай імпэрыі на радзіму.
У 1992 годзе пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце створана Канцэпцыя эканамічнага разьвіцьця дэмакратычнай незалежнай Беларусі (апублікавана у «Народнай газэце» 16.04.1992 г.).
У сакавіку 1996 года, унікаючы арышту і фізічнага зьнішчэньня за палітычныя погляды і публічныя выступленьні супраць незаконных дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі, пакінуў Беларусь разам з Сяргеем Навумчыкам. Праз месяц нечакана для ўладаў вярнуўся ў Менск на Чарнобыльскі Шлях і дзякуючы дапамозе беларускіх патрыётаў пазьбег арышту пасьля акружэньня і штурму АМАПам сядзібы БНФ. Быў на Ўкраіне, потым у Чэхіі, Польшы, Вялікабрытаніі, затым быў запрошаны ў ЗША на шэраг палітычных сустрэчаў. Там атрымаў пацьверджаньне пра распрацоўку ў палітычных колах рэжыму на Беларусі пляна фізічнага зьнішчэньня. У сувязі з пагрозай жыцьцю ўрад ЗША прадставіў Зянону Пазьняку палітычны прытулак.
www.pazniak.org
Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларус... Więcej »
У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыку... Więcej »
Артыкул аб змаганьні дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (1990--9.01.1996) за прыняцьце Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Брашура выдадзена да 20-х угодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Выданьне разьлічанае на шырокага чытача. Więcej »
Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя артыкулы, у якіх акрэсьленыя праграма і задачы палітычнай дзейнасьці Беларускага Адраджэньня (найперш Беларускага Народнага Фронту і паліты... Więcej »
Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага п... Więcej »
Зборнік артыкулаў на тэму беларускай гісторыі, культуры і дэмакратыі. Дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьведамасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньня і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Пытаньні беларускай культуры разглядаюцца на фоне глябальных працэсаў культуралёгіі і разьвіцьця. Więcej »
Стыль, уласьцівы яго почырку, — стыль стратэга: дзе ён — там цэнтр, і дзе ён, там усё тое, да чаго ён мае дачыненьне, выяўляе сваё „ пера”: перавагу і перамогу. Адна неад’емная ўмова: рабіць гэта яно павінна імкліва, як фатаграфуючы, на потым пакідаючы лабараторны клопат, інакш уключаецца чыньнік зваротнага дзеяньня, і рэчаіснасць, якая ня хоча быць „ неда”, уцягваецца ў пярэчаньне і ў перашкоду. У „ Дарозе” Зянон яшчэ фатаграфуе, але ў... Więcej »
Zianon Paźniak, Rozważania W tej publikacji znalazły się artykuły i przemówienia z początku lat dziewięćdziesiątych ubiegłego wieku. Zebrano je po to, żeby nie zaginęły w archiwach i we wspomnieniach, jak nierzadko bywa z najnowszą historią. W przedmowie autor mówi: „Książka ta została wydana po to, żeby powstrzymać proces zadeptywania pamięci. Podane zostały tylko czynniki – artykuły, które były odzwierciedleniem idei i przykładem wi... Więcej »»
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых змаганьняў ёсьць адна пэрманэнтная вайна, што не спыняецца ніколі – гэта цывілізацыйная вайна з Расеяй. “Мы на самым краі Хрысьціянства”, -- пісаў Мікола Гусоўскі (чытай -- эўрапейскага ладу жыцьця). Беларусы гістарычна прайгралі гэтую вайну. Прайгралі перш за ўсё таму, што ад самага пачатку ніхто ў Эўропе не ... Więcej »
Настальгія не дае душы ачарсьцьвець. Яна жывіць душу болем. А балючая душа кідаецца, як у вір, у паэзію. Гэтак ужо склалася ў жыцьці літаратуры, што ва ўсе стагодзьдзі самыя прачулыя й разумныя паэмы й нізкі вершаў ствараліся ў выгнаньні. Адразу ж сам сябе папраўляю, не ствараліся, а дыктаваліся паняй настальгіяй. Гэтай пані звыкла прымаць вянкі санэтаў, трыпціхаў, лірычных споведзяў. Зянон у сваёй новай кнізе паэзіі і спавядаецца, і см... Więcej »