Ракіцкі Вячаслаў

Вячаслаў Ракіцкі (нарадзіўся ў 1953 годзе ў мястэчку Празарокі Глыбоцкага раёну) — кандыдат мастацтвазнаўства, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Тэатральны і кінакрытык, перакладнік, журналіст. У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» ў 2006 і 2010 гадох выйшлі дзьве кнігі Вячаслава Ракіцкага «Беларуская Атлянтыда» — «Рэаліі і міты эўрапейскай нацыі» і «Міты і брэнды калянізаванай нацыі».

 

Ракіцкі Вячаслаў :: Publikacje

Ракіцкі Вячаслаў, Сто адрасоў свабоды

Сто адрасоў свабоды

1980—2010

Ракіцкі Вячаслаў

101-ы адрас. Увесну 2009-га мы сядзелі за круглым сталом у тэлестудыі Радыё Свабода ў Празе і абмяркоўвалі галоўныя тэмы тыдня, у ліку якіх быў ліст на блянку ЖРЭА з патрабаваньнем да арандатараў вызваліць памяшканьне на менскай вуліцы Варвашэні, 8, дзе пад бел-чырвона-белымі сьцягамі над уваходам месьцілася сядзіба БНФ, верагодна, самае свабоднае беларускае месца за ўвесь час існаваньня незалежнай Рэспублікі Беларусі, і я спытаўся ва ... Więcej »


Ракіцкі Вячаслаў, Беларуская Атлянтыда

Беларуская Атлянтыда

Кніга другая: міты і брэнды калянізаванай нацыі

Ракіцкі Вячаслаў

Рэстаўратары выраю. Вячаслаў Ракіцкі зь сябрамі робяць справу, якой немагчыма зрабіць: яны вычэрпваюць мора чужых мітаў, бліскучае, цяжкае і сьлізкае, як ртуць, і такое ж небясьпечнае. Яны глядзяць назад і бачаць не мінулае, а таемнае і прышлае. Яны адчыняюць куфар з фамільным срэбрам, а там манэты краіны, якой няма на мапе. Яны выцягваюць са студні ваду, якая нараджае адно ненатольную смагу. Яны здымаюць слой за слоем тынкоўку ў пошука... Więcej »


Ракіцкі Вячаслаў, Беларуская Атлянтыда

Беларуская Атлянтыда

Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Ракіцкі Вячаслаў

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына»... Więcej »