Петрушкевіч Ала

Петрушкевіч Ала Мікалаеўна, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук. нарадзілася 27.02.1960 г. у вёсцы Шчонава Карэліцкі раёна Гродзенскай вобласці. У 1981 годзе закончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта, працавала ў школах Шчучынскага і Карэліцкага раёна. У 1992 годзе закончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН, у 1993 – абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэзія Дануты Бічэль-Загнетавай. Праблема лірычнага героя” (Савет па абароне пра Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН). Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2001 г.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1992 г.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: “Беларуская літаратура нашаніўскай пары”, “Літаратура Гарадзеншчыны”, “Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа”.

Апублікавала звыш 150 навуковых працаў, кнігі: “Іду па слядах: Літаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ” (Гродна, 1997), “Пра творы і творцаў: літаратурна-крытычныя артыкулы” (Слонім, 2002), “Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя” (Гродна, 2009), метадычныя дапаможнікі: “Метадычныя парады па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (пачатак стагоддзя)” (Гродна, 1997), “Метадычныя рэкамендацыі па спецкурсе “Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа” (Гродна, 2001), “Беларуская літаратура ХХ ст. (пачатак стагоддзя): Метад. парады” (Гродна, 2005), “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах: Вучэбна-метадычны дапаможнік” (Гродна, 2009).

Аўтар паэтычнага зборніка “Пярсцёнак” (1997).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Петрушкевіч Ала :: Publikacje

Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гродзеншчыны

Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гро...

зборнік навуковых артыкулаў

Навуковы зборнік «Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гродзеншчыны» падрыхтаваны да 40-й гадавіны з дня стварэння кафедры беларускай літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы выкладчыкаў кафедры і аспірантаў, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў Гродзеншчыны. Адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца літаратурнай спадчынай нашага краю. Więcej »


Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe

Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, his...

konferencja Droga ku wzajemnosci = Шлях ду ўзаемнасці

# Bobowik Alfons, Szkolnictwo białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczpospolitej Polskiej w latach 1919-1929 (Сістэма беларускай адукацыі на паўночна-ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай у 1919-1929 гг.) # Borowiec Agnieszka, Dewerbalne nomina agentis we współczesnym języku białoruskim (Аддзеяслоўныя nomina agentis у сучаснай беларускай мове) # Citko Lilia, Z historii urbonimii Podlasia (З гісторыі урбананіміі Падляшша) # D... Więcej »


Петрушкевіч Ала, Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах

Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах

Дапаможнік па аднайменным спецкурсе для студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія»

Петрушкевіч Ала

У дапаможнік да спецкурса «Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах» уключаны планы асноўных тэмаў, што прапаноўваюцца студэнтам для засваення, артыкулы пра адметныя старонкі жыцця і творчасці А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі, літаратурныя партрэты вядомых пісьменнікаў нашага краю: А. Карпюка, Д. Бічэль, багаты бібліяграфічны матэрыял. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства, хто ж... Więcej »


Петрушкевіч Ала, Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя

Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ ...

дапаможнік

Петрушкевіч Ала

Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых прадстаўнікоў літаратуры таго часу. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства. Więcej »


Петрушкевіч Ала, Пра творы і творцаў

Пра творы і творцаў

Літаратурна-крытычныя, метадычныя артыкулы

Петрушкевіч Ала

У кнігу ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, у якіх аўтарка выказвае свой погляд на многія цікавыя з’явы літаратурнага жыцця. Раздзел «Вучуся вучыць» складаюць метадычныя працы ў дапамогу выкладчыкам літаратуры. Выданне адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай. Więcej »


Петрушкевіч Ала, Творчасць пісьменніка– беларускага замежжа

Творчасць пісьменніка– беларускага замежжа

Метадычныя рэкамендацыі па спецкурсу

Петрушкевіч Ала

Творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў да параўнальна нядаўняга часу - белая пляма ў айчыннай літаратуры, старонка, закрытая жалезнай завесай. На шчасце для ўсіх беларусаў вяртаюцца з нябыту многія слынныя імёны творцаў, якія раней ганьбаваліся. Становіцца нашым духоўным набыткам іх творчая спадчына. Адна з выразных прыкмет нацыянальнага Адраджэння - памкненне да духоўнага аб'яднання беларусаў свету ў незалежнасці, хто на якой адл... Więcej »


Чыгрын Сяргей уклад., Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі

Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. Więcej »


Верасень, 6

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

6

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі... Więcej »


Маладосць, 12 (697) 2011

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

12 (697) 2011

«Музыку я пачала пісаць значна раней, чым вершы. Музычнасць радкоў, іх рытміка — гэта тое, без чаго я не бачу для сябе паэзіі. У мяне зараз рыхтуецца кніга, у якую я збіраюся ўключыць і свае малюнкі (я яшчэ і малюю ад няма чаго рабіць!), а наогул мяне вельмі цікавіць само прызначэнне паэта і яго сутнасць… Самае галоўнае для паэта — быць пачутым! Я, калі працавала ў бібліятэцы, бачыла тамы не тое што сучасных творцаў — класікаў, якія пак... Więcej »


Тэрмапілы, 12

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

12

* ЗАПІСКІ ЯНЫЧАРА * ПРЫВІДЫ РОДНАГА “БЕЛАВЕЖСКАЯ” АНТАЛОГІЯ 1958–2008 гг. * Sawinkow Andrzej, Nadziei Artymowicz poezja egzystencjalnego niepokoju w kontekście tożsamościowym * Supa Wanda, Poetyka prozy Michała Androsiuka * Бадлер Шарль, МАЛЕНЬКІЯ ПАЭМЫ Ў ПРОЗЕ * Бядуля Змітрок, (ЗАБЫТЫЯ СТАРОНКІ ТВОРЧАСЦІ) * Гарэцкі Радзім, ЖЫЦЦЁВЫ МЕЛАНЖ НАВУКОЎЦА * Гоўзіч Ірына, Лірыка-філасофская проза Юркі Геніюша... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia