|
|
|

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя, тапаніміка, педагогіка, краязнаўства. Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу...” (2005), “Луска вечнасці” (2005), “Белая Панна” (2007), “Калядны ранак” (2007), “Хірургічная адысея дзядзькі Антона” (2009).
Аўтар кніг па краязнаўстве: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (з А. Вансовіч і І. Заяц) (2004), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (з І. Собаль) (2005), “И край родной откроет тайны..»(2006), «Мястэчка над возерам: Задзеўе і ваколіцы» (з І. Заяц) (2006), «Гута-Голбія» (з М. Арэхам) (2007), “Чароўны край – Пастаўшчына: (гісторыка-краязнаўчы курс “Паставазнаўства”)” (2009). Укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе...”(Пастаўшчына літаратурная) (2006) і фотаальбому “Паставы” (2006).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Пераможца Віцебскага абласнога конкурсу “Настаўнік года-95”. Пераможца рэспубліканскага конкурсу Таварыства беларускай школы “Беларускі настаўнік года 2009”, лаўрэат звання “Чалавек года Віцебшчыны 2009”.
У кнізе прадстаўлена старажытная гісторыя Пастаўшчыны з каталогамі-апісаннямі ўсіх выяўленых на сёння археалагічных помнікаў, якія падзелены на групы: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, капішчы. Значная частка гістарычных помнікаў адкрыта вучнямі – удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента», кіраўніком якога з’яўляецца аўтар кнігі. Выданне будзе карысным для вучняў, настаўнікаў, турыстаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто ці... Więcej »
Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах шпацыравалі такія персоны, імёны якіх ведае або чуў калі-небудзь любы адукаваны чалавек. Вялікі князь, генерал, унук расійскага імператара... Więcej »
У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча распавядаецца пра аўтарскую гіпотэзу старадаўняга воднага шляху, які праходзіў праз рэкі Дзвіна, Дзісна, Мядзелка, Нарачанка, Вілія і сістэму Нарачанскіх азёр. Прыводзяцца гістарычная доказы яго існавання, апісваецца школьная экспедыцыя па вывучэнню волакаў на водападзеле ля азёр Мядзел і Мястра, падаюцца звесткі пра цікавыя мясціны на маршруце. Кніга будзе цікавай і карыснай вучн... Więcej »
Пасля першага (рукапіснага) выдання “Хірургічнай Адысеі” мінула тры гады, але інтарэс да паэмы павольна і няўхільна працягвае расці. Гэта назіраецца па таму, як людзі перапісваюць ад рукі, ксеракапіруюць і вучаць напамяць ці ўсю адысею, ці яе кавалкі, ці толькі асобныя цытаты. Бачачы такую любоў народных мас да свайго твора, Дзядзька Антон звярнуўся да мяне з просьбай арганізаваць перавыданне “Хірургічнай Адысеі”. Як і было дамоўлена, а... Więcej »
На планеце Зямля ёсць шмат прыгожых і разнастайных мясцін, але нам выпаў лёс жыць на прыгожай і шчырай беларускай зямлі, у яе невялічкім куточку, які завецца Пастаўшчына. Пастаўскі край — тыповая беларуская глыбінка, правінцыя, у якой няма вялікіх гарадоў і буйных прадпрыемстваў, якая не стала месцам перасячэння гістарычных гандлёвых шляхоў альбо цэнтрам глабальных гістарычных падзей. Але подых гісторыі адчуваецца тут амаль у кожнай вёс... Więcej »
Край Нарачанскі! Айчына святая! // Свет покуль гэты стаіць, // Нібы дзяўчыну, цябе я кахаю, // Ў сэрцы маім будзеш жыць. // Подыхам вольным шырокіх прастораў, // Пахам смалістым сасновага бору, // Сном запаветным курганаў маўклівых, // Спевам-гульбой ручаёў гаманлівых, // Сенам духмяным стажкоў канюшыны, // Сінню валошак у полі жытнёвым, // Шчырай гаворкай – прадзедавым словам, // Полымем яркім калючай шыпшыны… // Але найперш, нібы з ма... Więcej »
Мінорныя, настраёвыя вершы Ігара Пракаповіча прымушаюць задумацца пра высокае: пра час і вечнасць, чысціню душы, неабходнасць вернасці вытокам. Аўтару ўласціва тонкае адчуванне прыроды роднай Пастаўшчыны і хараства ўвогуле. Więcej »
Новая кніга вядомага літаратара і краязнаўцы І. Пракаповіча знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй невялікага, адметнага сваёй архітэктурай горада Паставы ад часу апошняга зледзянення да пачатку ІІІ тысячагоддзя. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю. Więcej »
У кнізе даецца апісанне характэрных фізіка-геаграфічных асаблівасцяў аднаго з маляўнічых куткоў Беларусі — Пастаўскага раёна. Падрабязна разглядаецца геаграфічнае становішча, геалагічная будова, рэльеф, клімат, воды, глебы, расліннасць, жывёльны свет, ландшафты, ахова прыроды і рэкрэацыйны патэнцыял. Падаецца шмат схем, табліц і фотаздымкаў. Разлічана на географаў, настаўнікаў, студэнтаў, вучняў, турыстаў — усіх, хто цікавіцца геаграфі... Więcej »
Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца са здрадай, роспач загойваецца малітвай... Усе гэтыя складаныя варункі сучаснага жыцця знайшлі адлюстраванне ў новым паэтычным ... Więcej »